Новости / Тесты

Тэст. «Усё лятуць і лятуць тыя коні…». Ці разбіраецеся вы ў творчасці Максіма Багдановіча?

9.12.2020, 11:28  / remove_red_eye 589   / chat_bubble3

9 снежня 1891 года нарадзіўся Максім Багдановіч – беларускі паэт, пісьменнік, публіцыст. Intex-press прапануе праверыць, як добра вы знаёмы з творчасцю легендарнага класіка беларускай літаратуры.

Тэст. «Усё лятуць і лятуць тыя коні…». Ці разбіраецеся вы ў творчасці Максіма Багдановіча?

Адкажыце на пытанні і падзяліцеся сваімі вынікамі ў сацсетках.

Ад каго Максім у маленстве пераняў любоў да беларускай мовы і літаратуры?

Верно! Неверно!

Бабуля Максіма была выдатнай апавядальніцай народных казак і захавальніцай народнай даўніны: абрадаў, песень, загадак і паданняў. Менавіта дзякуючы ёй Максім палюбіў родную мову.

Першым надрукаваным творам Багдановіча быў:

Верно! Неверно!

Апавяданнне «Музыка» было надрукавана ў 1907 годзе.

А ў якой газеце быў апублікаваны першы твор Багдановіча?

Верно! Неверно!

Першыя лірычныя творы Максіма Багдановіча былі апублікаваны ў газеце «Наша ніва».

Як называўся адзіны зборнік вершаў, выдадзены пры жыцці паэта?

Верно! Неверно!

«Вянок» – адзіны зборнік вершаў, выдадзены пры жыцці Багдановіча, пры падтрымцы Магдалены Радзівіл.

Словы якога твора Максіма Багдановіча былі пакладзены на музыку ансамбля «Песняры»?

Верно! Неверно!

«Пагоня» – адзін з самых драматычных і тэмпераментных вершаў паэта, які перакладалі на музыку многія беларускія выканаўцы, у тым ліку і «Песняры». У пачатку 90-х гадоў варыянт Шчаглова-Куліковіча разглядаўся ў якасці гімна Рэспублікі Беларусь.

Які старажытны твор, на думку Максіма, «роўна належыць тром славянскім культурам?»

Верно! Неверно!

Багдановіч лічыў «Слова пра паход Ігараў» працай, якая аднолькава належыць тром славянскім культурам: рускай, украінскай і беларускай.

Які верш паэт напісаў з-за няшчаснага кахання?

Верно! Неверно!

Ганна Какуева была музай і, мабыць, самым моцным пачуццём у жыцці пісьменніка. Лічаць, што паэт не мог ажаніцца з Ганнай з-за розніцы статусу іх сем’яў. Гэтая асабістая трагедыя апісана ў творы «Марына».

У якой са сваіх прац Максім Багдановіч паэтызаваў біблейскі міф пра сусветны патоп.

Верно! Неверно!

У творы «Страцім-лебедзь» пісьменнік распавядае пра лебедзя, які ўступіў у адзінаборства са стыхіяй патопу, адмовіўшыся ад Ноевага каўчэга.

Якая хвароба загубіла паэта?

Верно! Неверно!

Паэт доўгі час змагаўся з сухотамі. Сябры сабралі для Багдановіча грошы на лячэнне ў Крыме, аднак гэта не дапамагло. Пісьменнік памёр ва ўзросце 25 гадоў.

Які з цыклаў зборніка «Вянок» быў пабудаваны на матывах і вобразах старажытнай паганскай міфалогіі?

Верно! Неверно!

«Старажытны» лік роднага народа паказвае цыкл «У зачараваным царстве».

Тэст. «Усё лятуць і лятуць тыя коні…». Ці разбіраецеся вы ў творчасці Максіма Багдановіча?
Літаратуразнаўца

Урокі беларускай літаратуры былі вашай любімай дысцыплінай у школе.
Выпускнік школы

У школе вы ўсё гэта вывучалі, але здалі іспыты і забыліся.
Турыст

Вы ці вельмі кепска вучыліся ў школе, ці прыехалі сюды з-за мяжы. А можа, у вас прагрэсуе склероз?
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
3 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
ДедСаша

7 из 10. Оказывается еще что-то помню…

Scroll Up