Новости / Общество

Вандроўка выходнага дня: маленькая Вільня і еўрапейскія закуткі – як выглядае Гродна на Каляды

25.12.2020, 11:52  / remove_red_eye 709   / chat_bubble3

Многія беларусы ўжо прызвычаіліся ездзіць на калядныя вакацыі ў Вільню, Кракаў, Прагу, Львоў і іншыя блізкія і не вельмі еўрапейскія гарады, каб адчуць казачныя традыцыі Раства сярод старажытных і ўтульных вуліц і завулкаў. Але ў 2020 годзе граніцы зачынены, амаль паўсюль лакдаўны. І мы прыдумалі выйсце з гэтай сітуацыі – каляднае падарожжа ў самы еўрапейскі па архітэктуры і ментальнасці горад Беларусі, казачную і старажытную Гародню. Гэты святочны выпуск нашых падарожжаў адмыслова прымеркаваны да каталіцкіх Калядаў.

Вандроўка выходнага дня: маленькая Вільня і еўрапейскія закуткі – як выглядае Гродна на Каляды

Гродна напярэдадні Новага 2021 года. Фота: Мікіта ПАСТУХОЎ

Як дабрацца

З Баранавіч да Гродна ходзяць і пасажырскія цягнікі, і цягнікі эканомкласа (але ўсё ж імі ехаць занадта доўга). Таксама ездзяць аўтобусы і маршруткі. Таму дабрацца да гэтага абласнога цэнтра міжгароднім транспартам вельмі проста. На ўласным аўто ехаць таксама не так і далёка, каля 200 кіламетраў.

Фота: Мікіта ПАСТУХОЎ

Фота: Мікіта ПАСТУХОЎ

Што паглядзець

У адным артыкуле вельмі цяжка апісаць усе турыстычныя месцы Гародні, таму пазней, як крыху пацяплее, мы абавязкова яшчэ раз наведаем горад і напішам больш пра гісторыка-культурныя помнікі Гародні, а ў гэтым матэрыяле паспрабуем паказаць калядны імпэт горада.

Адразу параім прыязджаць у Горадню засветла, каб паглядзець на горад удзень з панарамнага даху на Савецкай вуліцы. Сама вуліца Савецкая ўсё ж не адпавядае сваёй цяперашняй назве і прасякнута атмасферай як мінімум Вільні (нездарма ж гістарычная назва гэтай вуліцы Віленская).

Адчуванне свята накрые вас адразу, ужо на гэтай пешай вуліцы, дзе шмат упрыгожаных рэстарацый і кавярняў. Далей трэба кіравацца да выхаду на пляц, дзе знаходзіцца галоўны каталіцкі храм гэтага горада, неверагодны гродзенскі Фарны касцёл. Менавіта каля Фарнага касцёла на плошчы Савецкай месціцца калядны кірмаш – як і ў іншых еўрапейскіх гарадах і мястэчках. Таксама на плошчы знаходзіцца адна з дзвюх самых вялікіх ялінак горада. Увогуле атмасфера і прыгажосць гэтай плошчы не маё нічога агульнага с чымсьці савецкім, акрамя назвы. Найвыдатнейшае месца для святочнага шпацыру!

Фота: Мікіта ПАСТУХОЎ

Другая вялікая гарадзенская ялінка знаходзіцца на плошчы Леніна. І тут навагодняя кампазіцыя аздоблена вялікімі рознакаляровымі шарамі, стылізаванымі пад цацкі з каляднага дрэва. Праз дарогу ад плошчы Леніна пачынаецца парк Жылібера, які таксама ўпрыгожаны досыць файна. Тут шмат розных гірляндаў і казачных персанажаў.

Фота: Мікіта ПАСТУХОЎ
IMG_20201222_173927_новый размер

Веруючым падарожнікам і тым, хто цікавіцца культуралогіяй і рэлігазнаўствам, таксама раім наведаць каляднае набажэнства ў Фарным касцёле (прытрымліваючыся сацыяльнай дыстанцыі і мераў віруснай перасцярогі).

Дзе перакусіць

Гародня даволі вялікі турыстычны горад, таму і кропак, дзе можна пахарчавацца ці выпіць кавы, вельмі шмат, і амаль на любы густ. Шмат нармалёвых кавярняў можна знайсці на вуліцы Савецкай.

Дзе зачыкініцца ў «Інстаграм»

Фота: Мікіта ПАСТУХОЎ

Фота: Мікіта ПАСТУХОЎ

У каляднай Гародні гэта, вядома ж, паўсюль, дзе створана атмасфера святочнасці. Таму выбар у вас велічэзны. Ну і раз Каляды каталіцкія, то фотачка з галоўным касцёлам Гродзеншчыны, Фарным касцёлам, які калісьці лічыўся адным з самых багатых касцёлаў Еўропы, абавязкова павінна быць у вашай стужцы інсты!

Вынік

Гародня – шляхетны цэнтр беларускага каталіцтва, таму пабыць у ім на каталіцкае Раство ці ў іншыя навагоднія дні – гэта тое самае, што пабыць у любым іншым прыгожым еўрапейскім горадзе. Нездарма наш вялікі пісьменнік Уладзімір Караткевіч пісаў, што Хрыстос прызямліўся менавіта ў Гародні!

З надыходзячымі Калядамі, шаноўныя чытачы і вандроўнікі!

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
3 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Kisylia

В Гродно всегда очень красиво!