Новости / Спадчына

Как барановичанка едва не попала в сексуальное рабство и факельное шествие пожарных. О чем писали барановичские газеты в октябре 1930 и 2000 годов

31.10.2020, 10:13  / remove_red_eye 1519   / chat_bubble2

Как жили Барановичи и регион 90 и 20 лет назад, узнала Intex-press, пролистав октябрьские номера старых газет.

Как барановичанка едва не попала в сексуальное рабство и факельное шествие пожарных. О чем писали барановичские газеты в октябре 1930 и 2000 годов

Польскія вайскоўцы на фоне помніка Буолю ў Вайсковым гарадку ў Баранавічах. Фота: www.nac.gov.pl

1930 год

Życie Nowogródzkie

2 кастрычніка

Помнік-сымбаль (скарочана)

29 верасня 9-я дывізія артылерыі коннай у Баранавічах адзначала 10-годдзе свайго існавання ў адроджанай Польшчы. Разам са святкаваннем гэтай падзеі адбылося адкрыццё помніка Артуру барону Буолю, камандзіру гэтай дывізіі, які загінуў ў баю ў 1920 годзе. (Падпалкоўнік Буоль нарадзіўся ў Швейцарыі, служыў у аўстра-венгерскай арміі, а ў 1918 годзе добраахвотна запісаўся ў Войска Польскае. – Рэд.) У гэты дзень адкрыццё адбылося пры ўдзеле біскупа Бандурскага, а таксама некалькіх генералаў – калегаў нябожчыка, афіцэраў венгерскай арміі, прадстаўнікоў урада, грамадства ды людскога тлуму.

4 кастрычніка

Жахлівы пажар

У вёсцы Галынка Вальнянскай гміны 3 кастрычніка ўспыхнуў пажар. Згарэлі 43 хаты, 44 хлявы і 31 пабудова са збожжам. Згарэлі таксама 10 свіней, кабыла, пародзісты конь, карова, цялё і авечка. Сярод людзей ахвяраў няма. Да вечара пажар здолелі патушыць. Прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём Антона Лойкі (пазней стала вядома, што ён пакінуў запаленую люльку ў хляве). Следства вядзе паліцыя з Вольна.

Развітанне з бурмістрам на Радзе

Чарговае паседжанне гарадской Рады г. Баранавічы адбылося 30 верасня, якое праводзіў віцэ-бурмістр Віннікаў. Спачатку ён прачытаў ліст ад бурмістра Мацкевіча з просьбай аб адстаўцы з гэтай пасады. Пасля гэтага радны Ізыгзон прапанаваў выказаць падзяку бурмістру за ахвярную і сумленную працу для горада, што Рада, зрэшты, без асаблівага энтузіязму і зрабіла.

Наступнае пытанне адносна бензінавай станцыі Нобеля выклікала буру дэбатаў. Гэта справа ўздымаецца на паседжаннях ўжо даўно і бярэ пачатак з часоў ранейшай Рады і Магістрата. Тады была падпісана не карысная для горада ўмова, дзякуючы якой Нобель, уласнік бензінавай станцыі, аплочваў магістрату смешны падатак у 200 злотых, а іншыя за такое цяпер плоцяць некалькі тысяч. Гэта ўздымае шмат пытанняў у горадзе. Пасля доўгіх дэбатаў ухвалілі разарваць тую дамову і абвесціць новы тэндар, з першачарговым правам для Нобеля.

У справе будоўлі электрастанцыі ўхвалілі пастанову звярнуцца да фірмы Ruston, каб тая прыслала сваю прапанову.

Пасля Рада ўхваліла збор коштаў у суме 5 злотых за санітарны агляд прадпрыемстваў, па 30 грошай за карыстанне басейнам у гарадской лазні, а таксама даручыла магістрату апальваць торфам гарадскую лазню, бо, як высветлілася, торф падыходзіць для гэтага і ён значна таннейшы.

Магістрату было даручана ўпарадкаваць некаторыя вуліцы, пасля чаго радны Вараб’ёўскі спытаў пра будаўніцтва гандлёвых кіёскаў. Віцэ-бурмістр патлумачыў, што планы іх размяшчэння гатовыя і хутка прыступяць да іх пабудовы. Пасля гэтага паседжанне было закрыта.

