Новости / Общество

«Парушае архітэктурнае рашэнне будынка». У мінскай кватэры міліцыя канфіскавала бел-чырвона-белыя шторы

4.08.2020, 10:16  / remove_red_eye 1118   / chat_bubble3

Дар'я Бялько жыве ў шматпавярховіку на вуліцы Арлоўскай у Мінску. Два тыдні таму іх сям'я павесіла на ўвесь балкон тканіну ў выглядзе бел-чырвона-белага сцяга.

«Парушае архітэктурнае рашэнне будынка». У мінскай кватэры міліцыя канфіскавала бел-чырвона-белыя шторы

Фота: Наша Нiва

У панядзелак, калі Дар’я была дома адна, у дзверы настойліва пагрукалі двое мужчын без формы. Дзяўчына, спужаўшыся, патэлефанавала мужу, той — у міліцыю, паведамляе «Наша Нiва»

«Прыйшлі міліцыянты, паглядзелі на запіс дамафона, сказалі, што гэта былі іх супрацоўнікі. Удакладнілі, ці ёсць у нас зброя. Атрымаўшы адмоўны адказ, папрасілі зачыніць вокны, маўляў, побач праходзяць нейкія мерапрыемствы. Балкон яны не бачылі», — расказвае Дар’я.

Першыя два мужчыны без формы тым часам звярнуліся да старшыні таварыства. Муж Дар’і пасля пагутарыў з імі. На загад прыбраць сцяг з балкона спытаў: «Чаму я павінен прыбіраць штору?» Яму сказалі, што ёсць скарга ад жыхара, якому не падабаецца, і ўвечары разбірацца прыйдзе ўчастковы.

Фота: Наша Нiва

Але замест ўчастковага зноў на парозе з’явіліся міліцыянты ў штацкім.

«Паказалі пасведчанне, папрасілі адчыніць дзверы. Паводзілі сябе ветліва, сказалі, ці я сама здымаю сцяг, ці яны, бо мы парушаем закон. Пасля тэлефоннай размовы з мужам пайшлі і сарвалі тканіну, сказалі, што канфіскуюць», — апісвае візіт дзяўчына.

Свае дзеянні міліцыянты аргументавалі артыкулам 21.13 КаАП (парушэнне архітэктурнага рашэння фасада будынка). Вярнуць сцяг паабяцалі пазней, калі складуць пратакол.

Гэта ўжо не першы выпадак палявання на бел-чырвона-белую сімволіку ў Савецкім раёне. У той жа дзень на вуліцы Гая сцяг з балкона знялі рабочыя, пакуль гаспадыні кватэры не было дома.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
3 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Вот так((( и дома ты уже не дома… Ну висят шторы пусть висят себе… Мне может у соседки обои с попугаями в зале не нравятся, теперь мне прийти к ней и сорвать их можно? Хотя нет, наверно надо в милицию обратиться с жалобой, что мне не нравятся её обои, пусть с орденом идут и срывают?

Scroll Up