Новости / Выборы

«Сделайте так, чтобы вам не было стыдно». Обращение известных людей Беларуси к членам избирательных комиссий

8.08.2020, 12:05  / remove_red_eye 4385   / chat_bubble2

С 4 августа в Беларуси стартовало досрочное голосование, а уже совсем скоро станут известны итоги президентских выборов. Перед одним из самых важных этапов избирательной кампании – подсчетом голосов– к членам избирательных комиссий обратились известные люди нашей страны.

«Сделайте так, чтобы вам не было стыдно». Обращение известных людей Беларуси к членам избирательных комиссий

Вероника Цепкало, Владимир Некляев, Анна Северинец и Андрей Кутило

Вероника Цепкало, супруга экс-кандидата в президенты Валерия Цепкало, член объединенного штаба Тихановской:

– Я обращаюсь к учителям, которые находятся на избирательных участках, ведь именно по отношению к ним чаще всего оказывается административное воздействие. И именно они являются теми людьми, которые считают бюллетени. Очень прошу: проявите свою гражданскую позицию. Сделайте так, чтобы вам потом не было стыдно смотреть в глаза своих учеников, родителей. Просто не идите на фальсификацию, сделайте все возможное, чтобы эти выборы были открытыми, честными, демократичными. Хочу обратиться и к избирателям. Приходите на участки 9 августа и голосуйте. Регистрируйтесь наблюдателями. Чем больше наблюдателей, тем тяжелее сфальсифицировать итоги. Регистрируйтесь на платформе «Голос» и присылайте фото своих бюллетеней. Носите белые браслеты как символ того, что вы не поддерживаете существующий режим. Мы вместе должны сделать все от нас зависящее.

Владимир Некляев, белорусский поэт, прозаик, кандидат в президенты Беларуси в 2010 году:

– Тэма даўняя. Яшчэ Сталін казаў, што перамога за тымі, хто лічыць, а не за тымі, хто галасуе. У Беларусі доўгі час так і было, нічога іншага і не чакалі.
Але ў гэтам годзе сітуація іншая. Пратэстны ўзровень вышэйшы, чым нават у 2010 годзе. У людзей узнікае шмат пытанняў наконт таго, хто пераможа, і вельмі варта звяртацца да тых, хто займаецца падлікам галасоў, рабіць гэта сумленна, растлумачыць ім, што ад гэтага залежыць далейшы іх лёс.
Сістэма выбараў існуе вельмі даўно. І не толькі ў грамадзянскім, але і ў царкоўным, духоўным свеце. Выбіраюцца ўсе іерархіі – і папа, і патрыярх. І вялікім, смяротным грахом з’яўляецца махлярства.
Таму я звяртаюся да сяброў камісій, папярэджваючы іх аб тым, які грэх яны возьмуць на сябе ў выпадку падману.

Анна Северинец, учитель и писательница:

– Грамадства зрабіла ўсё, што магло, да 9 жніўня. Мы паказалі сваю гатоўнасць да пераменаў, паказалі мірны характар гэтай гатоўнасці, показалі ўсё, на што мы здольныя, сваю моц, сваю праўду, падтрамку адзін аднаму. А 9 жніўня атрымліваецца так, што ў нас застаецца адзіная надзея – на выбарчыя камісіі. Мы разумеем, што ў іх працуюць таксама людзі, таксама беларусы. Мы – адзін народ. І мы просім камісіі не падвесці нас, быць разам з намі. Не думаць пра мізэрныя прэміі, пра нейкія страхі, якімі іх запалохалі. Мы прызываем камісіі быць з намі, беларусамі, з краінай, і проста падлічыць галасы. Сумленна, без ілжы. Гэта вельмі простая чалавечая просьба. Мы не палохаем, не пужаем, не крыўдзім, не ганьбім. Мы проста просім. Уся надзея на вас. Вы апошняе звяно ў гэтым ланцугу. Проста справядліва падлічыце нашы галасы.

 

Андрей Кутило, белорусский режиссер-документалист, уроженец Барановичей:

– Просьбы, звароты – іх было ўжо шмат, і ўсе усё і так разумеюць. Чарговы раз я таксама магу падпісацца пад гэтым.
Заўсёды мой выбарчы участак, куды я прыходзіў калісьці ў Барановічах і зараз у Мінску, – гэта школа, а члены выбарчых камісій – настаўнікі. Пра маю школу ў мяне цёплыя ўспаміны. І калі я магу сабе ўявіць, што гэтыя настаўнікі, якія нас вучылі, будуць фальсіфікаваць галасы, становіцца не па сабе.
Калі я вучыўся ў школе, такіх масавых фальсіфікацый не было. Але калі я паступіў ва ўніверсітэт, яны пачаліся. Зараз я з гэтымі настаўнікамі не сутыкаюся, але у мяне іншая праблема – праз два гады я павяду сваю дачку ў школу. І на настаўнікаў я буду глядзець зусім іншымі вачыма. Я буду амаль у кожным бачыць фальсіфікатара, сістэму, таго, хто часткова вінаваты ў тым, як мы сёння жывем. І я не ўпэўнены, што яны змогуць нармальна выхаваць маю дачку.
Я магу звярнуцца са зворотам не фальсіфікаваць выбары, але гэта выбар кожнага. Проста потым няхай хоць адзін чалавек з гэтых настаўнікаў, супрацоўнікаў прадпрыемстваў пачне енчыць, што мы жывем не так, як хацелася б.
Так, на кагосьці могуць ціснуць, у многіх ёсць сем’і, дзеці. Але ў большасці ўсе ж ёсць магчымасць адмовіцца.

Все новости по теме ВЫБОРЫ читайте здесь.

Присоединяйтесь к нам в Viber или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
2 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Они не в комиссии, им не считать…

Scroll Up