5 кастрычніка

Няўдалы рабунак

30 верасня, у 22.30, за 200 метраў ад чыгуначнай станцыі Палонка ў жыхароў Ганцавіч Янкеля Кацмана і Мойшу Кіпніса, якія ішлі на станцыю, невядомы злачынца стрэліў з рэвальвера з прыдарожных кустоў. Кацман быў паранены ў левую нагу. Калі падарожныя нарабілі крыку і пачалі ўцякаць у накірунку станцыі, у іх бок прагучалі яшчэ два стрэлы, але зламыснік прамазаў. Кім быў нападаўца і з якіх прычынаў забіў замах, пакуль не высветлена. Выкажам здагадку, што злачынца хацеў параніць людзей, а потом абрабаваць.

Свята пажарнікаў

У Баранавічах прайшоў Першы пажарны тыдзень, які паказаў вялікую папулярнасць арганізацыі ў павеце. Найбольшую ахвярнасць праявілі каманды з Ляхавіч і Гарадзішча. У Баранавічах на сканчэнні «пажарнага тыдня», 4 кастрычніка, а 8-й гадзіне вечара, на вуліцы Шаптыцкага (цяпер Савецкая) каля цукерні адбыліся паказальныя вучэнні на трохпавярховым доме. Дзейнічалі лесвіцы і мотапомпы. Відовішча асвятлялася паходнямі, граў аркестр і праводзіўся збор сродкаў у бляшанкі для ахвяраванняў. 5 кастрычніка ўвечары пройдзе па галоўных вуліцах Баранавіч «гістарычны паход» пажарнікаў з запаленымі паходнямі.

5.10.1930. Абвестка аб закрыцці крамы каланіяльных тавараў Кажанеўскага і сына з-за высокіх падаткаў. Życie Nowogródzkie.

5.10.1930. Абвестка аб закрыцці крамы каланіяльных тавараў Кажанеўскага і сына з-за высокіх падаткаў. Życie Nowogródzkie.

7 кастрычніка

Абвестка

Выканаўца баранавіцкага павятовага суда Лявон Падэрэўскі, які жыве на вуліцы Нарутовіча, 57, абвяшчае, што 23 кастрычніка, а 10-й гадзіне раніцы, на кірмашы 3 мая (цяпер раён ваенкамата і радзільнага дома) адбудзецца аўкцыён па распродажы рэчаў, якія належаць Мойшу Вінніку. Будуць прададзены 32 музычныя інструменты ды 400 пар абутку дамскага, мужчынскага, ацэненых у 11500 злотых. Са спісам рэчаў можна азнаёміцца ў дзень аўкцыёну.

9 кастрычніка

Баранаўчанка ў сетцы гандляроў жывым таварам

19-гадовая Андзя Вайнішава, дачка чыгуначніка, лічылася ў Баранавічах найпрыстойнейшай паннай. Неўзабаве з ёй пазнаёміўся Уладзіслаў Казярскі, які назваўся сынам уласніка камяніцы ў Варшаве, на вул. Тарговая, 84. Андзя закахалася гэдак у кавалера, што пагадзілася выехаць у яго таварыстве (зрэшты са згоды бацькоў) у Варшаву, каб пазнаёміцца з яго роднымі.

Але кавалер, замест таго, каб прывезці дзяўчыну да сваіх бацькоў, пасяліў яе ў нумары трохзоркавага гатэля ў Налеўках (раён Варшавы) і трымаў два дні «пад ключом».

На трэці дзень да Андзі зайшоў незнаёмы мужчына, упэўнены ў сабе, трохі пагутарыў з ёй і прымусіў выпіць некалькі кілішкаў гарэлкі. Пасля гэтага пачаў сабе дазваляць далёка непрыстойныя фамільярнасці.

Андзя пачала крычаць. Прыбег уласнік гатэля, нарабіў гвалту, выгнаў незнаёмца і папярэдзіў, што калі яшчэ раз пачуе крыкі, то выклікае паліцыю.

