Новости / Спадчына

Избиение палками футболистов, отставка бургомистра и два новых мусоровоза из Австрии. О чем писали барановичские газеты в сентябре 1930 и 2000 годов

27.09.2020, 9:03  / remove_red_eye 1278   / chat_bubble4

Как жили Барановичи и регион 90 и 20 лет назад, узнала Intex-press, пролистав сентябрьские номера старых газет.

Избиение палками футболистов, отставка бургомистра и два новых мусоровоза из Австрии. О чем писали барановичские газеты в сентябре 1930 и 2000 годов

1950-я гады. Вуліца Савецкая ў Баранавічах. Фота: архіў Баранавіцкага краязнаўчага музея

1930 год

Życie Nowogródzkie

3 верасня

Небывалы скандал на матчы ФК «Макабі» (Гродна) – ФК «Макабі» (Баранавічы)

30 жніўня на стадыёне «Макабі» ў Баранавічах сабраліся заўзятары гэтых жыдоўскіх клубаў. У першай палове матча выявілася значная перавага гарадзенцаў, якія ўзялі вельмі імклівы тэмп. Госці на чале з Бірмбахам – гульцом, вядомым па львоўскім ФК «Хасманэя», праводзілі шэраг імклівых атак, якія нічым не скончыліся, дзякуючы добрай абароне баранавіцкіх футбалістаў і брамніка – Барановіча. Аднак у гаспадароў была вельмі слабая гульня ў атацы. Першы гол госці забілі з пенальці, яшчэ да перапынку.

У другім тайме баранавіцкія гульцы правялі некалькі эфектыўных атак, якія, аднак, скончыліся нічым. А госці, дзякуючы Бірмбаху і Флейдовічу, зрабілі лік 3:0. Матч добра судзіў пан Радкевіч.

31 жніўня адбыўся матч у адказ. Ізноў госці пачалі з імклівых атак і ўжо на 10-й хвіліне забілі гол. Баранавіцкія футбалісты забілі гол у адказ з пенальці. Госці павялічылі тэмп і да перапынку забілі яшчэ два галы – 3:1.

Пасля перапынку ўжо на пятай хвіліне баранавіцкі гулец Б. Швіранскі забіў прыгожы гол. Калі гульня працягвалася, адбыўся небывалы для футбола выпадак.

Заўзятары спакойна назіралі за вельмі брутальнай гульнёй гарадзенцаў, аднак абурыліся брудным абыходжаннем гасцей з баранавіцкім брамнікам. Гараджане выбеглі на поле і пачалі кіямі лупіць брутальных гульцоў. Дзякуючы дзеянням кіраўніцтва «Макабі» і паліцыі, інцыдэнт змаглі пагасіць. Матч так і не быў скончаны. Вялікая віна ў тым суддзяў, якія сваім судзействам выклікалі хваляванні ў заўзятараў.

9 верасня

Будоўля помніка паўстанцам

Пад Мілавідамі ў 1863 годзе адбылася бітва паўстанцаў з расійскім войскам. У той бітве загінулі некалькі герояў-паўстанцаў, якіх пахавалі ў кургане пад Крывошынам. Мясцовая грамада, каб увекавечыць памяць палеглых, заснавала Камітэт пабудовы помніка, у склад якога ўвайшлі: пані Юлія Ехалкоўская, Станіслаў Фрэйтэг, ксёндз пробашч Казарэўскі, войт Б. Ермаловіч і кіраўнік школы Ю. Пяскоўскі. Помнік паўстане са складак грамадства, якія збірае Камітэт. На прапанову інжынера Малінскага помнік збудуюць з палявых камянёў.

Абвестка пра продаж школьных падручнікаў у кнігарні Гольдшмідта. Życie Nowogródzkie, 2.09.1930

Абвестка пра продаж школьных падручнікаў у кнігарні Гольдшмідта. Życie Nowogródzkie, 2.09.1930

10 верасня

Спатканне войска

14 верасня вяртаюцца з манёўраў баранавіцкія палкі. З ініцыятывы старшыні Рэгіянальнага камітэта, пана старасты Пржэпалкоўскага, адбудзецца іх спатканне. На рагу вуліц Шаптыцкага (цяпер Савецкая) і Шасовай (цяпер Брэсцкая) будзе збудаваная трыўмфальная брама, пасля якой войска пройдзе праз атачэнне школьнікаў да помніка Невядомаму жаўнеру (цяпер клумба насупраць гатэля «Гарызонт»), дзе адбудзеца прывітальная прамова. Упершыню Баранавічы ўрачыста сустрэнуць свае палкі.

