Новости / Общество

Пасля пратэстаў не вярнуўся дадому праграміст. Міліцыя кажа, што яго выпусцілі з Жодзіна, але валанцёры абвяргаюць

13.11.2020, 17:15  / remove_red_eye 716   / chat_bubble0

Праграміст Аляксей Маханькоў прапаў пасля Марша 8 лістапада. Яго сяброўка Кацярына расказала «Нашай Ніве», што яны дамаўляліся сазваніцца ўвечары, але на званок мужчына не адказаў.

Пасля пратэстаў не вярнуўся дадому праграміст. Міліцыя кажа, што яго выпусцілі з Жодзіна, але валанцёры абвяргаюць

Фота: nashaniva.by

Пасля брутальных хапуноў прозвішча Маханькова знайшлі ў спісах Кастрычніцкага РУУС. Нібыта затрымлівалі яго недзе на праспекце Пераможцаў, у раёне вуліцы Мястроўскай, дзе ён і жыве, паведамляе «Наша Ніва»

«На наступны дзень яго перавялі ў Жодзіна, — расказвае Кацярына. — Адтуль ён не выходзіў, але 10 лістапада ў спісах ён не з’явіўся».

Можна было б падумаць, што чалавек дагэтуль на сутках. Але, па афіцыйнай інфармацыі, Маханькова адпусцілі, даўшы штраф 3 базавыя велічыні — такую інфармацыю «Нашай Ніве» далі ў прэс-службе МУС.

Але Кацярына пярэчыць.

«На выхадзе з турмы ў Жодзіна штодзень дзяжураць валанцёры, яны запісваюць дадзеныя ўсіх, хто выходзіць. Аляксей Маханькоў не выходзіў. Такога чалавека не бачылі і не перапісвалі. Мы пачалі абзвоньваць іншыя месцы: Баранавічы, Магілёў, Акрэсціна, РУУС, куды прывезлі спачатку. Нідзе яго няма. Учора мы падалі заяву на знікненне чалавека», — дадала Кацярына.

Па словах дзяўчыны, маці і сястра Аляксея знаходзяцца за мяжой, сам ён жыве адзін — працуе праграмістам, цяпер дыстанцыйна.

Хваліўся, што з панядзелка падваліць шмат работы, бо намаляваўся нейкі буйны праект, таму не мог вось так пачаць гуляцца ў хованкі з працадаўцамі і блізкімі.

Яго сябра, які меў дублікаты ключэй ад кватэры, прыходзіў туды і забраў працоўны ноўтбук. З гэтага блізкія робяць выснову, што і дома Аляксей не з’яўляўся.

Пакуль блізкія спрабуюць адкінуць кепскія думкі і схільныя лічыць, што Маханькоў адбывае суткі, але яго дакументы недзе згубіліся.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up