Новости / Политика

Тысячы жанчын ў белым выйшлі з кветкамі на гранд-марш у цэнтр Мінска 29 жніўня. Анлайн

29.08.2020, 16:35  / remove_red_eye 1461   / chat_bubble4

29 жніўня ў Мінску праходзіць жаночы гранд-марш салідарнасці. Распачаўся ён на плошчы Перамогі а 16-й гадзіне.​

Тысячы жанчын ў белым выйшлі з кветкамі на гранд-марш у цэнтр Мінска 29 жніўня. Анлайн

Фота: Радыё Свабода

Тысячы жанчын рознага ўзросту прыйшлі ў суботу да плошчы Перамогі, паведамляе Наша Ніва. Мерапрыемства было анансавана ў сацсетках як «Гранд-парад жаночых міратворчых сіл», які праводзіцца для таго, «каб нагадаць мужчынам у сілавых структурах аб тым, што кроў нявінных з пагонаў не адмые ні адна хатняя гаспадыня».

16.10. АМАП затрымаў мужчыну з кветкамі. Жанчын пакуль не затрымліваюць. Падчас затрымання мужчыны каля аўтазака стаяла жанчына з кветкамі.

Затрыманне мужчыны з кветкамі. Фота: Наша Ніва

Затрыманне мужчыны з кветкамі. Фота: Наша Ніва

Жанчына каля аўтазака. Фота: Наша Ніва

Жанчына каля аўтазака. Фота: Наша Ніва

16.15. Вакол плошчы Перамогі — карнавал, сігналяць машыны, стаяць тысячы дэманстрантак рознага ўзросту. Часта разам — бабулі, мамы і ўнучкі. 

Ланцуг з жанчын. Фота: Наша Ніва

Ланцуг з жанчын. Фота: Наша Ніва

16.21. Бел-чырвона-белая калона жанчын рушыла ў бок Кастрычніцкай плошчы. Удзельніцы шэсця скандуюць «Лукашэнку ў аўтазак» і «Кожны дзень», паведамляе Наша Ніва.

16.26. Жанчыны на плошчы Перамогі выйшлі на праезную частку, занялі праспект Незалежнасці. Мост праз Свіслач заблакаваны бусамі і амапаўцамі. 

16.32. Дзяўчыны скандуюць «Вы не мужыкі!» і «Гэта наш горад!», пасля развярнуліся і пайшлі калонай назад да плошчы Перамогі.

Журналістаў Радыё Свабода, што вялі стрым з акцыі, затрымалі міліцыянты.

16.40. Агромністая калона жанчын ідзе ў накірунку плошчы Якуба Коласа па праспекце. Па падліках журналістаў, цяпер у маршы прымаюць удзел каля 5000 чалавек. Дзяўчат суправаджаюць ланцугі амапаўцаў, якія не даюць выйсці на праезную частку і ўтварыць цэльную калону. Жанчыны крычаць: «Нас не трэба праводзіць!»

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

16.48. Калона дзяўчын рухаецца ў бок плошчы Якуба Коласа і скандуе «Трыбунал!», паведамляе Наша Ніва.

Відэа, на якім бачны момант, калі калона развярнулася ад маста цераз Свіслач і пачала рухацца па праезнай частцы ў адваротны бок. Даішнікі і амапаўцы нервова спрабавалі калону спыніць.

16.50. Галава калоны прайшла плошчу Якуба Коласа і кіруецца па праспекце Незалежнасці ў бок Акадэміі навук.

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

17.10. Затрыманы журналіст Паўлюк Быкоўскі. Яго вязуць у Кастрычніцкі РУУС, паведаміла жонка у ФБ.

Шэсце працягваецца з боку Уручча.

17.20. Да акцыі далучылася Марыя Калеснікава, яна таксама ідзе разам з іншымі жанчынамі.

