Новости / Политика

Меркаванне. Лукашэнка згубіў перадапошняга адваката, а апошні можа ў любы момант выканаць функцыю пракурора

29.09.2020, 12:10  / remove_red_eye 4470   / chat_bubble3

Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання, сябар БНФ і журналіст Радыё Свабоды, пра разрыў добрых адносін афіцыйнга Мінска з Украінай.

Меркаванне. Лукашэнка згубіў перадапошняга адваката, а апошні можа ў любы момант выканаць функцыю пракурора

Александр Лукашенко и Владимир Зеленский. Фото: president.gov.by

Намесьнік кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі на перамовах у справе Данбасу Аляксей Рэзьнікаў заявіў, што пасьля непрызнаньня Лукашэнкі легітымным прэзыдэнтам не паедзе ў Менск. Раней сумнеў у прыдатнасьці Менску як пляцоўкі для перамоваў выказаў Леанід Краўчук, а сталіца Аўстрыі прапанавала сябе ў якасьці месца перамоваў, піша у сваём тэлеграм канале Сяргей Навумчык.

Гэта можна лічыць канчатковай стратай ляяльнасьці Кіеву да афіцыйнага Менску.

За ўсе гады пасьля анэксіі Крыму ні Парашэнка, ні Зяленскі не зрабілі ніводнага, нават фармальнага кроку, у бок падтрымкі беларускай апазыцыі. Ніхто з высокапастаўоленых асобаў ніколі не сустракаўся зь лідэрамі беларускай апазыцыі (Юшчанка і Цімашэнка такія сустрэчы праводзілі). Наадварот – украінскія лідэры падкрэсьлена цёпла прымалі Лукашэнку.

Гэта, натуральна, была праява не асабістых сымпатый, а геапалітычная неабходнасьць. З улікам падпісаных з Масквой пагадненьняў, Менск, пры жаданьні, мог прадаставіць Маскве «калідор» для войскаў да Кіеву. Да таго ж, Лукашэнка з розных прычынаў дэкляраваў нейтральную пазыцыю, а ў некаторых выпадках выказваў і асьцярожную падтрымку Парашэнку.

За нейтральнасьць Кіеў плаціў Менску падтрымкай на міжнародным узроўні: хай і ня вельмі актыўнай, але сыстэматычнай. МЗС Украіны істотна паспрыяў Макею ў нармалізацыі адносінаў з ЭЗ.

Цяпер гэта ў мінулым – Лукашэнка зрабіў усё, каб разарваць добрыя адносіны з украінскім кіраўніцтвам. Праверка багажу ўкраінскага амбасадара на мяжы была апошняй кропляй.

На міжнароднай арэне ў Лукашэнкі застаўся толькі адзін адвакат – Пуцін. Які ў любы момант можа выканаць функцыі пракурора.

Меркаванне блогера можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.

Присоединяйтесь к нам в Viber или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
3 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
ДедСаша

Зе сделал окончательный выбор между двумя стульями, на которых пытался сидеть сразу…

Scroll Up