Новости / Происшествия

«Мне адмовіліся паказваць цела сына». У Гомелі пасля затрымання памёр 25-гадовы хлопец

12.08.2020, 21:31  / remove_red_eye 5653   / chat_bubble6

25-гадовы гамяльчук Аляксандар Віхор памёр у шпіталі, куды яго даставілі з аўтазаку ў нядзелю. На затрыманых у Гомлі не хапае месца ані ў ІЧУ, ані ў СІЗА. Аўтамабілі з арыштаванымі стаяць гадзінамі ў доўгіх чэргах на санцапёку.

«Мне адмовіліся паказваць цела сына». У Гомелі пасля затрымання памёр 25-гадовы хлопец

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

«У адным з аўтазакаў быў і Саша… Ён ня ўдзельнічаў у акцыях. Ехаў у нядзелю на спатканьне да дзяўчыны. Яго схапілі недзе ў цэнтры, калі ён перасаджваўся на іншы транспарт. Ён мне напісаў смс, што яго схапілі… І ўсё. Я яго шукала ўсе гэтыя дні. Мне не давалі пра яго інфармацыю. Сёньня мне нарэшце сказалі, што Саша — у моргу», — расказала плачучы ягоная маці, паведамляе Радыё Свабода.

У Аляксандра, паводле слоў маці, былі праблемы з сэрцам. Калі ён доўга знаходзіўся ў закрытым аўтамабілі на чаргу ў СІЗА, яму зрабілася блага.

«Ён крычаў, прасіў дапамогі… І канвой падумаў, што ён неадэкватны, і завёз яго ў псыхіятрычны шпіталь. Там вопытны лекар зразумеў, што праблемы ня з псыхікай… Яму выклікалі брыгаду хуткай і перавезьлі ў бліжэйшы шпіталь — сухотны, які знаходзіцца каля псыхіятрычнага…Там Сашу ратавалі, але не ўратавалі, бо, як мне сказалі, яго ўжо прывезьлі ў стане клічнай сьмерці», — распавядае маці.

У моргу свайго сына яна ня ўбачыла.

«Мне адмовіліся яго паказваць, я думаю, што ён моцна зьбіты. Я прашу людзей, якія былі разам зь ім у аўтазаку, калі яны выйдуць з турмаў — хай раскажуць мне праўду! Што там здарылася з Сашам. Я проста хачу, каб людзі ведалі: гэтая мярзотная ўлада забіла майго сына», — кажа маці.

Радыё Свабода зьвярнулася ў прэс-службу МУС па Гомельскай вобласьці. Там перанакіравалі ў прэс-службу Сьледчага камітэту. Тэлефоны прэсавага прадстаўніка СК па Гомельскай вобласьці пакуль не адказваюць. Мы апублікуем афіцыйны камэнтар, як толькі яго атрымаем.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
6 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
zolak

Если отказываются показывать, то скорее всего на теле следы пыток, от которых он умер

Scroll Up