Новости / Выборы

Без Лукашэнкі і Ціханоўскай. Што сказалі кандыдаты ў прэзыдэнты на дэбатах

31.07.2020, 9:42  / remove_red_eye 1546   / chat_bubble5

На дэбатах, якія паказалі па дзяржаўнай тэлевізіі 30 ліпеня, выступілі кандыдаты Андрэй Дзьмітрыеў і Сяргей Чэрачань. Аляксандра Лукашэнку прадстаўляў Алег Гайдукевіч.

Без Лукашэнкі і Ціханоўскай. Што сказалі кандыдаты ў прэзыдэнты на дэбатах

Сяргей Чэрачань і Андрэй Дзьмітрыеў Фото: svaboda.org

Святлана Ціханоўская ад тэледэбатаў адмовілася, не прысутнічалі і яе давераныя асобы. Таксама ад дэбатаў адмовілася Ганна Канапацкая. Што сказалі ўдзельнікі дэбатаў — тэзісна, паведамляе «Радыё Свабода».

  • Важна правесьці новыя выбары праз год.
  • Беларусы маюць права мірна і спакойна абраць новага прэзыдэнта, ніхто ня хоча Майданаў.
  • Беларусы стаміліся ад такога стаўленьня да сябе.
  • Калі беларусы не абяруць новага прэзыдэнта, то ў наступныя гады ўсё больш беларусаў будуць набываць квіткі ў адзін канец.
  • Вырашыць праблемы са стратнымі прадпрыемствамі, кумаўством. Трэба працаваць над новай Канстытуцыяй, якая дазволіць абіраць мэраў.
  • Стварыць умовы для сярэдняга і малога бізнэсу і прыбраць натоўп кантралёраў.

Андрэй Дзьмітрыеў гатовы працаваць ва ўрадзе ці міністэрстве, але толькі ў камандзе новага прэзыдэнта. Ён заклікаў галасаваць толькі 9 жніўня і толькі за альтэрнатыўных кандыдатаў, не ўдакладняючы, за каго.

Сяргей Чэрачань

Сяргей Чэрачань, архіўнае фота

Сяргей Чэрачань, архіўнае фота svaboda.org

  • Чэрачань назваў сваю каманду камандай рэфарматараў, якая хоча зрабіць Беларусь краінай, дзе хочацца жыць.
  • Улада не апраўдала дадзены ёй давер. Чэрачань заклікаў беларусаў прагаласаваць за альтэрнатыўнага кандыдата, за каго менавіта — не ўдакладніў.
  • У Беларусі слаба разьвіваецца малы і сярэдні бізнэс, праз палітычную сытуацыю ў краіну не прыходзяць інвэстыцыі з замежжа.
  • У Беларусі няма дэмакратычных выбараў, да выбараў дапушчаныя ня ўсе кандыдаты, не вядзецца належнае назіраньне. Чэрачань спытаў у Лукашэнкі, калі ў Беларусі будуць забясьпечаны дэмакратычныя выбары.
  • Большасьці зараз абсалютна ўсё роўна, якая праграма, якія рэформы і якая будучыня чакае нашую краіну. І я добра разумею гэтых людзей. Улада зрабіла ўсё, каб страціць давер. Галоўнае пытаньне, якое лунае ў паветры, — як зьмяніць уладу. На любую, але іншую.

Алег Гайдукевіч

Алег Гайдукевіч, архіўнае фота

Алег Гайдукевіч, архіўнае фота svaboda.org

  • Выбары павінны быць барацьбой праграм і дыскусій, умацоўваць краіну і кансалідаваць усіх беларусаў.
  • На гэтых выбарах мы мала гаворым пра праграмы і ідэалёгіі, шэраг палітычных сілаў прапанавалі беларусам просты, але катастрафічны варыянт: памяняць уладу, а потым разабрацца.
  • Замест вырашэньня задач, якія стаяць перад Беларусьсю, нам прапануюць прызначаць новыя выбары.
  • Пазыцыя Лукашэнкі вядомая.
  • Выбары мы праводзім для сябе, а не для Эўропы.
  • Сфальсыфікаваць нічога немагчыма.
  • За 26 гадоў мы [беларусы] пабудавалі краіну, а Лукашэнка «ўратаваў краіну».

Алег Гайдукевіч запэўніў, што «сам захацеў прыйсьці на дэбаты ад імя Лукашэнкі». Ён заклікаў вырашаць лёс краіны на выбарчых участках і «галасаваць за моцную краіну».

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
5 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

заклікаў беларусаў прагаласаваць за альтэрнатыўнага кандыдата, за каго менавіта — не ўдакладніў.
Два из трех сказали за кого угодно,только не действующего.
Гайдукевич только за действующего…

Scroll Up