Новости / Культура

Пра загадкі і таямніцы беларускіх гарадоў раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах

10.11.2020, 19:15  / remove_red_eye 192   / chat_bubble0

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове могуць усе жадаючыя.

Пра загадкі і таямніцы беларускіх гарадоў раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах

Беларускае возера. Фота: pixabay.com

Пятыя заняткі «Мова Нанова» ў новым сезоне пройдуць у сераду, 11 лістапада, у 18.30, у бізнес-цэнтры на вул. Савецкая, 84 (побач з крамай «Сласцёна»). Сустрэчы «ўжывую» на бясплатных занятках па беларускай мове аднавіліся толькі ў кастрычніку пасля перапынку з-за эпідэміялагічнага становішча ў нашай краіне.

На мерапрыемстве традыцыйна адбудзецца моўная размінка і моўная частка, а пасля запланаваная гутарка з госцяй Настай Грышчук – рэдактарам незалежнага культурніцкага праекта «Haroshak.by», вядомага ролікамі пра знакамітых беларусаў і беларускія гарады.

– На нашых занятках мы часта прыходзім да высновы, што вельмі мала ведаем пра Беларусь. Яе скарбы застаюцца для нас загадкава-таямнічымі. Вывучаць яшчэ і вывучаць!, – паведаміла Intex-press Ганна Ліцкевіч, адна з арганізатараў курсаў. – А другая вядучая, Наста Курылёнак, падрыхтавала віктарыну з каверзнымі пытаннямі, таму заўтрашняя сустрэча 2 у 1: і веды пра Беларусь і беларусаў праверыць, і даведацца пра класную крыніцу, дзе іх можна паглыбляць.

Арганізатары заклікаюць прыходзіць на курсы у масках, каб не падвяргаць рызыцы сваё здароўе.

«Мова Нанова» — бясплатныя курсы беларускай мовы, якія ладзяцца па ўсёй Беларусі з 2014 года. Яны разлічаны на шырокую аўдыторыю і карыстаюцца поспехам у людзей рознага ўзросту. Арганізатары прапануюць неакадэмічнае вывучэнне мовы ў інтэрактыўных формах. Навучанне бясплатнае, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up