Новости / Происшествия

За наркотыкі асудзілі былых пракурораў: адзін збіраў грыб «Страфарыя гаўняная», другі патраціў 500 рублёў на марыхуану

4.11.2020, 17:14  / remove_red_eye 740   / chat_bubble0

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 3 лістапада вынеслі прысуды тром абвінавачаным па артыкуле 328.

За наркотыкі асудзілі былых пракурораў: адзін збіраў грыб «Страфарыя гаўняная», другі патраціў 500 рублёў на марыхуану

Фото: aisttv.ru

Двое з іх — былыя пракуроры Аляксей Ерафееў (намеснік пракурора Савецкага раёна) і Яўген Маісеенка (намеснік пракурора Ленінскага раёна), іх затрымалі ў красавіку 2020 года, распавялi на сайце nashaniva.by.

У рашэнні суда тлумачыцца, што Ерафееў збіраў грыб «Псілацыбе навозная» (ён расце ў гнаі, другая назва — «Страфарыя гаўняная»), сушыў і ўжываў.

Фота: wikigrib.ru

Фота: wikigrib.ru

А Маісеенка перыядычна купляў для сябе і Ерафеева амфетамін і марыхуану, неяк за адну пакупку аддаў 510 рублёў.

Падкрэсліваецца, што пракуроры трымалі наркотыкі пры сабе і перасоўваліся з імі па Мінску.

Абодвух былых пракурораў судзілі па першай частцы артыкула 328 і прысудзілі ім тры гады калоніі агульнага рэжыму, пры гэтым па адным годзе кожнаму скасоўвае амністыя.

А вось трэці чалавек, нехта «К.», які праходзіў з імі па адной з справе як прадавец, меў трэцюю частку артыкула 328. Ён атрымаў восем з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама штраф 1080 рублёў.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up