Новости / Политика

Суддзя была ў шоку. Пасля гэтага ВІДЭА участковы ў Баранавічах прызнаўся, што пісаў пратакол са словаў невядомага ў балаклаве

10.11.2020, 18:15  / remove_red_eye 17082   / chat_bubble13

Жыхар Баранавіч быў затрыманы і моцна збіты 10 жніўня але здолеў даказаць, што пратакол на яго сфабрыкавалі. У выніку міліцыянер на судзе прызнаўся, што пісаў яго не сам. 

Суддзя была ў шоку. Пасля гэтага ВІДЭА участковы ў Баранавічах прызнаўся, што пісаў пратакол са словаў невядомага ў балаклаве

Момант затрымання. Скрын відэа.

У жніўні Intex-press пісала пра гісторыю жыхара гораду Дзмітрыя Лянько, якога затрымалі 10 жніўня і жорстка збілі ў СІЗА. Ён прайшоў праз пабоі, хлуслівы пратакол, пяціхвілінны суд, але здолеў даказаць, што пратакол на яго сфабрыкавалі. Пра тое як  міліцыянер прызнаўся, што пісаў пратакол не сам, Дзмітры расказаў Наша Ніве.

«10 жніўня я сядзеў у машыне ў таварышам і ягонай жонкай у ціхім завулку блізка да цэнтра горада. Было каля 20 гадзін, у прынцыпе, нічога не адбывалася. Але тут прыехаў аўтобус з «касманаўтамі», яны адтуль выбеглі і пачалі хапаць нейкіх адвольных людзей. Мы ўключылі камеру, бо сітуацыя для нас незвычайная, пачалі ад’язджаць, як тут яны крыкнулі «хапай іх». Да нашай машыны падскочылі людзі ў масках, адкрылі дзверы, нас затрымалі і павезлі ў СІЗА.

Там нас збівалі, там жа і судзілі — прыехала на трэція суткі суддзя Кацярына Груда і дала 7 сутак. Падставай стаў пратакол, дзе напісана, што я кідаўся на міліцыю, крычаў і гэтак далей. Але гэта ўсё няпраўда — у мяне было відэа, дзе ўсё разборліва відаць.

Вядома, дастаць гэтае відэа і падрыхтавацца да суда мне не далі. Потым з СІЗА выпусцілі — хачу падкрэсліць — такім дзіўным чынам: перад выхадам усіх распраналі і прасілі «круціцца». Тых, што без пабояў — выпускалі праз галоўны выхад, бо там дзяжурылі валанцёры і здымалі пабоі. А другіх, з пабоямі, садзілі ў аўтазак і выкідвалі каго дзе, возячы па горадзе і прыгарадзе. Каб, на іх думку, было цяжэй даказаць, дзе атрыманы пабоі. 

 «Віна цалкам пацверджана пісьмовымі матэрыяламі»: рассудзіла суддзя Кацярына Груда

«Віна цалкам пацверджана пісьмовымі матэрыяламі»: рассудзіла суддзя Кацярына Груда

Словам, калі я выйшаў, то вырашыў гэта не пакідаць, а паехаў з апеляцыяй у Брэст. Там першае рашэнне суда адмянілі, убачыўшы відэа з абставінамі затрымання, якое супярэчыць усяму, што напісана ў пратаколе. 

Гэтае відэа далучылі да справы, быў пераразгляд з іншым суддзёй у Баранавічах, выступаў той самы лейтэнант Папчэня, які нібыта мяне затрымліваў.

Суддзя Аксана Копач праглядзела відэа. Папчэня знайшоў у сабе мужнасць прызнацца, што ўсё было не так. 

Быў прыкладна такі дыялог, суд пытаўся: 

— Вы гэтага чалавека ведаеце? 

— Я яго ўбачыў у СІЗА. 

— Дык гэта вы затрымлівалі? Ваш подпіс стаіць.

— Я напісаў пратакол са словаў невядомых супрацоўнікаў, якія былі ў СІЗА. Я не ведаю, хто яны, бо былі ў балаклавах, імёны назваць не магу. 

Канечне, суддзя была ў шоку. Скончылася ўсё тым, што мяне прызналі невінаватым, бо віна не даказаная», — расказаў Дзмітрый. 

Гэтае паседжанне адбылося 3 лістапада.

«Не сумняюся, што справядлівы суд чакае ўсіх», — так ён каментуе сваю гісторыю. 

Чытайте таксама: «К нам относились, как к скотине». Дмитрий Ленько рассказал о пребывании в СИЗО-6

 «Заставили стать на колени, опустить голову». Житель Барановичей – о жестком задержании, ужасах в СИЗО и справедливости

«Мы вас замочим, и нам за это ничего не будет». Житель Барановичей рассказал, как после выборов попал в жодинскую тюрьму

«Командир сказал: не переживай, ты уже уволен». Военнослужащий в Барановичах пошел на свидание, а оказался в ИВС

«Стыдно, что в профессии есть такие люди». Барановичский милиционер – о протестах и действиях своих коллег

«Не суд, а мракобесие». Известный барановичский тренер по самбо – о солидарности в СИЗО и равнодушии судей

 

 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
13 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Котяра

Боже мой! Да это похоже на настоящую государственную машину по фальсификации дел. Заранее все распечатано — остается только вписать адрес, дату и ФИО. И ты преступник — тебе срок, штраф, побои и издевательства. Я в шоке! От имени государства!

Scroll Up