Новости / Выборы

Улады нечакана вырашылі правесці ў цэнтры Мінска свой мітынг

15.08.2020, 22:50  / remove_red_eye 2802   / chat_bubble10

На старонках праўладнай «Белай Русі» ў сацыяльных сетках масава сталі з'яўляцца заклікі прыйсці 16 жніўня, а 12-й гадзіне, на плошчу Незалежнасці ў Мінску на мітынг салідарнасці.

Улады нечакана вырашылі правесці ў цэнтры Мінска свой мітынг

Мінск. Фота: sergeynikmelnik.blogspot.com.by

«На ім збяруцца сілы, якія падтрымліваюць дзяржаўны курс. На мітынгу збяруцца ўсе тыя, каму дарагая Радзіма, хто супраць падзелу краіны на два супрацьлеглыя лагеры. Увогуле, з намі — уся канструктыўная Беларусь!» — паведамляюць арганізатары. 

Чытачы Intex-press на ўмовах ананімнасці паведамляюць пра патрабаванні свайго начальства прыняць удзел у мітынгу ў падтрымку прэзідэнта. Па іх словах, збор і ад’езд на аўтобусах запланаваны а 9-й раніцы з пляцоўкі каля райвыканкама. Шмат хто адмаўляецца ад паездкі ў свой выхадны дзень.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
10 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
SamaRa

вся деструктивная часть страны в одном месте в одно время. ммм…

Scroll Up