Новости / Общество

Двух каталіцкіх святароў трымаюць за кратамі ў Баранавічах

15.08.2020, 18:12  / remove_red_eye 3911   / chat_bubble10

Прадстаўнікоў каталіцкай супольнасці ксяндзоў-сэрцанаў пакаралі арыштам у Баранавічах.

Двух каталіцкіх святароў трымаюць за кратамі ў Баранавічах

Фото: youtube

Айцец Эдуард Сінкевіч атрымаў дзесяць дзён арышту, айцец Аляксандр Фядотаў – восем дзён. Пра гэта «Белсату» распавёў брат айца Эдуарда – Валянцін Сінкевіч.

Айцец Эдуард працуе ў Паставах, але прыехаў у Баранавічы да бацькоў на кароткую пабыўку ў пачатку жніўня. Пры нагодзе ён хацеў таксама прагаласаваць па месцы прапіскі ў родным горадзе. У нядзелю, 9 жніўня, да яго завітаў сябар, а таксама сабрат у супольнасці ксяндзоў-сэрцанаў – айцец Аляксандр Фядотаў. Святар прыехаў з Горадні, але ён таксама паходзіць з Баранавічаў і даўно ведае айца Эдуарда і ягоных бацькоў.

Пасля нядзельнага абеду ў сямейным і сяброўскім коле ды галасавання на выбарчым участку святары пастанавілі прагуляцца па горадзе, расказаў бацька айца Эдуарда і ягоны поўны цёзка – Эдуард Сінкевіч. Сувязь з ксяндзамі перарвалася каля 22 гадзін. Бацькі і сябры званілі ў міліцыю па нумары 102, але нумар увесь час быў заняты.

Эдуард Сінкевіч. Фота даслалі Belsat.eu

У панядзелак зранку, 10 жніўня, Эдуард Сінкевіч-старэйшы паехаў у Баранавіцкі РАУС, дзе віселі спісы затрыманых напярэдадні. У спісе значыўся ягоны сын са сваім сябрам. Святароў трымалі ў ізалятары часовага ўтрымання, там жа на месцы і судзілі, уключыўшы «судовы канвеер» з-за вялікай колькасці схопленых. У пятніцу, 14 жніўня, ксяндзоў перавялі ў следчы ізалятар. Пра гэта Валянціну Сінкевічу паведаміў ягоны знаёмы, які сядзеў са святарамі і якога нядаўна выпусцілі.

«Знаёмы выйшаў у вельмі прыгнечаным стане. Расказаў, што Эдуарда і Аляксандра не білі, але ўвесь час ціснулі на іх псіхалагічна, вадзілі на бясконцыя допыты. Цяпер міліцыя баіцца выходных, што людзі зноў выйдуць, і вызваляе ізалятар часовага ўтрымання пад іх. Знаёмец казаў, што ў часовым не б’юць. Страшна здзекуюцца затое ў следчым. Прадавачка, якая працуе ў краме каля ізалятара, казала, што хоча звольніцца. Не можа вытрымаць крыкаў, стогнаў і енкаў з-за сценаў ізалятара», – распавёў Валянцін Сінкевіч.

Паводле яго, міліцыя і суд, верагодна, ведаюць, што зняволілі менавіта ксяндзоў: «Яны былі ў свецкім адзенні. Мой брат – вельмі сумленны і добры чалавек. Ён ніколі б не выкарыстаў тое, што ён святар, каб аблегчыць сабе становішча. Але думаю, усе і так ведаюць, хто ён. Ніяк не магу зразумець, чаму іх увогуле затрымалі? Няўжо святары, зброя якіх – малітва, маглі ўяўляць нейкую небяспеку?»

Ксёндз Аляксандр Фядотаў. Фота: catholic.by

Паводле Валянціна Сінкевіча, у Баранавічах адбываюцца неверагодныя рэчы. Святар з Ляхавічаў прыехаў у ізалятар, каб перадаць ваду затрыманым, але сілавікі зрэагавалі на яго ўчынак вельмі няветліва, нават з агрэсіяй, што ў яго самога зʼявілася думка:

«Зараз могуць і мяне арыштаваць».

Валянцін Сінкевіч і Эдуард Сінкевіч разам з маці. Фота даслалі Belsat.eu

Валянцін Сінкевіч і Эдуард Сінкевіч разам з маці. Фота даслалі Belsat.eu

Знаёмы распавёў Валянціну, што быў у Баранавічах на мірнай акцыі, аж раптам аднекуль зʼявіліся АМАПаўцы і пачалі збіваць усіх навокал. Мужчына пазнаў у адным з сілавікоў свайго суседа з лесвічнай пляцоўкі, з якім вітаўся, казаў «добры дзень», і якога б нават не западозрыў у нялюдскай жорсткасці. У Баранавічах ходзяць чуткі, што сілавікам перад акцыямі могуць даваць псіхаактыўныя рэчывы.

«Эдуардава маці надта перажывае, што яго затрымалі. Вядома, як любая маці. Гэта боль, сэрца крывёй абліваецца. Штодзённа я дзяжуру перад ізалятарам. Збіраем з жонкай перадачы. Носім і ксяндзу Аляксандру, бо ягоных бацькоў ужо няма ў жывых», – падзяліўся Эдуард Сінкевіч-старэйшы.

Паводле родных ксяндза Эдуарда Сінкевіча, касцельныя ўлады ведаюць пра арышт святароў.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
10 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
zolak

Дай бог им выдержать пытки этих нелюдей и выйти живыми

Scroll Up