Новости / Общество

«Спыніце масавыя рэпрэсіі». Алексіевіч, Арлоў, Вольскі, Далідовіч, Марціновіч, Някляеў і іншыя пісьменнікі падпісалі адкрыты ліст

18.11.2020, 12:43  / remove_red_eye 149   / chat_bubble1

Літаратары просяць улады прыняць волю народа.

«Спыніце масавыя рэпрэсіі». Алексіевіч, Арлоў, Вольскі, Далідовіч, Марціновіч, Някляеў і іншыя пісьменнікі падпісалі адкрыты ліст

— Мы, беларускія літаратары, выказваем сур’ёзную занепакоенасць тым, што цягам апошніх ста дзён у нашай краіне назіраецца пастаянная эскалацыя гвалтоўных дзеянняў з боку сілавых структур і адміністрацыйных прызначэнцаў да грамадзян, якія выходзяць на мірныя акцыі пратэсту і салідарнасці, гаворыцца на lit-bel.org.

Такіх маштабаў масавых рэпрэсій не зведвала больш за сорак гадоў ні адна з дзяржаваў Еўропы. (…). На вінаватых у забойствах і скалечваннях людзей не заводзяцца крымінальныя справы. Дапускаецца збіццё звязаных затрыманых, што забараняецца сусветнай юрыдычнай практыкай нават у адносінах да ваеннапалонных. З вуснаў кіраўніцтва краіны гучаць наўпроставыя ўказанні адлічваць студэнтаў з навучальных устаноў і звальняць з працы ўсіх супрацоўнікаў, якія не згодныя з дзяржаўнай палітыкай, што з’яўляецца непасрэдным парушэннем дзейнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Ліст падпісалі больш за 140 пісьменнікаў. Сярод іх Святлана Алексіевіч, Уладзімір Арлоў, Вольга Бабкова, Лявон Баршчэўскі, Таццяна Барысік, Лявон Вольскі, Генрых Далідовіч, Андрэй Жвалеўскі, Максім Клімковіч, Алесь Краўцэвіч, Віктар Марціновіч, Уладзімір Някляеў, Пётра Садоўскі, Ганна Севярынец, Аксана Спрынчан, Андрэй Хадановіч, Аляксандр Фядута, Кастусь Цвірка, Саша Філіпенка ды іншыя.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Котяра

Запущенная машина репрессий уже стала неуправляемой!

Scroll Up