Эпидемия гриппа, снежные метели и отмена елочных базаров. О чем писали барановичские газеты в декабре 1930 и 2000 годов
Как жили Барановичи и регион 90 и 20 лет назад, узнала Intex-press, пролистав декабрьские номера старых газет.
1930 год
Życie Nowogródzkie
5 снежня
З пасяджэння камітэта адбудовы Баранавіч
25 лістапада на чале старасты пана Пржэпалкоўскага адбылося паседжанне камітэта адбудовы горада. Пра справы расказаў пан Пётр Радкевіч, сакратар бюро камітэта.
На паседжанні было разгледжана 70 спраў. Усе справы аб выдзяленні крэдытаў (іх 19) былі разгледжаны прыхільна. Усе, хто іх атрымаў на агульную суму 10000 злотых, гэта людзі, якія не маюць уласнага жылля ці жывуць у бараках ды нават у зямлянках.
Культурны рух сярод чыгуначнікаў
29 лістапада ў ладнай зале клуба чыгуначнікаў тэатральная група чыгуначнікаў рэжысёра Міхалоўскага паказала драму Старжынскага «Зорка Сібіры». Былі прададзеныя ўсе квіткі да апошняга месца ў зале. Іх не хапіла для вялікай колькасці ахвотных. Актораў запляскалі гледачы. Таму вырашана паўтарыць паказ п’есы 9 снежня пасля поўдня. Прыбытак з паказу артысты-чыгуначнікі перададуць на будаўніцтва падводнай лодкі.
11 снежня
Нязвыклы інтэлігент у ролі каланіста ў Баранавіцкім павеце
Каля Палонкі, былога асяродка асветы, якую тут неслі айцы ордэна Дамініканаў, ляжыць вёска асаднікаў Бруханшына (цяпер лесапасадка на захадзе ад вёскі Небыты), некалі манастырскі маёнтак.
У той вёсцы некалькі год таму купіў 27 га зямлі нязвыклы дзеяч з такога тыпу інтэлігенцыі. Ён прагнуў мець ва ўласнасці кавалак зямлі ў ваколіцах, апетых Міцкевічам, і хацеў узняць яе на найвышэйшы сельскагаспадарчы і жывёлагадоўчы ўзровень. Гэта пан Таманэк з Катовіц, прафесар, які выкладае ў тамтэйшай гімназіі, дзеяч высокага ўзроўню, які навучае за свой кошт бедную, але таленавітую моладзь.
У хаце прафесара Таманка летам гасцявалі дзесяць школьнікаў. Яны блізка пазнаёміліся з мясцовай вясковай моладдзю, вучылі яе філарэцкім спосабам мастацтву прыгожага жыцця, пазнаёмілі іх са спортам, ладным спевам і наогул са шляхетным адпачынкам.
А адбывалася ўсё гэта так паціху, так міла.
12 снежня
Можа, дачакаемся спальных вагонаў
Даведаліся, што бурмістр Баранавіч, пан інжынер Віннік, дабіваўся ў Вільні, у дырэкцыі чыгункі, далучэння да цягніка, які едзе з Баранавіч да Варшавы, спальных вагонаў ІІІ класа. Такая доўгая дарога без спальных вагонаў моцна стамляе. Просьба айца нашага горада была прынята прыхільна, таму, можа, хутка дачакаемся еўрапізацыі нашых камунікацыйных стасункаў са сталіцай.
13 снежня
Грып шырыцца ў Баранавічах
Ужо доўгі час пануе ў нашым горадзе грып. Ёсць дамы, дзе хварэе па некалькі асобаў. У школы ходзяць не ўсе вучні.
Знойдзены труп
11 снежня, а 19.20, пасля праезду цягніка Лунінец-Баранавічы, за 500 метраў ад станцыі Ведзьма працоўныя знайшлі на рэйках труп мужчыны, прыкладна 25-гадовага ўзросту, жыдоўскай нацыянальнасці. Дакументаў у нябожчыка не знайшлі, акрамя квітка на праезд ад Лунінца да Пагарэльцаў. У нябожчыка пакалечаная галава і парэзаныя левая рука ды правая нага. Верагодна, што пры пераходзе да іншага вагона чалавек зваліўся пад колы. Высвятленнем асобы загінуўшага займаецца паліцыя.

16.12.1930 года, Życie Nowogródzkie. «Чужое хваліце, свайго не ведаеце!» Рэклама віна з садавіны і мёду ад алкагольнай крамы «Эканомія» ў Баранавічах.
17 снежня
Замятае рэйкі
Снежная завіруха, якая трывае ўжо чатыры дні, прывяла да значных спазненняў на чыгунцы. На лініях Ліда-Лунінец, Лунінец-Брэст, Вільня-Сельцы, Варшава-Стаўбцы, Граева-Брэст-Стаўбцы цягнікі прыходзяць са спазненнем да дзвюх гадзін.
Кіраўніцтва чыгункі, каб не дапусціць далейшага спазнення цягнікоў, выслала групы работнікаў, але з-за фатальных умоваў працы, выкліканых моцным ветрам са шчыльным снегам, чыстка чыгуначных шляхоў адбываецца з вялікімі цяжкасцямі.
У падобнай сітуацыі апынулася не толькі наша ваяводства, а таксама ваяводствы паўночна- і паўднёва-ўсходнія.
Таксама адзначым, што сувязь з Наваельняй, як чыгункай, так і аўтобусамі, утрыманая.
