Новости / Культура

На беларускамоўныя анлайн-курсы «Мова Нанова» ў Баранавічах завітае цэлы тэатр

16.12.2020, 11:38  / remove_red_eye 174   / chat_bubble0

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове могуць усе жадаючыя.

На беларускамоўныя анлайн-курсы «Мова Нанова» ў Баранавічах завітае цэлы тэатр

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Заняткі «Мова Нанова» пройдуць у сераду, 15 снежня, у 18.30, у анлайн-фармаце на платформе Zoom. На мерапрыемстве традыцыйна адбудзецца моўная размінка і моўная частка, а пасля запланаваная гутарка з гасцямі. Перад удзельнікамі выступяць Алесь Лось – музыка, этнограф, мастак, рэстаўратар музычных інструментаў і Алеся Сівохіна – музыка, акторка, рэжысёр тэатра «Жывое слова».

– На занятках удзельнікі пабачуць традыцыйную беларускую батлейку, даведаюцца пра яе гісторыю, пра ролю кожнага персанажа, – паведаміла Intex-press Ганна Ліцкевіч, адна з арганізатараў курсаў.

Каб патрапіць на заняткі, трэба запоўніць невялікую форму рэгістрацыі.

Сачыць за анонсамі беларускамоўных курсаў зараз можна і ў афіцыйнай групе «Мова Нанова Баранавічы» ў Instagram. Зараз там ладзіцца «Калядны марафон» са штодзённым актыўнасцямі.

«Мова Нанова» — бясплатныя курсы беларускай мовы, якія ладзяцца па ўсёй Беларусі з 2014 года. Яны разлічаны на шырокую аўдыторыю і карыстаюцца поспехам у людзей рознага ўзросту. Арганізатары прапануюць неакадэмічнае вывучэнне мовы ў інтэрактыўных формах. Навучанне бясплатнае, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up