Новости / Культура

Як пісаць лісты і перамагчы ў дыскусіі на тэму каранавіруса, навучаць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах

18.11.2020, 11:54  / remove_red_eye 73   / chat_bubble0

Прыняць удзел у занятках па беларускай мове могуць усе жадаючыя.

Як пісаць лісты і перамагчы ў дыскусіі на тэму каранавіруса, навучаць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах

Фота: pixabay.com

Шостыя заняткі «Мова Нанова» – апошнія ў памяшканні бізнес-цэнтра перад пераходам да анлайн-фармату, у новым сезоне пройдуць у сераду, 18 лістапада, у 18.30, у бізнес-цэнтры на вул. Савецкая, 84 (побач з крамай «Сласцёна»). Сустрэчы «ўжывую» на бясплатных занятках па беларускай мове аднавіліся сёлета ў кастрычніку. Цяпер арганізатары прынялі рашэнне зноў перайсці на некаторы час у анлайн з-за эпідэміялагічнага становішча ў нашай краіне.

– Настойліва раім скарыстацца такой раскошай 2020 года, як заняткі «ўжывую», і завітаць да нас, – паведаміла Intex-press Ганна Ліцкевіч, адна з арганізатараў курсаў. – Калі маеце пытанні тэхнічнага кшталту і не ведаеце, як падключацца да нас анлайн, таксама завітайце ў сераду. Мы ўсё раскажам і пакажам.

На мерапрыемстве традыцыйна адбудзецца моўная размінка і моўная частка, а пасля запланаваная гутарка, як правільна скласці ліст малазнаёмай асобе.

– Калі вы ў апошні раз пісалі ліст? Ці падпісвалі паштовую картку? З хваляваннем падбіралі словы, думалі, як лепш звярнуцца да адрасата, выводзілі прыгожым почыркам яго ці яе імя, прыклейвалі марку на канверт? – пытаецца Ганна Ліцкевіч. – Калі зусім нядаўна, то шчыра запрашаем паўтарыць і падзяліцца сваім досведам. Калі ж такія дзеянні для вас – вялікая рэдкасць, то запрашаем папрактыкавацца разам з намі. Сёння нашыя словы падтрымкі, напісаныя старым добрым спосабам, шмат для каго актуальныя як ніколі!

Таксама абудзецца дыскусія на злобу дня – каранавірус. Арганізатары прапануюць абмеркаваць, якая стратэгія – прыняцця новай рэчаіснасці ці самаізаляцыі – вам бліжэй. Для міні-дэбатаў можна загадзя падрыхтаваць аргументы.

– Вы даведаецеся, як размаўляць з асобамі, якія маюць іншы погляд, асабліва на вострую тэму, і як аргументавана даносіць сваю думку, уважліва слухаць апанента.

Арганізатары заклікаюць прыходзіць на курсы у масках, каб не падвяргаць рызыцы сваё здароўе.

«Мова Нанова» — бясплатныя курсы беларускай мовы, якія ладзяцца па ўсёй Беларусі з 2014 года. Яны разлічаны на шырокую аўдыторыю і карыстаюцца поспехам у людзей рознага ўзросту. Арганізатары прапануюць неакадэмічнае вывучэнне мовы ў інтэрактыўных формах. Навучанне бясплатнае, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up