Новости / Культура

На курсах «Мова Нанова» абмяркуюць «Дзве душы» Гарэцкага. Заняткі праходзяць анлайн

21.07.2020, 9:23  / remove_red_eye 93   / chat_bubble1

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове могуць усе жадаючыя.

На курсах «Мова Нанова» абмяркуюць «Дзве душы» Гарэцкага. Заняткі праходзяць анлайн

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Заняткі бясплатных беларускамоўных курсаў «Мова Нанова» пройдуць у сераду, 22 ліпеня, у 18.30, на платформе Zoom. На сустрэчы ўсе жадаючыя анлайн абмяркуюць аповесць «Дзве душы» знакамітага беларускага пісьменніка Максіма Гарэцкага.

– Гэты твор – спроба paзгaдaць тaямнiцy чaлaвeкa ў нoвыx caцыяльныx yмoвax, y нaдзвычaй cклaдaным гicтapычным чace, – распавяла Intex-press адна з арганізатараў курсаў, Ганна Ліцкевіч. – Твор невялікі, і за пару дзён яго можна адолець. Калі не маеце папяровага асобніка, па спасылцы можна скарыстацца электроннай версіяй.

Ці ёсць сэнс далучацца, калі не прачыталі кнігу? Ганна Ліцкевіч лічыць, што варта паспрабаваць, бо літаратурны гурток натхняе чытаць, асэнсоўваць, дзяліцца ўражаннямі і ўзбагачацца перспектывай іншых удзельнікаў і ўдзельніц па-беларуску.

– Наш літаратурны гурток – добрая нагода, каб чытаць і абдумваць прачытанае, – кажа Ганна Ліцкевіч.

Заняткі будуць праходзіць на платформе Zoom, і, каб на іх патрапіць, трэба запоўніць невялікую форму рэгістрацыі: https://forms.gle/X4TMqFx54soiMuME8.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

чытаць і абдумваць прачытанае

Цяжка гэта для шматлiкix ужо, бо гаджэты выйшлi наперад…

Scroll Up