Новости / Культура

Вядомы вядоўца «Падарожжа дылетанта» выступіць у Баранавічах на курсах «Мова Нанова»

6.10.2020, 11:48  / remove_red_eye 794   / chat_bubble1

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове могуць усе жадаючыя.

Вядомы вядоўца «Падарожжа дылетанта» выступіць у Баранавічах на курсах «Мова Нанова»

Фота: кадр з відэа

«Мова Нанова» распачынае новы сезон, упершыню «ўжывую» пасля працяглай паўзы з-за эпідэміялагічнага становішча ў нашай краіне. Заняткі бясплатных беларускамоўных курсаў пройдуць у сераду, 7 кастрычніка, у 18.30, у бізнес-цэнтры на вул. Савецкая, 84. На сустрэчы будзе традыцыйная моўная размінка і моўная частка, а пасля гутарка з госцем.

– У гэты раз да нас завітае самы вядомы падарожнік Беларусі – Юры Жыгамонт! – распавяла Intex-press адна з арганізатараў курсаў, Ганна Ліцкевіч.

Юры Жыгамонт добра вядомы як аўтар перадачы «Падарожжа дылетанта». Пра сябе ён гаворыць: «Я – стопрацэнтны беларускі падарожнік, бо вандрую толькі ў межах Беларусі, аб чым ніколькі не шкадую».

Каб патрапіць на заняткі, трэба запоўніць невялікую форму рэгістрацыі: https://forms.gle/4Mc3ipF49AAEYWBE6.

«Мова Нанова» — бясплатныя курсы беларускай мовы, якія ладзяцца па ўсёй Беларусі з 2014 года. Яны разлічаны на шырокую аўдыторыю і карыстаюцца поспехам у людзей рознага ўзросту. Арганізатары прапануюць неакадэмічнае вывучэнне мовы ў інтэрактыўных формах. Навучанне бясплатнае, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
злой кот

Похож на Депардье)))

Scroll Up