Новости / Общество

Сын Станіслава Шушкевіча асуджаны на 10 сутак за рэпосты ў «Фэйсбуку»

6.11.2020, 17:37  / remove_red_eye 552   / chat_bubble5

Каля пад’езда свайго дома 4 лістапада быў затрыманы 36-гадовы прадпрымальнік Станіслаў Шушкевіч, сын першага кіраўніка незалежнай Беларусі.

Сын Станіслава Шушкевіча асуджаны на 10 сутак за рэпосты ў «Фэйсбуку»

Станіслаў Шушкевіч-малодшы. Фота: nashaniva.by

Гэтую інфармацыю «НН» падцвердзіла мама Станіслава, спадарыня Ірына. Справа ў тым, што заяву на Шушкевіча-малодшага напісаў участковы, яго ўвагу прыцягнулі рэпосты, якія рабіў Станіслаў на старонцы ў «Фэйсбуку». У выніку мужчыну асудзілі на 10 сутак, цяпер ён адбывае пакаранне ў ЦІП на Акрэсціна.

«Я не ведаю, што там былі дакладна за рэпосты, але ён супраць гэтага рэжыму і не хавае гэтага», — сказала маці.

Папыталіся мы ў спадарыні Ірыны, як цяпер пачуваецца Шушкевіч-старэйшы. «Баляць ногі, праз гэта перажывае, што не можа ў шэсцях удзельнічаць, але ўсё адно хоча туды», — паведаміла жанчына.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
5 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
SamaRa

Кажется, придумывать причины, за что осуждать, скоро не нужно будет. А просто: по щучьему веленью, по чьему -то там хотенью- будут писать в протоколе.

Scroll Up