Новости / Происшествия

«Нацягнулі на дубінку прэзерватыў і спрабавалі засунуць у рот». Мінчук расказаў пра здзекі падчас затрымання

25.11.2020, 12:31  / remove_red_eye 1783   / chat_bubble2

Здавалася, пасля 9–12 жніўня ўзровень жорсткасці сілавікоў падчас зачысткі нядзельных маршаў знізіўся. Аднак гісторыі здзеку над затрыманымі ёсць дагэтуль.

«Нацягнулі на дубінку прэзерватыў і спрабавалі засунуць у рот». Мінчук расказаў пра здзекі падчас затрымання

Затрыманні на маршы 8 лістапада. Ілюстрацыйнае фота, nn.by

Пра тое, што з ім адбылося, «Нашай Ніве» распавёў мінчук Дзяніс (поўнае імя не называем па просьбе героя). Яго схапілі 8 лістапада ў абед, калі ён ад стэлы ішоў на Кальварыйскую на танцы. У заплечніку нёс з сабой зменку: шкарпэткі, красоўкі, майку, шорты.

«Я параўняўся з мікрабусам, забітым невядомымі людзьмі ў зялёным. Пачуўшы «Працуем!», я пабег, паколькі агулам хапаць на вуліцы больш не было каго. Забег за будынак БДУ, паслізнуўся на траве і ўпаў.

Я быў без бел-чырвона-белай сімволікі, наадварот — на маёй кепцы ззаду быў чырвона-зялёны сцяжок.

Мяне прывялі ў машыну, паставілі на калені галавой уніз у праходзе між сядзеннямі, туга зацягнулі рукі ў пластыкавую сцяжку. Далей была спроба зайсці ў мабільны тэлефон. Яны перабіралі мае пальцы і пастаянна наносілі ўдары па галаве, прылятала з розных бакоў. Дубінкай білі па руках. Захоплівалі пальцамі ноздры майго носа і адцягвалі галаву назад. Яшчэ электрашокерам мне сталі «смаліць» вушы, часам даставалася скроням — ці то прамахваліся, ці то спецыяльна. Так яны здзекваліся ў машыне, пакуль едзілі і папаўнялі бус новымі затрыманымі.

На лбе мне зрабілі пазнаку — літару «А», тыпу «актыўны», за тое, што не хацеў разблакаваць тэлефон.

Далей прывезлі ў нейкае месца: паколькі галава пастаянна была апушчана, нічога разгледзець было немагчыма. Завялі ў кабінет і паклалі на падлогу. Пачалі біць дубінкамі па нагах і ягадзіцах. Каб не было чутно крыкаў, на галаву накінуў бронекамізэльку. Білі па чарзе чалавекі тры-чатыры. Абзывалі цярпілам.

У выніку яны сталі вырашаць: вывесці мяне на вуліцу і заліць вочы пярцовым газам ці згвалціць дубінкай.

Пачалі шукаць прэзерватыў, нацягнулі яго на дубінку. Паступіла прапанова засунуць мне яе ў рот, і, калі яны прыступілі да гэтага, я здаўся, сказаў ім пароль. Зразумеў, што гэтыя людзі не спыняцца ні перад чым, а здароўе мне потым будзе аднаўляць толькі даражэй.

Яны зазірнулі ў мой Тэлеграм. Ім не спадабалася, што я падпісаны на групу «Карнікі». Адзін мяне ўдарыў нагой у жывот са словамі, што я хачу зрабіць яго жонку шлюхай. Я быў уражаны гэтым патокам трызнення! Але больш нічога цікавага, відаць, не знайшлі. Праз нейкі час я пачуў: маўляў, ты з-за гэтага столькі цярпеў?»

Дзяніс адседзеў у Жодзіне сем сутак. Адразу пасля выхаду зняў пабоі ў прыватным медцэнтры, а на наступны дзень паехаў да судмедэкспертаў на Даўгінаўскі тракт. Напісаў заяву ў Следчы камітэт.

«Неўролаг мне раіла да псіхолага звярнуцца, але я быццам пакуль абыходжуся без гэтага. Мне б цяпер фізічна аднавіцца. Засталося аняменне левай кісці вылечыць, мне сцяжкай моцна пераціснулі руку і пашкодзілі адразу тры нервы: прамянёвы, локцевы і сярэдзінны.

А таксама гематомы на нагах усё ніяк не сыходзяць. У ізалятары хлопцы ў душы казалі, што я выглядаў ніжэй за пояс ззаду, як японскі якудза, цалкам «татуіраваны».

Унутры ўсё грызе ад несправядлівасці, ілжы і сюру, які адбываецца ў нас у краіне».

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
2 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
zolak

Да уж какой тут “авторитет, честь и достоинство”. Они реально какие-то ненормальные. Зачем надевать презерватив? Чтобы дубинка не подхватила ковид? Или это у них такие странные сексуальные фантазии? Дубинка как фаллический символ.

Scroll Up