Новости / Культура

Як ісці ўнікальным шляхам у дарослым жыцці і весці свой творчы бізнес, раскажуць на курсах «Мова Нанова»

21.10.2020, 15:01  / remove_red_eye 169   / chat_bubble1

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове могуць усе, хто пажадае.

Як ісці ўнікальным шляхам у дарослым жыцці і весці свой творчы бізнес, раскажуць на курсах «Мова Нанова»

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Трэці занятак «Мова Нанова» ў новым сезоне пройдзе у сераду, 21 кастрычніка, у 18.30, у бізнес-цэнтры на вул. Савецкая, 84 (побач з крамай «Сласцёна»). Сустрэчы «ўжывую» на бясплатных занятках па беларускай мове аднавіліся толькі ў кастрычніку пасля працяглай паўзы з-за эпідэміялагічнага становішча ў нашай краіне.

На мерапрыемстве традыцыйна адбудзецца моўная размінка і моўная частка, а пасля запланаваная гутарка пра тое, як знайсці творчы шлях і наважыцца ім крочыць па жыцці.

– У дзяцінстве мы актыўна развіваем свае творчыя здольнасці, але ісці творчым шляхам у дарослым жыцці адважваецца далёка не кожны, – паведаміла Intex-press адна з арганізатараў курсаў, Ганна Ліцкевіч. – У некаторых атрымліваецца праяўляць свае таленты ўскосна, а хтосьці на іх забываецца і потым, едучы са сваім дзіцем у музычную школу, думае, што і ў самога няблага атрымлівалася…

Таксама ўдзельнікі курсаў сустрэнуцца з Юліяй Галяк-Гарадзецкай і Вольгай Тарасевіч – стваральніцамі ўпрыгожванняў Soyka Art Resin, чые завушніцы і пярсцёнкі «здзіўляюць сваёй вытанчанасцю і прыгажосцю».

– У нашых госцяў можна будзе распытацца, як яны выдумляюць такую прыгажосць і ажыццяўляюць задуманае, як вядуць свой маленькі творчы бізнес і што іх натхніла на гэтую справу, – распавяла Ганна Ліцкевіч.

Арганізатары заклікаюць усіх жадаючых прымаць удзел у курсах прыходзіць у масках, каб не падвяргаць рызыцы сваё здароўе.

«Мова Нанова» — бясплатныя курсы беларускай мовы, якія ладзяцца па ўсёй Беларусі з 2014 года. Яны разлічаны на шырокую аўдыторыю і карыстаюцца поспехам у людзей рознага ўзросту. Арганізатары прапануюць неакадэмічнае вывучэнне мовы ў інтэрактыўных формах. Навучанне бясплатнае, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

прыходзіць у масках, каб не падвяргаць рызыцы сваё здароўе

Маска кавiд не спыняе…

Scroll Up