Новости / Культура

«Апладзірую стоячы супергерою». Вядомы баяніст з Баранавіч запісаў кліп у падтрымку Лукашэнкі

22.07.2020, 22:02  / remove_red_eye 5500   / chat_bubble73

Віталь Варанко выпусціў кліп «Бацька».

«Апладзірую стоячы супергерою». Вядомы баяніст з Баранавіч запісаў кліп у падтрымку Лукашэнкі

Скрын з клипа

«Бацька, родны наш бацька, бульба з табою, з народнай любоўю. Апладзірую стоя супергерою», — бадзёра спявае артыст у кукурузным полі. Ён дзякуе кіраўніку краіны за дарогі, чысціню і мірнае неба над галавою.

Віталь расказаў «Нашай Ніве», што запісаць песню было яго ідэяй.

«Я проста гляджу на гэту сітуацыю і бачу: наогул ніхто не падтрымлівае нашага прэзідэнта. І вырашыў падтрымаць. Гэта асабіста маё меркаванне, яно ніколі і не мянялася па сутнасці. Я шмат дзе пабываў: паўсюль ёсць свае праблемы. Заўсёды прыемна вяртацца дадому. Усё мірна, спакойна.

Так, я не стаў алігархам. Езжу на старой машыне, жыву на здымнай кватэры, але працягваю займацца творчасцю і сам сябе раблю. Перш чым супраць кагосьці выступаць, трэба думаць пра тое, што робіце вы», — лічыць артыст.

За дзве гадзіны кліп сабраў дзясяткі абуральных каментароў.

«У кожнага ёсць сваё меркаване, я яго паважаю, — спакойна ставіцца да рэакцыі аўдыторыі Віталь. — Калі ад мяне адвярнуцца ці зненавідзяць нейкія сябры, значыць такія і сябры. Я застаўся музыкантам».

Два гады таму баяніст, дарэчы, выступаў перад Лукашэнкам. Сыграў яму «Жыве-жыве ў гэтым доме Галіна», ды так, што прэзідэнт падпяваў.

«Гэта маёй мамы любімая песня, бо яе так завуць, — патлумачыў Віталь той выбар рэпертуару. — Я яе спяваю на ўсіх карпаратывах, яна ўсім заходзіць. Падумаў, значыць, і тут зойдзе».

Чытайце таксама: Баянист из Барановичей пришел на реалити-шоу «Дом 2». Там его назвали «любимым музыкантом Лукашенко»

Баянист из Барановичей чуть не подрался на шоу «Дом 2» (видеофакт)

Человек-баян из Барановичей не прошел в финал шоу Britain’s Got Talent

Музыкант из Барановичей «порвал» зал на польском конкурсе «Голос» (ВИДЕО)

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
73 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
злой кот

Наверное ему премию от брсм выдали )) аж целых 100 рублеу))

Scroll Up