Новости / Культура

Адзін з самых вялікіх арганаў на Брэстчыне аднавілі ў Ляхавіцкім раёне. Фота

10.07.2020, 13:11  / remove_red_eye 342   / chat_bubble3

Гісторыя паказвае сваё аблічча праз розныя рэчы. Напрыклад, зноў зазірнуць у пачатак XX стагоддзя цяпер можна, паслухаўшы мелодыі старажытнага аргана ў вёсцы Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна. Інструмент быў адноўлены на працягу апошніх дзесяці месяцаў, а 27 чэрвеня адбылася яго прэзентацыя.

Адзін з самых вялікіх арганаў на Брэстчыне аднавілі ў Ляхавіцкім раёне. Фота

Адноўлены арган у касцёле Святых апосталаў Пятра і Паўла. Фота: Марына ВАЛАСАР

Арган у 1912 годзе збудаваў майстар з Вільні Пётр Вайцяховіч. Гэта найбуйнейшы старажытны інструмент поўнасцю рамантычнага стылю, які захаваўся да нашага часу ў аўтэнтычным выглядзе. Мядзведзіцкі арган з’яўляецца адным з найбуйнейшых арганаў у Беларусі, якія былі пабудаваныя да Першай сусветнай вайны.

Ён знаходзіцца на другім месцы па велічыні сярод гістарычных арганаў Брэсцкай вобласці (а таксама ўсёй Пінскай дыяцэзіі Каталіцкага Касцёла). Таксама – на трэцім сярод усіх гістарычных адрамантаваных беларускіх арганаў пасля Пінскага і Мсцібаўскага.

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла. Фота: Руслан РАВЯКА

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла. Фота: Руслан РАВЯКА

Рэстаўрацыя

З ініцыятывай правесці рамонт аргана выступіў Ляхавіцкі райвыканкам. Яго прадстаўнікі наведалі ў мінулым годзе фестываль арганнай музыкі ў Пінску і вырашылі штосьці падобнае зрабіць у сваім раёне. Падчас сустрэчы біскупа Пінскага Антоні Дзям’янкі з кіраўніцтвам Ляхавіцкага райвыканкама два гады таму было вырашана сумесна з Касцёлам і грамадскасцю ажыццяўляць гэтую справу.

Апошнія дзесяць месяцаў вялася рэстаўрацыя старажытнага інструмента. У ёй прынялі ўдзел арганісты і энтузіясты – людзі самых розных прафесій. Агулам гэтая каманда налічвала 13 чалавек. Гэта Вячаслаў Чорны, Аляксей Бакаў, Ксенія Чарней, Лізавета Марозава, Кацярына Іванова, Калініка Мядзведзева, Ганна Горбач, Павел і Генрых Свірэпы, пробашч парафіі свв. Апосталаў Пятра і Паўла ў Мядзведзічах кс. Вінцэнт Сяўрук, Марыя Булда, Дарыюш Зых і Аляксандр Ахрэмка. Кіраваў працэсам Аляксандр Бурдзялёў, стваральнік энцыклапедыі «Арганы Беларусі».

Фота: Марына ВАЛАСАР

Фота: Марына ВАЛАСАР

Самым складаным, па словах Аляксандра, была праца з язычковымі рэгістрамі. «У гэтага аргана іх два, што патрабуе вялікай кваліфікацыі», — адзначае Аляксандр.

Сёлета ў чэрвені ў Мядзведзічах быў запланаваны фестываль арганнай музыкі, у якім павінны былі прыняць удзел арганісты з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Кракава, Германіі і Нідэрландаў, але з-за эпідэміі каранавіруса ўсе планы змяніліся. Тым не менш фестываль плануюць зрабіць у наступным годзе.

У планах райвыканкама таксама – уключыць арган у Мядзведзічах у турыстычны маршрут разам са старажытнай шляхецкай сядзібай Рэйтанаў у Грушаўцы, а таксама штогод ладзіць у Мядзведзічах міжнародны фестываль арганнай музыкі.

Адноўлены арган у касцёле Святых апосталаў Пятра і Паўла. Фота: Марына ВАЛАСАР

Адноўлены арган у касцёле Святых апосталаў Пятра і Паўла. Фота: Марына ВАЛАСАР

Прэзентацыя аргана

27 чэрвеня ў Мядзведзіцкім касцёле святых Апосталаў Пятра і Паўла прайшла прэзентацыя адноўленага аргана. На інструменце сыгралі арганісты Ігар Алоўнікаў, Вольга Падгайская і Калініка Мядзведзева, а таксама Аляксандр Бурдзялёў (сарод), Аксана Герасімёнак (скрыпка) і Платон Мядзведзеў (табла).

Такую падзею не абмінулі шматлікія госці з розных мясцінаў. Таксама на канцэрце прысутнічалі прадстаўнікі Ляхавіцкага райвыканкама, канцлер Курыі Пінскай дыяцэзіі кс. Андрэй Рылка і мясцовыя вернікі.

Фота: Марына ВАЛАСАР

Фота: Марына ВАЛАСАР

Старажытны арган парадаваў слухачоў творамі Я. Баха, К. Яськова, М. Рэгера. Глыбокія і лёгкія, рэзкія і мілагучна-плаўныя – розныя мелодыі перадавалі асаблівую атмасферу, якая гучала праз творы класікаў.

На наступны дзень арганісты зрабілі невялікі сюрпрыз для парафіянаў Мядзведзіцкага касцёла. Пасля святой Імшы яны сыгралі міні-канцэрт з пяццю кампазіцый і прысвяцілі яго ў гонар мецэната Юрыя Зісера, які зрабіў вялікі ўнёсак у адраджэнне арганнай культуры на Беларусі.

Фота: Марына ВАЛАСАР

Фота: Марына ВАЛАСАР

Як распавёў Аляксандр Бурдзялёў, такая спантанная ініцыятыва ўзнікла дзякуючы ідэі арганістак, якія, прачнуўшыся раніцай пасля прэзентацыі адноўленага аргана, убачылі ў Фэйсбуку, што ў Юрыя Зісера 28 чэрвеня дзень нараджэння. На жаль, заснавальнік і ўласнік партала TUT.BY Юрый Зісер памёр 17 мая 2020 года.

«… мы так стаміліся ад здымкаў (мы ж два дні запісвалі музыку, гэта была вельмі цяжкая праца), што хацелася ўжо расслабіцца і паіграць для сябе і для простых людзей. І вось пасля Імшы наладзілі такі звычайны канцэрт. Ксяндзу Вінцэнту паведамілі пра гэты канцэрт толькі за паўгадзіны да Імшы. Ён згадзіўся», – распавёў Аляксандр.

Такі імправізаваны канцэрт стаў спантанным і прыемным завяршэннем мядзведзіцкага аргана.

Фота: Марына ВАЛАСАР

Фота: Марына ВАЛАСАР

 

 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
3 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
ДедСаша

Хорошее дело и для Бога и для людей…

Scroll Up