Новости / Выборы

Рэпер Вожык згадаў Баранавічы ў сваёй новай песні «Нас дзевяць мільёнаў»

8.08.2020, 19:15  / remove_red_eye 1549   / chat_bubble5

Рэпер з Сянна Вожык (Дзмітрый Зайко) за дзень да выбараў прэзентаваў трэк, які называецца «9 мільёнаў».

Рэпер Вожык згадаў Баранавічы ў сваёй новай песні «Нас дзевяць мільёнаў»

Фота: Intex-press

Пяць гадоў назад, таксама напярэдадні выбараў, Вожык выклаў песню «Абіраем Лукашэнку». Толькі той трэк быў прасякнуты песімізмам, гэты ж, наадварот, прасякнуты верай у лепшае.

«У істэрыі зрання вяшчаў канал, але яго ніхто не глядзеў. Ад веку мы спалі і раптам усталі, а як усталі, дык выйшла, што сябе не пазналі. І ў краі, дзе не можна не адказаць на пытанне путане, мы ўсе яшчэ верым, што вясна настане», — пачынаецца трэк, які поўны згадак пра падзеі апошняга часу.

«Можа, для іх дзіва, але для нас нічога новага — нас біятлон навучыў заўзець за жаночую зборную. Можаце жартам называць мяне нямецкім агентам: флейта была заўжды маім любімым інструментам… Я раней і сам не думаў, што мы будзем змагацца, але зараз мы нарэшце робімся нацыяй», — чытае Вожык.

Згадваецца ў песні і наш горад: «Беларусь – я люблю вас. Я люблю вас, Віктары Юр’евічы і Сан Санычы. Люблю вас, Салігорск, Бабруйск і Баранавічы. Я трошкі разбіраюся – гэта праўда любоў. Я люблю вас, Слонім, Масты, Магілёў».

Параўнайце новую песню са старой «Абіраем Лукашэнку», 2015 года:

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
5 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Иванчай

«я вожык вожык вожык на щетку я похож,ктоне похож на щетку тот вовсе и не йооожж»

Scroll Up