Новости / Общество

Большая частка купалаўцаў звольнілася, не засталося ніводнага рэжысёра. З радыё «Сталіца» сышлі 2/3 супрацоўнікаў

26.08.2020, 18:25  / remove_red_eye 342   / chat_bubble5

Заявы аб звальненні падалі 58 акцёраў і супрацоўнікаў Купалаўскага тэатра. З радыё «Сталіца» звольніліся 12 работнікаў на чале з дырэктарам.

Большая частка купалаўцаў звольнілася, не засталося ніводнага рэжысёра. З радыё «Сталіца» сышлі 2/3 супрацоўнікаў

З Купалаўскага тэатра звольніліся 58 акцёраў і супрацоўнікаў. Фота: Фото: Вадзім ЗАМІРОЎСКІ, TUT.BY

Калектыў Купалаўскага тэатра, з іх 36 акцёраў, 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 16 жніўня дырэктар тэатра Павел Латушка і іншыя акцёры Купалаўскага падпісалі адкрыты зварот да беларусаў і ў прыватнасці да войска. Аўтары звароту заклікалі да неадкладнай адстаўкі і ўзбуджэння крымінальных спраў супраць тых, хто аддаваў «злачынныя загады», і «ўсіх службовых асобаў, вінаватых ці тых, хто мае дачыненне ды гэтых злачынстваў». Пра гэта TUT.BY паведамілі ў прэс-службе тэатра.

17 жніўня Павел Латушка быў звольнены. 18 жніўня акцёры заявілі міністру культуры Юрыю Бондару, які прыехаў у тэатр, што звальняюцца. На наступны дзень тэатр быў заблакаваны, затым у Купалаўскім тэатры не засталося ніводнага рэжысёра.

На беларускамоўным радыё «Сталіца» працавалі 18 работнікаў, 12 з іх звольніліся. Алег Міхалевіч, цяпер ужо былы кіраўнік «Сталіцы», прычынай масавага звальнення называе апошнія падзеі ў краіне.

Алег Міхалевіч.
Фота: nn.by

Алег Міхалевіч. Фота: nn.by

«Жудасныя падзеі прымусілі нас зрабіць такі выбар, расказаў «Нашай Ніве» Алег Міхалевіч. Наша станцыя — музычна-інфармацыйная, работнікі проста не маглі ўключаць мікрафон, працаваць і забаўляць людзей, калі ў краіне такое адбываецца. І псіхічна, і маральна вельмі цяжка: жадаць добрага ранку і быць у добрым настроі ў такі час. Дзяўчаты казалі мне: не зможам і слова сказаць, проста ўключым мікрафон і будзем плакаць. У маім доме суседзі пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў. І было цяжка штодня сустракаць чалавека і глядзець яму ў вочы. Бо людзі ж ведаюць, што я працую на дзяржаўным СМІ, — распавёў Алег Міхалевіч. — Таму на радыёстанцыі мы падрыхтавалі зварот, з якім хацелі звярнуцца да нашых слухачоў. Хацелі пачаць расказваць навіны з двух бакоў, але нам не дазволілі гэта зрабіць. Сказалі: вы дзяржаўнае радыё, патрэбна з аднаго боку расказваць. Дый вы музычная станцыя. Маўляў, для каментараў і палітыкі ёсць іншыя радыёстанцыі».

Міхалевіч кажа, што калектыў прымаў удзел і ў шэсцях у падтрымку пераменаў, работнікі «Сталіцы» падтрымлівалі ля БТ тэлевізійшчыкаў, якія баставалі.

Цяпер жа людзі сышлі ў нікуды.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
5 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
злой кот

А актрису Василевич тоже уволили?))

Scroll Up