Адразу пасля з’явіўся Казярскі, насварыўся, прымусіў дзяўчыну спакаваць рэчы і спусціцца ў партэр. Потым павёз яе на таксоўцы ў бок галоўнага вакзала.

На рагу вуліц Маршалкоўскай і Злотай утварыўся затор. Андзя ў гэты час растаўкла шыбу ў аўтамабілі. Гэта так напалохала кавалера, што ён выскачыў з машыны, а кіроўца, не разумеючы, што адбываецца, павёз пасажырку да камісарыята паліцыі. Андзю накіравалі ў Баранавічы пад апекай ахоўніка.

Следства выявіла, што Уладзіслаў Казярскі – прыдуманае імя і прозвішча. У доме №84 на Тарговай ніхто не чуў пра такога маладзёна. Няма сумненняў, што фальшывы нарачоны дзяўчыны – удзельнік банды гандляроў жывым таварам.

16 жніўня

Балячкі чыгуначніка

Новыя Баранавічы, пры чыгуначнай станцыі (Палескі вакзал) – гэта самы занядбаны раён у горадзе. Яго жыхары, якіх досыць шмат, пазбаўленыя кірмашу, што знаходзіцца за 5 км у цэнтры (цяпер раён ваенкамата і радзільнага дома). Супрацоўнікам чыгункі лягчэй з’ездзіць па закупкі ў Гарадзішча ці Ляхавічы, бо кошт білета са зніжкай абыходзіцца танней, чым наняць рамізніка, каб даехаць да баранавіцкага кірмашу. Ужо даўно чыгунка пагадзілася здаваць за невялікія грошы пляц для гандлю каля вакзала, але нашыя айцы горада мала дбаюць, каб паскорыць рэалізацыю гэткай значнай для раёна справы. Пляцоўка дагэтуль пустуе, бракуе салідных крам, вуліцы пераважна небрукаваныя, мізэрнае асвятленне ўночы. 

Тут ёсць тры пякарні: адна за другую горшая. Хлеб, які там пякуць, часта з затхлай мукі, а плаціць даводзіцца па цане як з найлепшга гатунку. Цалкам тут адсутнічае кантроль за гэтым. Было б добра, каб боханы мелі (замест брудных з замазанай пячаткай налепак) чыстыя друкаваныя, з пазнакай 70% мукі, як гэта практыкуецца ў іншых гарадах. Абывацелі тады б мелі магчымасць пакараць паноў-пекараў за ашуканства, якое тут моцна пашырылася.

Калі б у нашым раёне быў бы кірмаш, дык развіццё забытага магістратам пляца рухалася б наперад, гандаль бы пашыраўся пры адкрыцці сур’ёзных крамаў і людзям не даводзілася б хадзіць за 3 км у горад, каб купіць сшыткі і алоўкі для дзяцей. Павялічыліся б і падаткі, так патрэбныя магістрату.

Маем надзею, што новы бурмістр падумае пра тое, каб лепей апекавацца над нашым раёнам, чым гэта рабіў яго папярэднік.

Шэліга

17 кастрычніка

Новы бурмістр

10 кастрычніка былы бурмістр горада Баранавічы пан Мацкевіч перадаў свае паўнамоцтвы свайму намесніку пану Віннікаву, які ад гэтага дня выконвае функцыі бурмістра.

20 кастрычніка

Абрабавалі жабрака

14 кастрычніка, а 18-й гадзіне, жыхар вёскі Вялікая Каўпеніца Лазар Дзядовіч пабіў кіем жабрака Юзіка Александровіча, жыхара вёскі Ведзьма Дараўскай гміны, і забраў у яго 15 злотых. Пасля Дзядовіч збег у невядомым накірунку.

