Бунт в тюрьме и конкурс на должность бурмистра. О чем писали барановичские газеты в ноябре 1930 и 2000 годов
Как жили Барановичи и регион 90 и 20 лет назад, узнала Intex-press, пролистав ноябрьские номера старых газет.
1930 год
Życie Nowogródzkie
2 лістапада
Бунт вязняў у Баранавічах
29 кастрычніка, у 17.30, выбухнуў бунт у баранавіцкай турме. Падставы бунту былі наступныя: адзін з вязняў за адсутнасць субардынацыі быў пакараны змяшчэннем у камеру без святла.
Калі яго туды праводзіў вартавы, іншыя вязні, што знаходзіліся ў агульных камерах, адначасова схапіліся за лавы і спрабавалі імі выбіць дзверы, каб вырвацца на калідор. Супрацоўнікі турмы выклікалі на дапамогу паліцыю. Пан камісар Рэспондэк запатрабаваў у пажарнай стражы вадзяныя помпы з абслугай. Імгненна аб гэтым даведаўся ўвесь горад, бо ўсе пачулі гук пажарнай трывогі, пабачылі выезд пажарнай помпы і паліцыі. З турмы былі чутны таксама пару стрэлаў.
Турэмны бунт быў хутка ліквідаваны з дапамогай паліцыянтаў і халоднай вады з пажарных шлангаў, якая астудзіла ўзбуджаных вязняў. Усё гэта адбылося дзякуючы дакладным камандам пана камісара Рэспондэка. Завадатары і актыўныя ўдзельнікі бунту пакараныя.
На месца гэтых смутных падзей хутка за паліцыяй і пажарнымі прыбылі віцэ-пракурор Барташэвіч і пан суддзя Гулькоўскі. Яны вызначылі, што падставай для пакарання карцарам вязня былі скаргі яго сукамернікаў, якіх ён сістэматычна абкрадаў.
Урачыстасць у гімназіі імя Барбары Радзівіл (скарочана)
30 кастрычніка ксёндз Карповіч правёў асвячэнне новазбудаванага будынка прыватнай гімназіі пані Шуліцкай (цяпер будынак былой велашколы на вул. Брэсцкай), якая нядаўна стала насіць імя каралевы Барбары Радзівіл. Пасля шэрагу прамоваў дырэктар установы Бараноўскі зачытаў акт ахвяравання, запісаны ў памятную кнігу. Потым прысутных запрасілі ў залу, дзе перад гасцямі выступілі вучні 6-х класаў. Прысутнічалі прадстаўнікі школьных уладаў і бацькі. Усе шчыра цешыліся, што найстарэйшая ў Баранавічах гімназія атрымала лепшыя ўмовы працы, што дазваляе цяпер нармальна вучыцца дзецям у адну змену.
3 лістапада
Абвешчаны конкурс на пасаду бурмістра
Як вядома, пан Мацкевіч, які шмат сілаў уклаў, працуючы бурмістрам Баранавіч, на вялікі смутак гараджан, адмовіўся ад пасады і заняўся земляробствам.
Як мы даведаліся з правераных крыніц, ужо створана адмысловая камісія з сябраў Гарадской рады і Сейміку, якія распрацавалі ўмовы конкурсу на пасаду бурмістра. Гэты конкурс скончыцца 15 лістапада. Да гэтага часу будуць прымацца прапановы на пасаду, якая дае шырокія паўнамоцтвы і магчымасці ў працы.
Ад нас дададзім, што бурмістрам Баранавіч мусіць быць чалавек, які не толькі добра ведае гарадскую гаспадарку, але які б цалкам прысвяціў сябе працы над справамі горада. Баранавічы маюць перад сабою вялікія перспектывы для развіцця. Трэба ім толькі моцная рука, трэба чалавек, які ўмее весці наперад і які б не стрымліваў гэты сучасны горад у развіцці, як гэта бывала часта раней.
8 лістапада
Падпальнік
Акруговы Навагрудскі суд на выязным паседжанні ў Баранавічах разгледзеў справу Браніслава Маеўскага, селяніна вёскі Мачулішча, гміны Дабрамысль, які 30.04.1930 ва ўрочышчы «Казіны гай» наўмысна падпаліў лес, што належаў Янушу Катлубаю. У выніку згарэла 100 гектараў лесу на суму 10 тысяч злотых. Зрабіў ён гэта з-за асабістай помсты, пасля таго як быў пазбаўлены пасады ляснічага. Маеўскага асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі.
