Новости / Общество

У інтэрнэт трапіла шакуючае ВІДЭА з мёртвымі цялятамі пад Петрыкавам. Выканкам тлумачыць, што здарылася

7.07.2020, 15:03  / remove_red_eye 1637   / chat_bubble4

У інтэрнэт трапіла шакуючае відэа з гаспадаркі «Агра-Слабада» ў вёсцы Конкавічы Петрыкаўскага раёна. На ім — затопленая ферма і мёртвыя цяляты. Кадры, знятыя 4 ліпеня, апублікаваў тэлеграм-канал «РБ галаўнога мозгу».

У інтэрнэт трапіла шакуючае ВІДЭА з мёртвымі цялятамі пад Петрыкавам. Выканкам тлумачыць, што здарылася

Кадр из видео

«Наша Ніва» звязалася з кіраўніком упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Петрыкаўскага райвыканкама Мікалаем Місюрам. Ён акурат быў на выездзе — у «Агра-Слабадзе».

«Ваўкі загрызлі цялят. За ноч задушылі, — патлумачыў Мікалай Місюра. — Іх ужо адстралялі паляўнічыя, спецыяльныя службы ўсыпілі ўчора яшчэ двух дзікіх сабак».

Вялізныя лужы бруду, па словах кіраўніка ўпраўлення, выкліканыя моцнай залевай, якая прайшла ў ноч з 3 на 4 ліпеня.

Зрэшты, як расказалі ва ўпраўленні, прэтэнзіі да «Агра-Слабады» былі і раней. Праблемы там узніклі пасля таго, як звольніўся кіраўнік. На пачатку года гаспадарку нават хацелі аб’яднаць з іншай — «Агра-Пціч». Ужо былі падрыхтаваныя ўсе дакументы, але супрацоўнікі фермы паабяцалі, што змогуць аднавіць яе стан і самі. Аб’яднанне адклалі.

«У гэтай гаспадарцы праблемы працягваюцца ўжо года паўтара-два, і ўпраўленне сельскай гаспадаркі ў міліцыю нават падавала і ў пракуратуру, каб знайшлі вінаватых асоб — там каля 200 галоў недастача была, калі пералічвалі скаціну. Ім давалі час выправіцца», — апісалі сітуацыю ва ўпраўленні.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
4 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
SamaRa

потому что пока мечешься точечно затыкать дыры пальцем — затонет весь корабль

Scroll Up