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

17.30. Каля 50 сілавікоў сталі ланцугом уздоўж будынкаў Акадэміі навук. Таксама ачэплены кінатэатр «Кастрычнік», паведамляе Наша Ніва. Дзве новыя папулярныя крычалкі на акцыі — «Усе не ўлезуць!» (у бок аўтазакаў) і «Хопіць нас пужаць!» .

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

17.31. Калона развярнулася і пайшла ў бок плошчы Якуба Коласа.

17.40. Вялікі энтузіязм пратэстоўцаў выклікаюць людзі, якія вітаюць іх з акон і балконаў сваіх кватэр. Фурор у жаночай дэманстрацыі выклікаў мужчына з голым торсам і коцікам у руках, піша Наша Ніва.

17.45. Праспект у раёне перакрыжавання з Казлова перакрыты аўтобусамі, бусамі, аўтазакамі. Там жа машыны з калючым дротам і нават вадамёт. Гэта ўсё выстаўлена супраць мірных жанчын!

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

17.50. Амапаўцы сталі ў сцэпку ля «Лідо», падзялілі на дзве часткі натоўп. Дзяўчаты пайшлі па праезнай частцы да ЦУМа. У жаночым маршы бяруць удзел больш за 10 тысяч чалавек, сцвярджаюць журналісты Наша Нівы.

17.55. Калона жанчын ідзе ў бок Камароўкі.

Фото: @motolkohelp

Фото: @motolkohelp

18.12. Каля філармоніі сілавікі спрабавалі зацягнуць у шэры мікрааўтобус без нумароў хлопца ў камізэльцы «Прэса» і мужчыну. Але жанчыны атачылі іх і скандавалі «Бандыты!», пакуль схопленых не выпусцілі.

18.20. Калона жанчын мінае Камароўку і ідзе па Куйбышава ў бок Нямігі, піша Наша Ніва.

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

18.30. Амапаўцы працягваюцьк спробы падзяліць калону. Перакрылі праход па Веры Харужай на скрыжаванні з вуліцай Багдановіча.

18.40. Амапаўцы спрабавалі разбіць калону і павярнуць жанчын у бок плошчы Бангалор, але гэта ім не ўдалося. Жанчыны скандуюць «На Нямігу!» .

Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

18.50. У раёне праспекта Машэрава вуліца Багдановіча ў бок Нямігі перакрытая аўтазакамі.

19.00. Жанчыны ідуць па праезнай частцы вуліцы Багдановіча ў бок парку Дружбы народаў. За імі павольна едуць аўтазакі з амапаўцамі, піша Наша Ніва.

19.10. Калона жанчын мінае парк Дружбы народа.

19.20. Амапаўцы перагарадзілі дарогу на скрыжаванні каля Макдональдса, але жанчыны прарвалі ланцуг.

19.25. Жанчыны разыходзяцца. Скандуюць «Усім дзякуй!» і «Да заўтра!»

Жаночыя маршы сёння прайшлі ў многіх гарадах краіны. Найбольшы — у Мінску — сабраў больш за дзесяць тысяч чалавек. Сілавікі яўна былі ў разгубленасці: ні разагнаць, ні дэмаралізаваць удзельніц мірнага шэсця на чале з легендарнай Нінай Багінскай яны не змаглі.

Зусім неадэкватна выглядалі кінутыя супраць беларусак брутальныя аўтазакі, спецмашыны з калючым дротам і вадамёт.

Перагарадзіўшы жанчынам дарогу ў цэнтр, сілавікі справакавалі шматкіламетровае святочнае шэсце па горадзе. Жанчыны нібы вада прасочваліся праз ланцугі, кружлялі, мянялі маршрут — а ўрэшце прайшлі маршам па Багдановіча. Следам за імі сунуліся аўтазакі з амапаўцамі — жанчыны занялі вуліцу і не далі ім заехаць наўперад.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
4 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Отчёт получился, картинку отсняли.

Scroll Up