26 кастрычніка

Рабунак

23 кастрычніка, а 16-й гадзіне, жыхар вёскі Загор’е Васіль Баткала, ідучы па вуліцы Шасовай (цяпер Брэсцкая), сустрэў двух невядомых мужчын. Тыя прапанавалі яму купіць карову. З мэтаю агледзен той каровы ўсе трое накіраваліся ў канец вуліцы Шасовай, дзе адзін з тыпаў паведаміў, што каровы ўжо няма на продаж, але ёсць залаты гадзіннік. Калі Баткала паказаў ім грошы – 120 злотых, адзін з тыпаў вырваў іх з рук і пачаў уцякаць. Другі ўсунуў тым часам пацярпеламу ў кішэню просты бескаштоўны гадзіннік і таксама збег. Распачаўся пошук злачынцаў.

28 кастрычніка

Будаўніцтва аэрадрома ў Баранавічах

Некалькі дзён таму пабывала ў Баранавічах авіяцыйная камісія, каб праверыць стан будаўніцтва аэрадрома. З Навагрудка прыбыў падпалкоўнік інжынер Вольнік, сакратар камітэта ваяводства LOPP (Ліга супрацьгазавай і супрацьпаветранай) Гумпола, а таксама іншыя прадстаўнікі ўладаў.

Вялікая справа LOPP – турыстычны і спартовы аэрадром збольшага ўжо скончаны. Брак сродкаў не дазваляе яго скончыць сёлета, хаця прыкладзеныя для гэтага вялікі намаганні.

Працы субсідуе Навагрудскі ваяводскі камітэт LOPP.

29 кастрычніка

Суд над фальшываманетчыкамі

Акруговы Навагрудскі суд на сесіі ў Баранавічах пакараў жыхара Навамышскай гміны Яна Бобку на адзін год вязніцы і жыхара Вільні Барыса Дарафея – на два гады вязніцы за выпуск у абарот на тэрыторыі Баранавіцкага павета фальшывых манет вартасцю 50 грошай.

 

2000 год

Intex-press

12 октября

Памяти павших

По сообщению председателя Барановичского горисполкома Виктора Дичковского, на месте пустыря, который находится между памятником Скорбящей матери и тюрьмой, в скором времени будет заложен новый парк – Парк памяти.

– Во время работ, проводимых в районе памятника Скорбящей матери, – рассказывает В. Дичковский, – были обнаружены останки массового захоронения. К сожалению, сегодня установить личности похороненных в этом месте людей, ставших жертвами репрессий, не представляется возможным. Поэтому горисполком, для того, чтобы увековечить их память, принял решение разбить на месте захоронения парк.

По словам заместителя председателя горисполкома Валерия Лозицкого, уже разработан план посадки деревьев. Дубы, каштаны, березы общим количеством 1000 штук будут посажены во второй половине октября силами спецсовхоза «Барановичский» и предприятия «Барановичские электросети».

Читайте также: Избиение палками футболистов, отставка бургомистра и два новых мусоровоза из Австрии. О чем писали барановичские газеты в сентябре 1930 и 2000 годов

Молния убила несколько человек, стачка на аэродроме и дефицит сахара. О чем писали барановичские газеты в июле 1930 и 2000 годов

Удар молнии в городское управление, поборы в гимназии и откопанный сейф. О чем писали барановичские газеты в июне 1930 и 2000 годов

Разгон демонстрации конной полицией и новые манеры главы горисполкома. О чем писали барановичские газеты в мае 1930 и 2000 годов

Крах фабрики фальшивых долларов Сары Перельштейн и создание Торгового центра сыров. О чем писали барановичские газеты в апреле 1930 и 2000 годов

Война с киосками, уникальное «самоубийство» и арест на швейной фабрике. О чем писали барановичские газеты в марте 1930 и 2000 годов

Взрыв гранаты, дефицит молока и вице-бурмистр о развитии города. О чем писали барановичские газеты в феврале 1930 и 2000 годов

Машина автошколы сбила детей на тротуаре, а патрон от противогаза покалечил людей. О чем писали барановичские газеты в январе 1930 и 2000 годов

Открытие Польского банка, опасные тротуары и дефицит бензина на АЗС. О чем писали барановичские газеты в декабре 1929 и 1999 годов

 Советские диверсанты, крушение автобуса и убийство профлидера ПХБО. О чем писали барановичские газеты в ноябре 1929 и 1999 годов

 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
2 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
ДедСаша

Спасибо за интересные факты из истории нашего города…

Scroll Up