Новости / Общество

Мінская мастачка сядзела ў баранавіцкім ізалятары №6 і зрабіла замалёўкі свайго побыту ў камеры

14.10.2020, 7:41  / remove_red_eye 1180   / chat_bubble6

Выпускніца мастацкай вучэльні Вікторыя Багдановіч атрымала 15 сутак за ўдзел у адным з жаночых маршаў. Праз некалькі сутак яе перавезлі ў Баранавічы.

Мінская мастачка сядзела ў баранавіцкім ізалятары №6 і зрабіла замалёўкі свайго побыту ў камеры

Фота: Наша Нiва

Яна некалькі дзён пабыла на Акрэсціна, а потым сядзела ў Баранавічах. У камеры ў яе аказаўся набор для малявання, яна занатавала тое-сеё і вырашыла апублікаваць некаторыя карцінкі ў «Нашай Ніве». Прыводзім з каментарыямі.

«Адзінае, што мне далі ў камеру з маіх асабістых рэчаў, гэта букет валошак, які шалёны мужык у балаклаве шпульнуў у мяне, пакуль я стаяла у «стакане». Калі нас вялі ў камеру, іншы супрацоўнік, назваўшы маё прозвішча — Багдановіч, — сказаў, што яно вельмі сімвалічнае. Не магла не сказаць яму пра «Цвяток Радзімы васілька». А ў камеры было неверагоднае спалучэнне колераў: сінія валошкі, ложкі, і валасы сукамерніцы Светы. Валошкі цвілі і распускаліся 5 дзён, і трывалі б далей, калі б у Баранавічах і не адабралі».

«Першы момант, калі стала дакладна не смешна. Увечары нас з РАУСа павезлі на Акрэсціна, як звычайна, у бус пхалі больш людзей, чым патрэбна. А калі прыехалі, мы проста бясконца стаялі тварам да сцяны. Яны прывозілі новых дзяўчат з іншых РАУСаў, і іх чамусьці запускалі хутчэй. На нас лаяліся, прамывалі мазгі, прыніжалі. Але мы ўсе адно спрабавалі з імі размаўляць, жартавалі, падтрымлівалі адно аднаго. Я нават спявала, праўда, мяне хутка затыкнулі».

«Неперадавальнае пачуццё, калі на брутальных, аблезлых, шурпатых, металічных рашотках сушацца дзявочыя карункавыя майткі. А потым прыходзіць «Начальнік».

«Праз тое, што дагістарычная каналізацыя не ўтрымлівала напору матылькоў, каторыя вылятаюць з жывоцікаў 17 дзяўчынак, нам неаднаразова прыходзілася прасіць «начальнікаў» прыносіць нам вантус. А яшчэ ў нас быў абрад: кожная дзяўчынка, калі «адкідваецца», вінна памыць прыбіральню зубной шчоткай».

«Не ведаю, што тут напісаць. Аголеныя распараныя дзяўчынкі ў інтэр’еры не колеру хлебнага мякіша, гэта, па-першае, прыгожа».

«Трохвугольная камера ў куце бясконца сачыла за намі, я адчувала сябе малпай у заапарку, альбо ўдзельніцай вельмі таннага трэшовага ток-шоу. Супрацоўнікі пастаянна казалі, што ім цікава і смешна на нас глядзець».

«Прысвячаю гэтую выяву усім адэкватным супрацоўнікам ІЧУ і ДВП».

«У нас атрымаўся нядрэнны матрыярхат. Мы распрацавалі сістэму сарціроўкі перадач, у нас усё было агульным. Нават паход ў душ быў агульным. І гель для душа, бо ў кагосьці быў смачнейшы пах. Таксама былі моманты, калі я адчувала сябе бы ў дзявочым лагеры».

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
6 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
злой кот

В СИЗО не могут туалет сварганить нормальный)))) прям как на таможне с белорусской стороны…

Scroll Up