Новости / Политика

25 жніўня 1991 года Беларусь стала незалежнай. Глядзіце, як галасаваў дэпутат Лукашэнка

25.08.2020, 9:59  / remove_red_eye 31232   / chat_bubble2

У гэты дзень набыла законную сілу Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце. Лукашэнка ў гэты дзень не прымаў удзел у галасаванні.

25 жніўня 1991 года Беларусь стала незалежнай. Глядзіце, як галасаваў дэпутат Лукашэнка

Бел-чырвона-белы сцяг, які 25 жніўня прынёс у Вярхоўны Савет першы беларускі касманаўт Уладзімір Кавалёнак.

Стварэнне Дэкларацыі ініцыявала Апазіцыя БНФ у Вярхоўным Савеце БССР. Яна была прынятая яшчэ 27 ліпеня 1990, але юрыдычную моц набыла больш чым праз год, калі СССР рухнуў пасля спробы жнівеньскага путчу ГКЧП. Дэкларацыя набыла статус канстытуцыйнага закона і пазначала спыненне дзеяння на тэрыторыі Беларусі заканадаўства Савецкага Саюза. На сесіі ВС 24 жніўня дэпутаты ад апазіцыі ўнеслі ў будынак парламенту бела-чырвона-белы сцяг. А 25 жніўня такі самы сцяг прынёс у Вярхоўны савет першы беларускі касманаўт Уладзімір Кавалёнак.

Незалежнаць не была здабыта за некалькі дзён. Яшчэ 27 ліпеня 1990 года – падчас знакамітага параду суверэнітэтаў савецкіх рэспублік – Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў Дэкларацыю «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Але, нягледзячы на тое, што дэкларацыя аб’яўляла нашу краіну суверэннай дзяржавай, на самой справе гэты дакумент не меў рэальнага юрыдычнага значэння і, у параўнанні з іншымі прававымі актамі, насіў рэкамендацыйны характар. У Беларусі працягвалі дзейнічаць старыя савецкія законы, якія нярэдка супярэчылі дэкларацыі. І толькі пасля правалу жнівеньскага путчу ГКЧП, які спрабаваў спыніць працэсы дэмакратызацыі і дэцэнтралізацыі ў СССР, нашай краіне ўдалося выйсці на новы, незалежніцкі этап будавання сваёй дзяржаўнасці.

На нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета, якая была склікана ў хуткім часе пасля паражэння жнівеньскага путчу, у 20 гадзін 12 хвілін 25 жніўня 1991 года Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце быў нададзены статус канстытуцыйнага закона. Канстытуцыйнасьць Дэклярацыі прымалася ў некалькі этапаў. Праект браўся “за аснову”, асобна галасаваліся некаторыя артыкулы, потым – прымаўся закон “у цэлым”, далей уносіліся зьмены ў Канстытуцыю –адпаведна 31, 32 і гэтак да 39 пытаньня галасаваньняў. Галасаваньне па ўсіх гэтых пунктах было пайменным. Гэта значыць, што ў стэнаграме супраць прозьвішча кожнага дэпутата зафіксавана пяць варыянтаў: “За”(за), “Су” (супраць), “Ус (устрымаўся), “Нг” (не галасаваў) і “Ад” (адсутнічаў).

Фрагмэнт стэнаграмы пятай нечарговай сэсіі ВС БССР 25 жніўня 1991 г (пайменнае галасаваньне па пытаньнях наданьня Дклярацыі аб сувэрэнітэце статусу Канстытуцыйнай сілы).

Фрагмэнт стэнаграмы пятай нечарговай сэсіі ВС БССР 25 жніўня 1991 г (пайменнае галасаваньне па пытаньнях наданьня Дклярацыі аб сувэрэнітэце статусу Канстытуцыйнай сілы).

Супраць графы “Лукашэнка Аляксандар Рыгоравіч, выбарчая акруга 310”, па ўсіх дзевяці галасаваньнях стаіць – Ад Ад Ад Ад Ад Ад Ад Ад Ад.

Дэпутата Лукашэнкі з Авальнай залі ў той вечар не было, сцвярджае дэпутат ад БНФ Сяргей Навумчык.

Вынікі галасавання 25 жніўня 1991 года.

Вынікі галасавання 25 жніўня 1991 года.

Апазіцыйныя дэпутаты адцясняюць першага сакартара КПБ А.Малафеева ад трыбуны

Апазіцыйныя дэпутаты адцясняюць першага сакартара КПБ А.Малафеева ад трыбуны

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
2 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

А што, адсутнiчаць нельга было?..

Scroll Up