11 верасня

Zeppelin над Наваградскім паветам

11 і 12 верасня над Наваградскім паветам праляціць нямецкі аэрастат фірмы Zeppelin, які накіроўваецца да Масквы і потым вернецца назад. Польскія ўлады далі дазвол на яго пралёт над краінай.

Рэклама лячэння скура-венералагічных хвароб у доктара Вэнжыка. Życie Nowogródzkie, 7.09.1930

Рэклама лячэння скура-венералагічных хвароб у доктара Вэнжыка. Życie Nowogródzkie, 7.09.1930

12 верасня

Рабунак пад Баранавічамі

У паліцэйскі пастарунак у Дараве звярнуўся Абрам Кізлевіч, які паведаміў, што 9 верасня, а 17-й гадзіне, на дарозе паміж маёнткам і вёскай Адахаўшчына, калі ён ехаў фурманкай, на яго напаў Даніл Гаўрыленя. Той дагнаў яго конна, сцягнуў за горла з воза і запатрабаваў аддаць грошы.

Падчас тузаніны з кішэні Кізлевіча высыпаліся 23 злотых, якія Гаўрыленя стаў збіраць. Карыстаючыся гэтым, Кізлевіч кінуў каня і ўцёк. Паліцыя падазрае, што рабунак меў месца на глебе асабістых рахункаў.

13 верасня

Мост над Шчарай пад Цыганню

16 верасня ў Мядзведзіцкай гміне адбудзецца мілая ўрачыстасць. У гэты дзень каля в. Цыгань на рацэ Шчара адкрыюць новы мост, пабудаваны сапёрамі. Урачыстасць вялікая і радасная. Збяруцца на яе шмат людзей, адбудзецца салдацкі абед пад адкрытым небам. Палявое набажэнства правядзе ксёндз дэкан Гурко з Мядзведзіч. Вёска Цыгань мела дагэтуль кепскую камунікацыю з іншымі паселішчамі – існаваў толькі брод праз раку. 16 верасня адбудзецца злучэнне вёскі са светам.

18 верасня

Смерць з-за збіцця

14 верасян ў паліцэйскі пастарунак у Палонцы паведамілі, што жыхар вёскі Жэрабілавічы (гміна Новая Мыш) Мікалай Ацута (20 год) тры тыдні таму быў у вёсцы Пятрэвічы. Там ён быў пабіты кіямі мясцовай моладдзю, а 13 верасня увечары памёр. Злачынцы, што яго збілі, не выяўлены. 

Абвестка

Падчас манёўраў у Баранавіцкім павеце да вайскоўцаў прыбіўся сабака – чорнай масці з белымі плямамі. Гаспадару звяртацца да паручыка Градзіцкага. Ваўкавыск, 3 полк кавалерыі.

Абвестка пра гандлёвыя курсы для дарослых. Życie Nowogródzkie, 7.09.1930

Абвестка пра гандлёвыя курсы для дарослых. Życie Nowogródzkie, 7.09.1930

20 верасня

Супольнымі сіламі… (скарочана)

7 верасня на пляцы гімнастычнага таварыства «Сокал» на вуліцы Міцкевіча (цяпер вуліца Леніна) адбылося асвячэнне вуглавога камня пад пабудову будынка гэтага таварыства. Ініцыятыву пабудовы ўласнага гмаху падаў старшыня таварыства «Сокал» у Баранавічах пан Вацлаў Тараевіч.

Пляц у самым цэнтры горада плошчай 4200 кв. м у 1928 годзе выдзеліла з дзяржаўных земляў Міністэрства публічных работ. Планы і праекты будынка выканаў інжынер Нарэнбскі з Вільні. У гэтым гмаху будуць дзве залы – гімнастычная і кінатэатральная, з вялікай сцэнай, пакоямі, з усімі сучаснымі прыстасавннямі і цэнтралізаваным ацяпленнем.

24 верасня

Адстаўка бурмістра ў Баранавічах

Як мы даведаліся, у бліжэйшыя дні павінен пакінуць сваю пасаду бурмістр горада пан Мацкевіч. Падставы адстаўкі невядомыя. Але несумненна, што адбываецца гэта з-за становішча гаспадаркі ў магістраце, пра што мы неаднаразова пісалі. Баранавічы прынялі гэтую навіну цалкам спакойна.

Антыалкагольная выстава ў Баранавічах

Даведаліся мы, што таварыства «Цвярозасць» з Варшавы звярнулася да кіраўніка агульнай школы імя Тадэвуша Касцюшкі пана Надуратніка за дапамогай у правядзенні супрацьалкагольнай выставы, якая ладзіцца па ўсёй краіне. Тая выстава прыедзе ў Баранавічы ў першых днях тыдня і прабудзе два дні.  