23 лістапада
Гукавое кіно ў Баранавічах
Нарэшце і да баранавіцкіх кінатэатраў дайшоў гук. Першы кінатэатр, які быў абсталяваны айчыннай апаратурай Hejnaj, быў Apollo (знаходзіўся паміж гатэлямі «Марыінскі» і «Гарызонт»). Агучваюцца фільмы з дапамогай кружэлак, прытым кожная кружэлка адпавядае па часе аднаму акту ў фільме. Пакуль былі паказаны два гукавыя фільмы: «Язычнік» і «Брадвейская мелодыя» (амерыканскія фільмы 1929 года). Першы фільм быў аздоблены прыгожай мелодыяй, экзатычнымі краявідамі і некалькімі ладнымі песенькамі ў выкананні Nowarro, другі фільм цалкам складаўся з гукаў, мовы, спеваў, адлюстроўваючы прыгажосць тэатральнага Брадвея.
Да таго ж апаратура Hejnaj працуе бясшумна, што не скажаш пра кінатэатр Casino, дзе апаратура Marconiego енчыць, скрыгоча і шуміць. Гэты брак трэба было б выключыць, што цяжка зрабіць, бо гукі тыя паўстаюць з-за гарадской электрастанцыі, на якой абсталяванне і трансфарматар недакладна наладжаны, а кожнае хістанне дроту на слупах прыводзіць да змянення гуку.
Да таго ж у Casino размяшчэнне экрана ніжэй усялякай крытыкі, бо не змяшчае на сабе ўсёй шырыні кінастужкі. З-за гэтага частка сюжэту знікае знізу, што добра відаць пры паказе фільмаў з субтытрамі. Дзівяць адносіны кіраўніцтва тэатра, якія да гэтага часу не выправілі такія хібы.
2000 год
Intex-press
9 ноября
Разбойное нападение на редакцию газеты «Шаг»
В ночь на 5 ноября был совершен разбойный налёт на редакцию независимой газеты «Шаг». Преступники похитили все компьютеры, принтеры, сканеры и другую оргтехнику, необходимую для выпуска газеты.
Как рассказал работник охраны, ранним утром 5 ноября на него было совершено нападение. Его избили и связали. Ключей от кабинетов у охранника при себе не оказалось. Тогда налетчики взломали дверь в кабинет, где находилась большая часть оргтехники. Погрузив все награбленное на автомобиль, злоумышленники скрылись.
Несмотря на выходные дни, милиция начала расследование. На место прибыла оперативная группа. Один из офицеров милиции в ходе беседы с редактором и директором ООО «Шаг» Анатолием Войтеховским пообещал: «Во что бы то ни стало, я найду эти компьютеры».
По версии главного редактора Александра Лобкова, это была попытка заставить замолчать газету, которая в последнее время сделала значительный шаг в распространении. Кроме того, два месяца назад эта газета стала первой в республике еженедельной независимой газетой.
В этом налете есть множество неувязок. Почему, например, налетчики вынесли компьютеры и оргтехнику, содрали прикрученный к стене HUB (устройство для обеспечения работы по сети) стоимостью $25, но не тронули несколько новых картриджей стоимостью несколько сот долларов? Не взяли и факс, стоявший на столе.
Почему преступники вломились в редакцию, хотя в здании расположено несколько других фирм, а дверь напротив редакции ведет на склад, где гораздо больше товаров? Почему перерезали только провода, которые обеспечивают связь редакции?
Сейчас газета выходит на одном уцелевшем компьютере, который стоял в другом кабинете, и компьютере, предоставленном Белорусской ассоциацией журналистов.
30 ноября
Без зарплаты 25 предприятий
Как сообщили на очередном заседании совета директоров, состоявшемся в прошлый четверг в горисполкоме, на 21 ноября 25 предприятий и организаций города не выплатили зарплату, а общий объем производства по отношению к аналогичному периоду 1999 года составил 88,4%.
Если за 9 месяцев снизили объем производства 9 предприятий, то к 21 ноября – уже 10. Реализация товара тоже оставляет желать лучшего. Например, запасы продукции на мебельной фабрике составляют 187% от удельного веса месячного объема производства, на трикотажной фабрике – 150%.
Комментарии
Правила комментирования
Спасибо за интересный материал. Свою историю мы должны знать, “каб людзьмi звацца…”