Новости / Коронавирус

Медсястра расказала, што адбываецца пасля «перамогі» над каранавірусам у медыцынскіх установах Баранавічаў

14.07.2020, 17:37  / remove_red_eye 11825   / chat_bubble5

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, сказаных у пачатку ліпеня, каранавірус у Беларусі пераможаны. Пасля гэтага выказвання раённыя лякарні Берасцейскай вобласці спыняюць работу з COVID-19. Лякарні пачалі тэрмінова выпісваць каранавірусных хворых, якія павінны далечвацца дома. На Берасцейшчыне каранавіруснікаў стацыянарна будуць лячыць у Берасці, Баранавічах і Пінску.

Медсястра расказала, што адбываецца пасля «перамогі» над каранавірусам у медыцынскіх установах Баранавічаў

Медицинские работники в Барановичах во время пандемии коронавируса. Фото: Андрей БОЛКО

Тым не менш штодня працягваюць паміраць ад каранавіруснай інфекцыі людзі, і нават па афіцыйнай статыстыцы. У Беларусі ўжо больш за 65 тысяч хворых на COVID-19, пiша «Беларускае Радыё Рацыя».

Што адбываецца пасля «перамогі» над каранавірусам у некаторых медычных установах Баранавічаў, расказала медсястра агульнай практыкі Наталля Каролік:

– Дзіцячая паліклініка №1 на Чкалава. Мне патэлефанавалі супрацоўнікі і кажуць: палову другога паверха поўнасцю перакрылі, ізалявалі, выселілі адтуль вузкіх спецыялістаў, зрабілі кабінеты для «бруднай зоны». У нашай паліклініцы таксама ўсю тэрапію агульнай практыкі сагналі ў адзін блок, які можа закрывацца, ізалявацца.

Паводле Наталлі Каролік, лекарам і медсёстрам агульнай практыкі паліклінікі №3 працягваюць выдаваць спецадзенне, у якім яны павінны сядзець на прыёме. У той час як астатнія медыкі перайшлі на звычайную форму. Але даплачваюць згодна з указам №131 за работу ў небяспечных умовах мінімальна. Па ўказе медсёстрам абяцана надбаўка па 500 рублёў у месяц.

За чэрвень Наталля Каролік атрымала 65 рублёў надбаўкі. Аналагічнае матэрыяльнае стымуляванне за аказанне медычнай дапамогі пацыентам з інфекцыямі і асобам, аднесеным да кантактаў першага ўзроўню, было з красавіка.

Чытайце таксама: Плюс шесть смертей. Минздрав Беларуси опубликовал данные по COVID-19 на 14 июля

 ВОЗ считает, что ситуация с COVID-19 в мире ухудшается

«Признание проблемы спасло бы не одну жизнь». Врач честно рассказал о двух месяцах в реанимации с COVID-19

В Барановичах временно приостановили платное тестирование на коронавирус. С чем это связано?

Все новости по теме Коронавирус читайте здесь.

Присоединяйтесь к нам в Viber или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
5 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Nickname

медсястра агульнай практыкі Наталля Каролік

Не трымаецца яна за рабочае месца… Не шануюць такiх гаварлiвых.

Scroll Up