Новости / Культура

Пра «самы чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры» раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах

4.11.2020, 13:25  / remove_red_eye 272   / chat_bubble0

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове могуць усе жадаючыя.

Пра «самы чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры» раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Чацвёртыя заняткі «Мова Нанова» ў новым сезоне пройдуць у сераду, 4 лістапада, у 18.30, у бізнес-цэнтры на вул. Савецкая, 84 (побач з крамай «Сласцёна»). Сустрэчы «ўжывую» на бясплатных занятках па беларускай мове аднавіліся толькі ў кастрычніку пасля перапынку з-за эпідэміялагічнага становішча ў нашай краіне.

На мерапрыемстве традыцыйна адбудзецца моўная размінка і моўная частка, а пасля запланаваная гутарка пра «самы чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры» – 29 кастрычніка 1937 года. За адну ноч, з 29-га на 30-га, карнікі НКУС расстралялі цэлую групу пісьменнікаў, сярод якіх былі Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Майсей Кульбак, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Юлі Таўбін, Міхась Чарот ды іншыя, агулам 22 чалавекі. Усяго ў тую ноч былі знішчаны больш за сто прадстаўнікоў беларускай творчай і навуковай інтэлігенцыі і дзяржаўнага апарату.

– На занятках 4 лістапада мы пагутарым пра паэтаў, чые імёны не павінны быць забытыя, а таксама пачытаем іх вершы, – паведаміла Intex-press Ганна Ліцкевіч, адна з арганізатараў курсаў. – Калі нашы ўдзельнікі маюць ахвоту прачытаць на занятках верш, трэба напісаць аб гэтым у каментары афіцыйнай групы курсаў.

Арганізатары заклікаюць прыходзіць на курсы у масках, каб не падвяргаць рызыцы сваё здароўе.

«Мова Нанова» — бясплатныя курсы беларускай мовы, якія ладзяцца па ўсёй Беларусі з 2014 года. Яны разлічаны на шырокую аўдыторыю і карыстаюцца поспехам у людзей рознага ўзросту. Арганізатары прапануюць неакадэмічнае вывучэнне мовы ў інтэрактыўных формах. Навучанне бясплатнае, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up