Новости / Протесты

«У нас много врачей». Вядомаму ў Беларусі дзіцячаму доктару-рэаніматолагу не працягнулі кантракт

16.11.2020, 12:29  / remove_red_eye 1181   / chat_bubble8

Андрэй Вітушка працаваў у РНПЦ «Маці і дзіця» і лічыўся адным з найлепшых медыкаў у нашай краіне. Дзякуючы яму было выратавана шмат немаўлят.

«У нас много врачей». Вядомаму ў Беларусі дзіцячаму доктару-рэаніматолагу не працягнулі кантракт

Доктар Андрэй Вітушка. Фота: Еўрарадыё

Вось што напісала Крысціна, жонка Андрэя Вітушкі на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку»:

«Ну што, спадарства, у нас навіна. РНПЦ «Маці і дзіця» прыняло рашэнне кандыдату медыцынскіх навук, магістру гуманітарных навук, доктару вышэйшай катэгорыі з амаль 20-гадовым стажам не працягваць кантракт. «У нас много врачей,» — заявіў акрэсцінскі вертухай, калі некалькі дзясяткаў зняволеных, рызыкуючы ізноў быць пабітымі, спрабавалі патлумачыць абсурднасць затрымання Андрэя Вітушкі. 

Дзясяткі, калі не сотні, калег і пацыентаў ладзілі ў жніўні стыхійныя акцыі ў падтрымку. Калегі па бальніцы заявілі, што не выйдуць на працу, калі Андрэя звольняць. І не звольнілі. Тады не звольнілі. Паглядзелі на дату заканчэння кантракта і вырашылі проста пачакаць. Нават сустрэчу з в.а. міністра зладзілі. 

Але не чакалася, брудныя рукі свярбелі. Бо ўведамленне падрыхтавалі значна раней, чым за месяц. Пусцілі чуткі. Даслалі поштай. І кантрольным стрэлам прыйшлі а 7-й раніцы пасля начнога дзяжурства з выездам да кавідных дзетак, каб злавіць і пераканацца, што падпісаў. Подла. Кантракт заканчваецца ў сярэдзіне снежня. Упершыню нашыя Каляды і Новы год не будуць скрадзеныя дзяжурствамі.

Што ж: усім, хто любіць апеляваць да клятвы Гіпакрата, магу рэкамендаваць адно: падумайце аб пракляцці Гіпакрата».

Нагадаем, Андрэй Вітушка з жонкай былі затрыманы каля міліцэйскага пастарунка адразу пасля выбараў увечары 10 жніўня. Яны прыехалі ў РУУС шукаць свайго непоўнагадовага сына, якога разам з іншымі падлеткамі затрымалі падчас экскурсіі на вачах у маці. Крысціна правяла за кратамі да 13 жніўня, Андрэй – да 14-га. З партрэтамі Андрэя Вітушкі і на працягу двух дзён на акцыі салідарнасці выходзілі медыкі Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта. Андрэй Вітушка лічыцца адным з лепшых дзіцячых рэаніматолагаў Беларусі.

Присоединяйтесь к нам в Viber или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
8 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Elenius

жизнь-бумеранг. Молитесь Богу, чтобы вам или вашим родным никогда не пришлось сожалеть об увольнении Андрея Николаевича.  🤔 

Scroll Up