Новости / Общество

«Я вас ненавіджу». Ураджэнец Баранавiчаў, біёлаг з БДПУ, не атрымае льготную кватэру — вінававіць у гэтым пратэстоўцаў пад бел-чырвона-белым сцягам

18.09.2020, 18:39  / remove_red_eye 13059   / chat_bubble34

Днямі кандыдат біялагічных навук Канстанцін Земаглядчук праславіўся ў інтэрнэце пасля рэзкага выказвання ва «УКантакце».

«Я вас ненавіджу». Ураджэнец Баранавiчаў, біёлаг з БДПУ, не атрымае льготную кватэру — вінававіць у гэтым пратэстоўцаў пад бел-чырвона-белым сцягам

Канстанцін Земаглядчук. Фота: nn.by

У допісе на сваёй старонцы ён эмацыйна паскардзіўся, што праз пратэсты пазбавіўся субсідыі для шматдзетных сямей, якая яму як бацьку траіх непаўнагадовых давала магчымасць пабудаваць жытло на льготных умовах, пiша «Наша Нiва». А вінаваты ў гэтым… бел-чырвона-белы сцяг.

«Але прыйшлі бчб-басцюкі, зладзілі ў краіне бучу, і праз іх бюджэт недалічыўся вялікай сумы грошай. Што ж, будзем нявызначаны тэрмін працягваць жыць упяцёх у адным маленькім пакоі, таму што сваіх грошай на будаўніцтва жытла ў мяне няма… Раней я ставіўся да бчб дастаткова нейтральна. Цяпер жа я іх проста ненавіджу», — напісаў Канстанцін.

Скрыншот ВК

Допіс Канстанціна спарадзіў вялікую хвалю негатыўных каментароў, з ім пачалі спрачацца калегі, і гаспадар старонкі вымушаны быў зрабіць яе прыватнай. Але пры асабістай сустрэчы з «Нашай Нівай» пагадзіўся патлумачыць сваю пазіцыю больш дэталёва.

Канстанцін паходзіць з Баранавічаў. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Нейкі час працаваў на радзіме, у Баранавіцкім універсітэце. Цяпер жыве з сям’ёй у трохпакаёўцы ў Барысаве: жонка, яе бацькі, трое дзяцей 5, 8 і 13 год. З Барысава амаль штодзень ездзіць на працу ў Мінск: у БДПУ мужчына выкладае заалогію хрыбетных на 1 і 2 курсах. Жонка працуе метадыстам на станцыі юных натуралістаў.

Мужчына быў вельмі здзіўлены, што яго пост выклікаў такі рэзананс:

«Я не асабліва актыўны ў інтэрнэце, сяджу ў сацыяльных сетках, каб там падтрымліваць камунікацыю са студэнтамі. Але два апошнія месяцы ва «УКантакце» шмат што пісаў. Канструктыўных дыялогаў з іншымі карыстальнікамі звычайна не атрымлівалася, часцей за ўсё я ў свой бок чуў толькі абразы. І цяпер на мяне зноў зваліўся шквал тролінгу. Я разумею, што напісаў пост на эмоцыях. Але і людзі хай зразумеюць: напярэдэдні мяне выклікалі ў гарвыканкам. Кажуць, што будуецца дом для шматдзетных спецыяльна — вось вам накіраванне на будаўніцтва і дакументы, чакайце званка. І літаральна праз некалькі дзён у навінах сказалі, што Беларусбанк прыпыняе выплаты субсідый».

Прэс-служба Беларусбанка сапраўды паведаміла, што прыпыняе прыём новых заявак на выдачу крэдытаў на будаўніцтва або рэканструкцыю жылых памяшканняў з выкарыстаннем субсідыі на яго пагашэнне па ўказе №240. Калі такая магчымасць будзе адноўлена, пакуль не вядома. І Канстанцін упэўнены, што магчымасці атрымаць субсідыю яго пазбавілі менавіта дзеянні пратэстоўцаў:

«Па-першае, у выніку пратэстаў у Беларусі санкцыямі перакрылі доступ да міжнародных выплат. Па-другое, недзе чытаў у інтэрнэце, што праз пратэсты Беларусь ужо згубіла каля 500 мільёнаў даляраў (гаворка ідзе пра лічбу шкоды ад пратэстаў, якую назваў памочнік прэзідэнта Валерый Бельскі. — «НН»). Мы нясём вялікія страты. Пры гэтым патлумачу: я не выступаю за Лукашэнку, я разумею, што наша эканоміка і раней была ў кепскім стане. Але Лукашэнка мае магчымасць, калі што, збегчы ў Растоўскую вобласць, яму будзе хапаць сродкаў да канца жыцця. А мы, простыя людзі, асабліва бюджэтнікі, патонем. Мы самі рубім сук, на якім сядзім».

Пры гэтым Канстанціна абурае, што на пратэст выходзяць якраз людзі, якія добра жывуць і зарабляюць.

«Напрыклад, адзін знаёмы чалавек атрымлівае заробак у тры разы большы, чым мае 1000 рублёў, займае кіруючую пасаду, ездзіць за мяжу. Ці іншы ў Барысаве павесіў бел-чырвона-белы сцяг на шыкоўны дом, у яго вытворчасць мэблі, шмат машын. Я на гэтых людзей гляджу і не разумею: чаго вам не хапае? Мне хаця б далі месца, дзе мае дзеці маглі б жыць, а ўсяго астатняга я ўжо дасягну сам», — наракае ён.

Сам Канстанцін не далучыўся да пратэстуючых і заняў трэцюю, нейтральную, пазіцыю па некалькіх прычынах:

«Па-першае, мітынгоўцы выходзяць на вуліцы з недзяржаўным сцягам, які не адлюстроўвае погляды ўсіх беларусаў. Калі я бачу такі сцяг на вуліцах, я адразу ўяўляю нашыўкі на руках паліцаяў. Мой сцяг — чырвона-зялёны. Па-другое, у пратэстоўцаў няма канкрэтных лідараў, планаў і праграмы. Каардынацыйная рада? Давайце шчыра: уся яе дзейнасць трапляе пад артыкул пра захоп улады. Трэба стварыць нармальную палітычную партыю, якая б не была заплямлена адкрытым супрацьстаяннем з уладай, і балатавацца ў парламент. А лепш некалькі палітычных партый! Патрэбная ідэя, пад якой маглі б падпісацца ўсе беларусы! Ідэі не пасадзіш у турмы».

На просьбы выказацца наконт фальсіфікацый на выбарах і гвалту з боку сілавікоў ў дачыненні да мірных грамадзян суразмоўца адказаў сціпла: «У мяне такіх фактаў няма».

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
34 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
zolak

Вроде образованный человек, а не может понять причинно-следственных связей, вызвавших протесты.

Scroll Up