Новости / Культура

Як загаварыць на беларускай мове ў паўсядзённым жыцці, раскажуць на курсах «Мова Нанова»

13.10.2020, 16:41  / remove_red_eye 186   / chat_bubble4

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове могуць усе жадаючыя.

Як загаварыць на беларускай мове ў паўсядзённым жыцці, раскажуць на курсах «Мова Нанова»

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Другі занятак «Мова Нанова» ў новым сезоне пройдзе у сераду, 14 кастрычніка, у 18.30, у бізнес-цэнтры на вул. Савецкая, 84 (побач з крамай «Сласцёна»). Сустрэчы «ўжывую» на бясплатных занятках па беларускай мове аднавіліся толькі ў кастрычніку пасля працяглай паўзы з-за эпідэміялагічнага становішча ў нашай краіне. На мерапрыемстве традыцыйна адбудзецца моўная размінка і моўная частка, а пасля запланаваная гутарка пра тое, як загаварыць на беларускай мове ў паўсядзённым жыцці.

– Кожны тыдзень мы збіраемся на заняткі і размаўляем па-беларуску. А ці шмат сярод вашых знаёмых тых, хто абраў беларускую мову для камунікацыі на працы, дома, у краме, у сацыяльных сетках? – пытаецца адна з арганізатараў курсаў, Ганна Ліцкевіч. – Мы сабралі некалькі гісторый беларусаў і беларусак, якія зрабілі свой крок да мовы, і хочам імі падзяліцца.

Арганізатары заклікаюць усіх жадаючых прымаць удзел у курсах прыйсці ў масках, каб не падвяргаць рызыцы сваё здароўе.

«Мова Нанова» — бясплатныя курсы беларускай мовы, якія ладзяцца па ўсёй Беларусі з 2014 года. Яны разлічаны на шырокую аўдыторыю і карыстаюцца поспехам у людзей рознага ўзросту. Арганізатары прапануюць неакадэмічнае вывучэнне мовы ў інтэрактыўных формах. Навучанне бясплатнае, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Чытайце таксама: «Мы і сыйдзем адсюль, а краіна застанецца». Юрый Жыгамонт сустрэўся з жыхарамі Баранавічаў на курсах «Мова Нанова»

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
4 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Сустрэчы «ужывую» на бясплатных занятках па беларускай мове аднавіліся толькі ў кастрычніку пасля працяглай паўзы з-за эпідэміялагічнага становішча ў нашай краіне.

А зараз становiшча палепшылася?..

Scroll Up