18 снежня
Пажар
14 снежня ў кацельнай гарнізоннай пральні паўстаў пажар, у выніку якога згарэла пральня, кацельная з усім абсталяваннем, 2000 асобнікаў бялізны, 100 асобнікаў зношанай вопраткі, 451 злоты гатоўкаю, а таксама ўсе дакументы. Агульныя страты складаюць 40000 злотых. Прычыны пажару не выяўлены.
Абвестка
Гандлёвы банк у Варшаве паедамляе, што аддзел банка ў Баранавічах будзе ліквідаваны 31 снежня 1930 года. Таму запрашаем шаноўных кліентаў забраць свае ўклады.
20 снежня
Зорка для найбяднейшых дзяцей Баранавіцкага павета
Энергічна працуе Павятовы калядны камітэт, які мае свае падкамітэты ў гмінах. У ва ўсіх школах будуць арганізаваныя ялінкі для найбяднейшай дзятвы, а дзе-нідзе атрымаецца ўладзіць куццю для самых убогіх старых і сіротаў. Да гэтай акцыі запрошана духавенства і грамадскія дзеячы, вядомыя ў павеце сваёй дабрадзейнай працай.
21 снежня
Вырак шпіёнам
Акруговы суд у Навагрудку на выязной сесіі ў Баранавічах асудзіў Тэадора Крэмілка да 5 гадоў «цяжкай турмы» за шпіёнства і за такое ж злачынства, але па іншай справе Міхала Дземідовіча і Яна Адроцкага, да 4 гадоў турмы кожнага.
Рэха забойства Галабурды
Акруговы суд у Навагрудку на выязной сесіі ў Баранавічах асудзіў да 5 гадоў турмы кожнага: Пятра Зубрыцкага, Емяльяна Бондара і Рамана Ельскага. Яны дзейнічалі па папярэдняй змове, 17 чэрвеня спаткалі Мікалая Галабурду і пабілі яго кіямі па галаве, чым нанеслі цяжкія пашкоджанні ў выглядзе пралому цемянной косткі чэрапа, з-за чаго Галабурда памёр.
23 снежня
Новы бурмістр
Учора ў Баранавічах адбылося паседжанне Гарадской рады, на якой абралі бурмістрам пана інжынера Стэфана Сенпоўскага, былога бурмістра горада Радзівілаў у Валынскім ваяводстве. Радныя, якія належаць да Польскай сацыялістычнай партыі (PPS), Бунду і Poalejsion, устрымаліся ад галасавання.
Самастрэл
19 снежня 20-гадовы Лявон Махляр, сын Андрэя, жыхар вёскі Вялікая Лотва Ляхавіцкай гміны, маніпулюючы паляўнічай стрэльбай, прастрэліў сабе правае лёгкае. Лявона Махляра завезлі ў баранавіцкі шпіталь. Па словах лекара, рана адносіцца да катэгорыі цяжкіх пашкоджанняў цела.
24 снежня
Музей імя Рэйтана
Зварот да калекцыянераў
Доўгая і вялікая справа Рэгіянальнага камітэта ў Баранавічах у правядзенні рэгіянальнай выставы мае працяг – на днях пачаў працаваць музей імя нязломнага пасла навагрудскай зямлі Тадэвуша Рэйтана.
Нястомны калекцыянер і куратар гэтага павятовага музея, пан прафесар Турскі з купкай моладзі з гімназіі энергічна рупіцца, каб гэтая пляцоўка нашай зямлі папулярызавала інфармацыю пра яе і годна прадстаўляла. Зразумела, што ў гэткі час кожны ахвярадаўца вельмі важны.
Таму нагадваем, што адрас музея Тадэвуша Рэйтана – гэта памяшканне, якое ў перадвыбарчы час было заўсёды шматлюднае, бо там знаходзілася бюро Беспартыйнага блоку. І туды лёгка трапіць: Шаптыцага, 31 (цяпер вул. Савецкая). А прафесар Турскі там працуе ўвечары з 7-й да 9-й гадзіны.
З радасцю трэба падкрэсліць, што гімназісты ахвяруюць не толькі сваёй працай, але і прыносяць свае калекцыі ці адмыслова нарыхтаваныя прыродныя матэрыялы, якія ў аддзеле прыродазнаўчым сабраныя амаль цалкам моладдзю.
Гэта прыгожы прыклад для старэйшага пакалення.
Таму яшчэ раз звяртаемся да ахвярных уласнікаў калекцый, няхай ідуць следам пана Плятэра са Сваяціч, які сваімі прыгожымі экспанатамі, што аддаў на дэпазіт, заклаў фундамент для найбагацейшага ў баранавіцкім музеі гістарычнага аддзела.
31 снежня
Цэны
Максімальныя кошты на прадукты першай патрэбы (за кг) у Баранавічах: хлеб жытнёвы грубога памолу – 23 грошы, хлеб каравайны – 33 грошы, сала – 2,6 злотых, свініна – 1,8 злотых, ялавічына – 1,55–1,7 злотых.
2000 год
Intex-press
7 декабря
Елочных базаров не будет
Первый календарный зимний день ознаменовался в Барановичах тем, что на площади Ленина была установлена елка.
Лесная красавица высотой 22 метра доставлена из Леснянского лесничества, откуда уже два года приезжает в город главная новогодняя елка. В Барановичах будут установлены и другие елки, но позднее.
Что же касается возможности горожан приобрести лесную красавицу, здесь, судя по всему, могут возникнуть проблемы. Как поведали нам специалисты лесхоза, в этом году елочные базары у городе устраиваться не будут, так как в лесхозе в настоящее время нет топлива. Приобрести елку можно будет в некоторых магазинах и на территории лесхоза.
Читайте также: Бунт в тюрьме и конкурс на должность бурмистра. О чем писали барановичские газеты в ноябре 1930 и 2000 годов