Новости / Выборы

Ціханоўская выступіла на Нацыянальным радыё: Незалежнасць — наша абсалютная каштоўнасць, і мы яе не прадаём

20.07.2020, 9:47  / remove_red_eye 474   / chat_bubble8

Святлана Ціханоўская 20 ліпеня звярнулася да выбаршчыкаў на Першым канале Беларускага радыё.

Ціханоўская выступіла на Нацыянальным радыё: Незалежнасць — наша абсалютная каштоўнасць, і мы яе не прадаём

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

«Мяне не прыцягвала ідэя будаваць кар’еру палітыка, мне 37 гадоў, у мяне двое дзяцей, — сказала Святлана. — Але год таму Сяргей Ціханоўскі стварыў праект «Краіна для жыцця», ездзіў па краіне, людзі сталі расказваць, чаму ім кепска жыць. І іх сталі кідаць у турмы. І калі Сяргея пазбавілі магчымасці быць кандыдатам, я вырашыла ісці ў прэзідэнты. Жонка павінна быць за мужа. Ніхто не спыніць жанчыну, якая абароніць сваю сям’ю, як і ніхто не спыніць народ, які абараняе сябе».

«Я нічога не буду абяцаць, ёсць іншыя людзі. Яны 26 год абяцаюць — годная пенсія, заробак па 500 — і нічога не робяць».

Мне не падабаецца, што людзям няма за што жыць, што яны цягнуць ад заробку да заробку, што выміраюць вёскі, у маленькіх гарадах застаюцца адны пенсіянеры, людзі паміраюць ад каранавіруса, а ўлада хавае рэальныя лічбы, чыноўнікі будуюць вялікія дамы і ездзяць на курорты, пакуль мы ледзь дажываем да заробку», — кажа Ціханоўская.

Нас палохаюць бізнэсменамі, але самыя багатыя — чыноўнікі, адзначыла яна.

Я хачу, каб нашы дзеці мелі добрае жыццё, каб яны мелі права выбару, я хачу, каб нашу краіну паважалі ў свеце, каб мы шукалі сяброў, а не ворагаў, каб людзей не хапалі на вуліцах. Гэтым летам людзей сталі хапаць за тое, што яны стаялі ў чэргах, а потым тых, хто падаваў скаргі не нерэгістрацыю. Гэта абуральна.

Няўжо ўлада разлічвае, што, кідаючы людзей за краты, прымусіць сябе любіць? — рытарычна пытае Ціханоўская. — Няўжо нахрапам, хамствам збіраецца вырашыць праблемы ў эканоміцы?

«Не прэзідэнт павінен нам указваць, як нам жыць і што рабіць. Прэзідэнт, дэпутаты — усяго толькі нашы прадстаўнікі, гэта мы павінны іх кантраляваць. Галоўная наша задача — дабіцца, каб у краіне так і было», — кажа яна.

«Галоўная мая задача — вярнуць людзям права голасу. Мы павінны абіраць і дэпутатаў, і прэзідэнта. Я прыйшла ў палітыку, каб правесці сумленныя сапраўдныя выбары. Галасуючы за мяне, вы галасуеце за права вярнуць сумленныя выбары.

«Чыноўнікі не жадаюць нас слухаць, бо мы іх не выбіраем, іх прызначае найвышэйшы чыноўнік», — патлумачыла яна.

Яна заклікала ні ў якім разе не ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні, а прыйсці на выбары 9 жніўня і «прагаласаваць за мяне, Святлану Ціханоўскую».

Ціханоўская сказала пра нерэгістрацыю Бабарыкі і Цапкалы. Аднаго пасадзілі, а ў другога выкінулі галасы ў сметніцу.

Тысячы людзей прыйшлі на агітацыйны пікет Ціханоўскай у Мінску. ФОТА, ВІДЭА

Пасля перамогі Ціханоўская збіраецца прыняць меры для захавання стабільнасці ў краіне і выдаць загад пра новыя сумленныя выбары. Зменіцца склад Цэнтравыбаркама, на кожным участку будуць празрыстыя урны, анлайн-трансляцыя. Прадстаўнікі любога кандыдата змогуць патрабаваць пераліку галасоў. Датэрміновае галасаванне застанецца толькі ў выключных выпадках.

Усе кандыдаты атрымаюць роўныя магчымасці для агітацыі.

У пераходны перыяд, адзначыла яна, краінай будуць кіраваць тыя ж чыноўнікі, што і цяпер, за выключэннем тых, хто груба парушаў закон.

Адначасова з новымі выбарамі яна плануе правесці рэферэндум па вяртанні да Канстытуцыі 1994 года, якая скарачае паўнамоцтвы прэзідэнта.

Справы палітзняволеных будуць спыненыя, пройдзе амністыя па лёгкіх злачынствах і для «дзяцей 328», будуць кампенсаваныя «палітычныя» штрафы, прызначаныя новы генпракурор і старшыня Вярхоўнага суда — так Ціханоўская адзначыла змены ў прававой сферы.

Ціханоўская некалькі разоў паўтарыла, што краіна павінна належаць людзям, а міліцыя павінна бараніць народ, а не хапаць іх на вуліцах.

Каб аздаравіць эканоміку, яна збіраецца зняць бар’еры для малога і сярэдняга бізнэсу — «хай людзі самі ствараюць працоўныя месцы». Прыбытковыя прадпрыемствы будуць працаваць, з непрыбытковымі будуць «разбірацца прафесіяналы».

Ціханоўская сказала, што зверне ўвагу на дактароў, бо яны працуюць для нас.

«Настаўнікаў трэба вызваліць ад усяго, што не звязана з навучаннем дзяцей». І яны будуць атрымліваць дастойна. Універсітэты будуць самастойныя. Я адмяню закон Раўкова (калі забіраюць у войска, не даўшы працягнуць адукацыю)».

Казала кандыдат і пра замежную палітыку: «Незалежнасць — наша абсалютная каштоўнасць, і мы яе не прадаём. Нам трэба стварыць партнёрства на роўных і не залежаць ад нафтавай і газавай іголкі».

«Я люблю свайго мужа, таму працягнула яго справу, люблю дзяцей, хачу, каб яны раслі ў краіне, дзе людзям не затыкаюць ірты, люблю беларусаў, хачу даць ім права выбіраць» — адзначыла Ціханоўская.

Заўтра Святлана выступіць на тэлеканале «Беларусь-1» (17.00).

Наша Нiва

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
8 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
ДедСаша

«Неплохое предложение» выпустить «детей 328» особенно для тех, чьи дети умерли от наркотиков…

Scroll Up