Новости / Протесты

«Больш ніхто не называе Пуціна крутым». Падтрымка Лукашэнкі абваліла сімпатыі да Масквы

21.11.2020, 14:48  / remove_red_eye 801   / chat_bubble4

Як Масква за тры месяцы моцна здала свае пазіцыі ў вачах беларусаў.

«Больш ніхто не называе Пуціна крутым». Падтрымка Лукашэнкі абваліла сімпатыі да Масквы

Мінск, Серабранка. Фота: Надзея БУЖАН, Наша Ніва

Дзве размовы з апошніх дзён апісаў журналіст Нашай Нівы.

Сустрэў бізнесоўца разліву 90-х, з якім не бачыліся год сем-восем, кажа:

— …Ну, а Путин?! Я думал, он нормальный мужик. Что он творит?!..

Еду з таксістам у Ваўкавыску, кажа:

— Так это русские были, стопудово, их сюда завозили! Братский народ, прикинь, да?! Ноздри вырывали!..

Аргументы пра ўдзел рускіх сілавікоў не даказаныя, не дзейнічаюць, таму проста слухаю.

Выснова. Проста не ведаю, што мелі б зрабіць Масква і Пуцін, каб вярнуць у Беларусі свае пазіцыі ў вачах насельніцтва. Раней усе казалі: Беларусь можна браць «голымі рукамі» — усе за яго. Як у Крыме. Расейскім СМІ «вераць», Пуцін «круты»…

Не працуе. Цяпер больш ніхто не называе Пуціна «крутым чэлам». «Ты глядзі, што яны робяць з нашым народам?» — чуеш ад кожнага.

І фактар расейскіх СМІ быў значна пераацэнены.

Для аматараў «рускага міру» ўсё, што адбываецца, — фіяска. Бо ўвесь комплекс міфаў — вайна, СССР, ядроныя праваслаўныя іерархі разліву матушкі Гаўрыілы — загружаны на тонучы карабель дзеючага рэжыму.

Зразумела, што рускія будуць і далей працаваць — пры кожным раскладзе. Нават у самым дэмакратычным парламенце займеюць сваю моцную фракцыю. Калі ў Латвіі захоўваюць пазіцыі, то і тут захаваюць.

Але гэтай «падтрымкі» народ, здаецца, ужо «павек не забудзе».

Чытайце таксаа: Лавров: Россия обеспокоена тем, что волнения в Беларуси еще продолжаются

Социолог: Ничего не «сдувается». И все видят, кроме Лаврова

Присоединяйтесь к нам в Viber или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
4 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Котяра

Мне раньше нравился Путин как президент. А после августа вижу, что он пустышка и не знает и не может ничего с Беларусью сделать. Лукашенко его легко переиграет.

Scroll Up