Новости / Политика

У Нясвіжы жанчыну выклікалі ў міліцыю пасля прагулкі з сабакам у бел-чырвона-белым світары

20.10.2020, 16:30  / remove_red_eye 1270   / chat_bubble6

Дзіўная гісторыя адбылася ў Нясвіжы: пасля прагулкі з сабачкам, адзетым у бел-чырвона-белы світар, жанчыну выклікалі ў міліцыю і затрымалі. А пасля асудзілі за ранейшыя акцыі.

У Нясвіжы жанчыну выклікалі ў міліцыю пасля прагулкі з сабакам у бел-чырвона-белым світары

Фота: Наша Ніва

У гэтую нядзелю, як і ў мінулыя, Ала Карунная гуляла з сабакам па горадзе. На ёй была чырвоная куртка з белым гольфам, на гадаванцы — чырвона-белы світар. Як расказваюць сябры, жанчына нічога не выкрыквала, ніякай атрыбутыкі ў яе не было. Па пятах за ёй хадзілі трое міліцыянтаў і фатаграфавалі сабаку, піша Наша Ніва

«У панядзелак яна даслала галасавое паведамленне, была ўсхваляваная: мяне выклікаюць у РАУС, я баюся. Ёй патэлефанавалі і сказалі: калі вы не з’явіцеся, то прыедзем па вас, возьмем у кайданкі і адвязем у аддзяленне. Ала спытала: а для чаго? Адказалі, што з ёй хоча пагутарыць начальнік міліцыі», — распавядае яе знаёмая.

Ала прыйшла ў аддзяленне — там яе замкнулі ў кабінеце і абвясцілі, што яна затрыманая. Жанчына прасіла даць ёй звязацца са сваякамі, але за тыя пару хвілін, што адвялі для гутаркі, не змагла дазваніцца. Пасля сям’і паведамілі, што жанчыну не выпусцяць да суда.

Ноч Ала правяла ў ізалятары. Родныя змаглі ёй перадаць цёплыя рэчы і каплі ад алергіі.

Суд адбыўся ў аўторак, 20 кастрычніка. З блізкіх на яго ніхто не патрапіў — іх не папярэдзілі пра час паседжання, сын да апошняга не ведаў, за што канкрэтна затрымалі маці.

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

Аказалася, на Алу склалі два пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні — за ўдзел у мітынгу і велапрабегу супраць гвалту, якія былі 23 і 25 жніўня. Суддзя Дзмітрый Гвозд пакараў жанчыну штрафам у 30 базавых (810 рублёў) і адпусціў.

Раней жанчыне ніякіх павестак не прыходзіла.

Ала кажа, што ёй прыгразілі пасля ў міліцыі: яшчэ раз сюды патрапіш — аднымі суткамі не абыдзешся. Тэлефон адмовіліся аддаваць, пакуль жанчына не выплаціць штраф.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
6 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
zolak

В участке собачке тоже будут заглядывать между булок?…

Scroll Up