Новости / Общество

Навошта Караеву «дружыньнікі»?

20.10.2020, 14:19  / remove_red_eye 3216   / chat_bubble5

Дзяржаўныя тэлеканалы паведамілі, што ў дапамогу міліцыі ствараюцца групы дружыньнікаў.

Навошта Караеву «дружыньнікі»?

Скрин передачи ОНТ.

Сяргей Навумчык, былы дэпутат ВС 12 склікання, сябра БНФ «Адраджэнне»,  на сваёй старонцы ў Тэлеграм разважае пра апошнія словы міністра ўнутраных спраў. Правапіс захаваны.

«Калі хтосьці яшчэ пасьля расстрэлаў мірных маніфэстантаў і нялюдзкіх катаваньняў наіўна верыць у тое, што беларуская міліцыя сапраўды ахоўвае правы грамадзянаў, яму давядзецца расчаравацца: дадзена зразумець, што «дружыньнікі» будуць дапамагаць сілавікам у барацьбе з палітычнай актыўнасьцю насельніцтва.

І тут могуць быць два варыянты фармаваньня «дружынаў».

Першы — зь ліку праўладных прарасейскіх актывістаў. Цягам апошніх гадоў пры згодзе ўладаў фармаваліся і праходзілі баявую падрыхтоўку ў лягерах моладзевыя групы прарасейскай арыентацыі. Напрыклад, у Віцебску такія дзейнічаюць пад патранажам мясцовай эпархіі праваслаўнай царквы расейскага патрыярхату; тут жа актыўнічае і «казацтва». Тое, што яны адкрыта агітуюць за ліквідацыю Беларусі як незалежнай дзяржавы і аб’яднаньне з Расеяй, упраўленьне КДБ па Віцебскай вобласьці зусім не хвалюе.

Безумоўна, што такія «дружыньнікі» будуць асаблівай жорсткасьцю распраўляцца з пратэстоўцамі.

Аднак ёсьць і другі варыянт: у якасьці «дружыньнікаў» могуць выступаць супрацоўнікі сілавых структураў. Памясіў дубінай жанчын і старых удзень на шэсьці — а вечарам пераапрануўся ў цывільнае і выйшаў у двары, зьбіваць людзей. Тым больш Закон аб удзеле грамадзянаў у ахове грамадзкага правапарадку прымяненьне сілы дружыньнікам дазваляе —(«у мэтах спыненьня дзеяньняў асобаў, якія ажыцьцяўляюць правапарушэньні»). А сілавікі як бы і ні пры чым».

Меркаванне аўтара можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.

Читайте также: Эксперт: как власть научилась зарабатывать на наших бедах, зарабатывать себе на карман не из прибыли, а из убытков

«Лукашенко нам пообещал: это последний президентский срок». Воскресенский — о встрече в СИЗО и освобождении заключенных

Присоединяйтесь к нам в Viber или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
5 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
ДедСаша

Дружинники были и при советской власти и в 90 — е и 2000-е. Кстати, интекс-пресс раньше писал об этих отрядах в Барановичах, были и красочные фото…

Scroll Up