Новости / Общество

Біскуп Юрый Касабуцкі заяўляе пратэст на дзеянні сілавых структур на тэрыторыі Чырвонага касцёла

27.08.2020, 8:33  / remove_red_eye 508   / chat_bubble1

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі заяўляе рашучы пратэст на дзеянні супрацоўнікаў сілавых структур, якія ўвечары 26 жніўня заблакавалі ўваход і выхад у касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл).

Біскуп Юрый Касабуцкі заяўляе пратэст на дзеянні сілавых структур на тэрыторыі Чырвонага касцёла

Фота: Дар’я БУРАКІНА, TUT.BY

Іерарх папярэджвае дзяржаўныя ўлады Рэспублікі Беларусь і кіраўніцтва сілавых структур, што падобныя дзеянні з’яўляюцца недапушчальнымі і незаконнымі. Касцёл з’яўляецца святыняй Бога, якую могуць свабодна наведваць усе жадаючыя, піша catholic.by.

Блакаванне ўваходу і выхаду людзей супярэчыць гарантаванаму Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь праву грамадзянаў на свабоду сумлення і веравызнання, абражае пачуцці вернікаў і выходзіць за межы законаў чалавечых і Божых.

Біскуп Касабуцкі патрабуе неадкладна разблакаваць уваход і выхад з Чырвонага касцёла і не перашкаджаць нікому заходзіць у святыню і выходзіць з яе.

Пратэст Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага падтрымлівае Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі. Іерархі выказваюць надзею на тое, што падобныя дзеянні сілавых структур на тэрыторыі святыняў больш ніколі не паўтарацца.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Яшчэ адзiн у палiтыку лезе….

Scroll Up