Новости / Протесты

«Гэта сіндром сур’ёзнага зруху ў спосабе мыслення». Чатыры галоўныя змены ў галовах беларусаў назваў палітолаг

15.12.2020, 11:59  / remove_red_eye 341   / chat_bubble0

Пётр Рудкоўскі, беларускі тэолаг, філосаф, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў, расказаў як беларусы за 10 год сталі іншымі.

«Гэта сіндром сур’ёзнага зруху ў спосабе мыслення». Чатыры галоўныя змены ў галовах беларусаў назваў палітолаг

Площадь Ленина, 16 августа. Мирная акция протеста. Фото: Ирина КОМИК

Што важна ведаць пра каштоўнасныя змены ў беларускім грамадстве апошніх дзесяці гадоў (2010 – 2020), піша Рудкоўскі на сваёй старонцы ў Facebook:

  1. Звузіўся феномен «вывучанай бездапаможнасці». У два разы вырасла колькасць рашучых прыхільнікаў пераканання, што ў іх ёсць поўная свабода выбару і што яны самі могуць уплываць на сваё жыццё.
  2. Рэзка знізілася доля патэрналісцкіх настрояў на карысць асабістай адказнасці за свой дабрабыт. Амаль у тры разы зменшылася колькасць рашучых прыхільнікаў тэзы, што добраўпарадкаванне жыцця людзей – гэта задача дзяржавы. Пры гэтым амаль у чатыры разы (!) павялічылася колькасць тых, хто лічаць, што людзі самі павінны браць адказнасць у свае рукі.
  3. Цягам апошніх дзесяці год адбыўся выразны зрух у напрамку пераканання, што канкурэнцыя – добрая рэч. Колькасць тых, хто рашуча падтрымліваюць гэта перакананне вырасла з 30% да 51%.
  4. “Няроўнасць у даходах стымулюе развіццё”: на пачатку дэкады толькі 8% схільны былі рашуча падтрымаць гэту тэзу. Напрыканцы дэкады такіх ужо стала амаль у тры разы больш: 23%.

(Крыніца: Сусветнае апытанне па каштоўнасцях, 6 і 7 хвалі)

Чаму гэта важна?

З гледзішча перспектыў дэмакратызацыі і пабудовы адкрытага грамадства адыход ад наканавальніцтва (“нічога ад мяне не залежыць”) на карысць веры ва ўласныя сілы (“ад мяне шмат што залежыць”) мае нашмат большае значэнне, чым, напрыклад, гатоўнасць удзельнічаць у дэманстрацыях або падпісваць петыцыі.

Гатоўнасць да грамадскага актывізму – гэта сітуацыйны паказнік, які можа хутка і радыкальна змяніцца ў залежнасці ад абставінаў (абуральныя дзеянні ўладаў, уяўная слабасць рэжыму, пашырэнне адчування, што «нас многа» ігд.). Наканавальніцтва vs вера ва ўласныя сілы – гэта больш глыбокія ментальныя ўстаноўкі, якія даўжэй фармуюцца і не дужа падатлівыя на сітуацыйныя фактары.

Чатыры названыя змены – гэта сіндром сур’ёзнага зруху ў спосабе мыслення. Ад ірацыянальнага, замкнёнага і канфармісцкага – да больш рацыянальнага, адкрытага і індывідуальнага.

Сёлетнія беспрэцэдэнтныя пратэсты супраць аўтарытарызму – гэта прадукт і адначасова стымул каштоўнасных трансфармацый беларускага грамадства.

Што важна ведаць пра каштоўнасныя змены ў беларускім грамадстве апошніх дзесяці гадоў (2010 – 2020): 1. Звузіўся…

Опубликовано Piotr Rudkouski Панядзелак, 14 снежня 2020 г.

 

Читайте также: Эксперт рассказал, что будет, если «Всебелорусское собрание» пройдет в атмосфере всеобщего «одобрямса»

«Он больше никогда не выиграет ни выборы, ни референдум». Чалый о том, почему власть ставит на «всебелорусов»

Политический аналитик: В ближайшие месяцы в лучшем случае — стагнация, в худшем — обвал

Присоединяйтесь к нам в Viber или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up