Абвестка пра пераезд крамы футраў FUTRAPOL на новы адрас. Życie Nowogródzkie, 7.09.1930

Абвестка пра пераезд крамы футраў FUTRAPOL на новы адрас. Życie Nowogródzkie, 7.09.1930

Абвестка

Знойдзена жаночая торбачка з вялікай сумай грошай. Звяртацца да пані Марыі Пржэпалкоўскай (дом старасты).

27 верасня ў газеце з’явіўся працяг справы: Пані С. з вайсковых казармаў, робячы пакупкі, згубіла ў горадзе торбачку з 100 злотымі, аб чым паведаміла ў паліцыю. Торбачка знайшлася, бо трапіла ў рукі сумленнай служачай, что працуе ў пана старасты. Жонка старасты аднесла торбу ў паліцыю. Гаспадыня торбачкі дала 10 злотых жанчыне, якая яе знайшла.

26 верасня

Падкідыш

23 верасня, а 22-й гадзіне, пад дом на вуліцы Уланскай №68 (цяпер Піянерская) была падкінута аднамесячная дзяўчынка. Немаўля перададзена ў сіроцкі прытулак у Баранавічах. Хто яго падкінуў – невядома.

2000 год

Intex-press

7 сентября

Армия готовится к зиме

Воинские части Барановичского гарнизона приступили к заготовке овощей на зиму. Как сказал нам замкомандира по тылу в/ч 21119 капитан Александр Лопуть, вместе с воинами ракетной бригады (в/ч 61732) и батальона связи (в/ч 41622) на зиму предстоит заготовить 55 тонн картофеля, 5 т моркови, 12 тонн капусты и 4 тонны свеклы. Картофель воины гарнизона будут заготавливать в колхозе «Воронча» Кореличского района. А капусту, морковь и свеклу – в совхозе «Великолукский» Барановичского района. С этими совхозом и колхозами, по словам А. Лопутя, воинские части связывает давняя дружба.

28 сентября

Город станет чище

На совещании 20 сентября председатель горисполкома Виктор Дичковский довел до сведения присутствующих, что городской бюджет сможет оплатить доставку в наш город из Австрии двух современных мусороуборочных машин, подаренных Барановичам городом-побратимом Штоккерау.

Проблема вывоза мусора сегодня стоит очень остро из-за недостатка техники и средств. Все самосвалы, которыми сегодня располагает «Спецавтобаза», достигли износа 100% еще в 1998 году.

На покупку мусороуборочных машин городской казне так или иначе пришлось бы раскошелиться, но проблема, к счастью, решилась проще. Вместо того, чтобы покупать российские «ГАЗы» (два таких автомобиля стоят $15500), город должен всего лишь заплатить $5500 за доставку двух, гораздо лучших, чем российские аналоги, западных мусоровозов.

Читайте также: Молния убила несколько человек, стачка на аэродроме и дефицит сахара. О чем писали барановичские газеты в июле 1930 и 2000 годов

Удар молнии в городское управление, поборы в гимназии и откопанный сейф. О чем писали барановичские газеты в июне 1930 и 2000 годов

Разгон демонстрации конной полицией и новые манеры главы горисполкома. О чем писали барановичские газеты в мае 1930 и 2000 годов

Крах фабрики фальшивых долларов Сары Перельштейн и создание Торгового центра сыров. О чем писали барановичские газеты в апреле 1930 и 2000 годов

Война с киосками, уникальное «самоубийство» и арест на швейной фабрике. О чем писали барановичские газеты в марте 1930 и 2000 годов

Взрыв гранаты, дефицит молока и вице-бурмистр о развитии города. О чем писали барановичские газеты в феврале 1930 и 2000 годов

Машина автошколы сбила детей на тротуаре, а патрон от противогаза покалечил людей. О чем писали барановичские газеты в январе 1930 и 2000 годов

Открытие Польского банка, опасные тротуары и дефицит бензина на АЗС. О чем писали барановичские газеты в декабре 1929 и 1999 годов

 Советские диверсанты, крушение автобуса и убийство профлидера ПХБО. О чем писали барановичские газеты в ноябре 1929 и 1999 годов

 Газовая атака на Барановичи, смерть водителя автобуса и что удивило Лукашенко в магазине «Дружба». О чем писали газеты в октябре 1929 и 1999 годов

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
4 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
ДедСаша

Спасибо за интересный материал о жизни нашего города в 30-е годы…

Scroll Up