Новости / Общество

«Не мае ніякай юрыдычнай сілы». Што за паперку падпісваюць тыя, каго адпускаюць сілавікі

28.08.2020, 15:30  / remove_red_eye 382   / chat_bubble2

З 9 жніўня ў Беларусі не сціхаюць пратэсты. Людзі працягваюць выходзіць на вуліцы — некаторых  затрымліваць. І шмат хто пасля паведамляе пра тое, што ім давялося падпісаць нейкі дзіўны дакумент.

«Не мае ніякай юрыдычнай сілы». Што за паперку падпісваюць тыя, каго адпускаюць сілавікі

Акрэсціна. Фота: Надзея БУЖАН

Людзі расказваюць, што часам іх адпускаюць толькі калі яны пагаджаюцца падпісаць «папярэджанне» аб недапушчальнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. І пасля шмат хто палохаецца: калі падпісаў і трапіў зноў, то што — крымінальная адказнасць? 

Аказваецца, зусім не.

«Гэтая паперка не мае ніякай юрыдычнай сілы», — тлумачыць «Нашай Ніве» адвакат Антон Гашынскі.

— Юрыдычных наступстваў такі «дакумент» не мае, не прадугледжана ні крымінальная, ні нават адміністратыўная адказнасць. Прасцей кажучы, гэта проста паперка інфарматыўнага характару, як бюлетэнь ці лістоўка. Яна інфармуе чалавека, што ўдзел у масавых мерапрыемствах можа пацягнуць за сабой адказнасць. І ўсё.

А людзей прымушаюць падпісваць гэтую паперку, каб яны проста баяліся пасля. Такі псіхалагічны ход».

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
2 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
eni.

Что до «боюсь» − бояться ничего нельзя. Ни на том, ни на этом свете. Страх − унижает. Теряешь себя.

Scroll Up