Новости / Выборы

Знойдзены мёртвым актывіст і футбольны фанат, які 10 дзён лічыўся зніклым без звестак

23.08.2020, 9:01  / remove_red_eye 3805   / chat_bubble5

28-гадовы Мікіта Крыўцоў апошні раз выходзіў на сувязь 12 жніўня. Жонка паведамляла, што яго тэлефон апошні раз быў уключаны ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ў Мінску. Там мужчыну адшукаць не ўдалося. З 12 жніўня ён лічыўся зніклым без звестак, яго пошукамі займаўся атрад «Анёл».

Знойдзены мёртвым актывіст і футбольны фанат, які 10 дзён лічыўся зніклым без звестак

Здымак з сайта «Наша Ніва»

Мікіту Крыўцова знайшлі нежывым 22 жніўня ў лесапарку каля вуліцы Парніковай у Партызанскім раёне Мінска, паведамілі «Нашай Ніве». Сям’я заяўляла, што ён знік пасля дэманстрацыі 12 жніўня, і шукала яго ў турмах і бальніцах. Сям’я шукала яго дзесяць дзён, дапамагаў атрад «Анёл». Міліцыя прызнала мужчыну зніклым без вестак. Сувязь з ім знікла 12 жніўня, у апошні дзень паслявыбарчых зверстваў. Жонка паведамляла, што яго тэлефон апошні раз быў уключаны ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ў Мінску.

Сведчанняў таго, што Мікіта ўдзельнічаў альбо не ўдзельнічаў у акцыях пратэсту — няма. Міліцыя паведаміла сям’і, што на целе Мікіты няма бачных цялесных пашкоджанняў. Сям’я не бачыла цела, жонка паедзе ў морг у нядзелю, 23 жніўня. Жонка пакуль абапіраецца на інфармацыю ад міліцыі.

Мікіту Крыўцову было 28 гадоў. Ён родам з Вілейкі, жыў нейкі час у Маладзечне, яго сям’я жыве ў Жодзіне. Быў футбольным фанатам. У Інстаграме ён быў падпісаны «спадар Шчыры», на назе ў яго была татуіроўка з Якубам Коласам.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
5 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
wik

Чаму яго пошукамі займаўся атрад «Анёл»…. а не хорошо оплачиваемые милицыянты ? коих очень много в стране ! 🙄 

Scroll Up