Новости / Спадчына

Удар молнии в городское управление, поборы в гимназии и откопанный сейф. О чем писали барановичские газеты в июне 1930 и 2000 годов

28.06.2020, 11:58  / remove_red_eye 1194   / chat_bubble2

Как жили Барановичи и регион 90 и 20 лет назад, узнала Intex-press, пролистав июньские номера старых газет.

Удар молнии в городское управление, поборы в гимназии и откопанный сейф. О чем писали барановичские газеты в июне 1930 и 2000 годов

Вуліца Шаптыцкага (цяпер Савецкая). Даваенная польская паштоўка

1930 год

Życie Nowogródzkie

1 чэрвеня

Ад рэгіянальнай выставы да рэгіянальнага музея

28 мая ў канферэнц-зале баранавіцкага стараства сабраліся сябры падкамісій, каб падрабязна абмеркаваць праект запланаванай на ліпень «Рэгіянальнай выставы» ў Баранавічах.

Кожны з кіраўнікоў падрабязна расказаў, што збіраецца размясціць у сваім аддзеле. Агульны характар выставы прадставіў пан стараста, які вёў гэта мерапрыемства, і прэзідэнт рэгіянальнага павятовага камітэта. Кіраўнікі аддзелаў назвалі прозвішчы людзей, якіх плануюць запрасіць у свае падкамісіі.

«Рэгіянальная выстава» ў Баранавічах павінна прадставіць дасягненні як гаспадарчыя, так і культурна-асветніцкія, а таксама помнікі гісторыі. Асабліва багатым будзе этнаграфічны і сельскагаспадарчы аддзел, а таксама геаграфічны. 

Лозунг выставы: «Праз рэгіянальную выставу прыйсці да стварэння рэгіянальнага музея».

Такі музей – вельмі наспелая патрэба для горада з насельніцтвам 30 тысяч чалавек і чатырма школамі.

5 чэрвеня

Скандал у гімназіі Шуліцкай у Баранавічах

У свой час частка бацькоў навучэнцаў гімназіі Шуліцкай ухваліла аднаразовую выплату ў памеры 50 злотых на будаўніцтва новага будынка. Частка бацькоў выплаціла гэтую квоту, а частка менш заможных – не можа выканаць гэтага «абавязку». І вось напярэдадні экзаменаў дырэкцыя школы пагражае вучням, чые бацькі не сплацілі 50 злотых, не выдаць пасведчанні аб заканчэнні навучальнага года. Гэтым скандалам зацікавілася мясцовая адміністрацыя, і цяпер справа знаходзіцца ў пракуратуры.

Абвестка пра паказ фільма "Першае каханне Касцюшкі" ў газеце Życie Nowogrodzkie ад 1.06.1930.

Абвестка пра паказ фільма «Першае каханне Касцюшкі» ў газеце Życie Nowogrodzkie ад 1.06.1930.

11 чэрвеня

Цікавыя раскопкі

У доме Банеўскага ў Баранавічах, які быў куплены ў графа Раствароўскага, падчас капання зямлі на глыбіні аднаго метра знайшлі вогнестойкі сейф. Адразу ж па горадзе разляцелася чутка аб неверагодных скарбах. На жаль, калі паліцыя адкрыла сейф, усіх чакала расчараванне, бо там былі толькі больш-менш важныя асабістыя дакументы графа Раствароўскага.

Замаскіраваныя парэшткі ўлана

8 чэрвеня за сто метраў ад вёскі Дубава, гміны Дарава, знайшлі схаванае ў жыце цела жаўнера баранавіцкага 26 уланскага палка Стэфана Вайцешыка, пасечанага ўласнай шашкай. Яго парэшткі былі замаскіраваныя. Лекары канстатавалі, што ён памёр ад больш за 30 рэзаных ран. Паліцыя праводзіць следства па гэтай таямнічай справе. (14 чэрвеня газета напісала, што ў забойстве падазраецца швагер улана – Ігнат Шчыпёр, які прыязджаў да Вайцешыка па пытаннях падзелу маёнтка).

13 чэрвеня

Расстрэл грознага бандыта

Некалькі дзён таму ў баранавіцкіх лясах недалёка ад палігона Лясная затрымалі дэзерціра Канавала, які напярэдадні напаў з мэтай рабунку на беднага селяніна і застрэліў яго. Канавала жандармерыя адвезла да вайсковага суда ў Брэст, дзе ён і атрымаў вырак. Ён быў пазбаўлены ўсіх правоў, звольнены з войска і прыгавораны да расстрэлу. Абаронца звярнуўся да пана прэзідэнта з просьбай дараваць жыццё Канавалу, але прэзідэнт не знайшоў матываў яе задаволіць і на наступны дзень вырак быў прыведзены ў выкананне. 10 чэрвеня, а 6-й гадзіне раніцы, Канавала вывелі з камеры і ў прысутнасці ксяндза даставілі на места пакарання. Там яго чакала рота салдат на чале з афіцэрам. Пасля таго як пракурор зачытаў вырак, адбылася экзэкуцыя, пасля чаго Канавал паваліўся, забіты некалькімі кулямі. Яго пахавалі на месцы расстрэлу.

19 чэрвеня

Няшчасны выпадак

16 чэрвеня са станцыі Ляхавічы фурманкаю ехаў Адам Рапейка, жыхар Лунінецкага павета. Тым часам са станцыі вяртаўся аўтамабіль. Конь Рапейкі спалохаўся і вывернуў воз. Рапейка зваліўся з воза, і так няўдала, што на месцы памёр. Аўтамабіль з’ехаў, і ніхто не заўважыў ні нумара яго, ні гаспадара. Следства праводзіць паліцыя пастарунка ў Мядзведзічах.

Абвестка пра паказ фільма "Erotikon" у газеце Życie Nowogrodzkie ад 28.06.1930.

Абвестка пра паказ фільма «Erotikon» у газеце Życie Nowogrodzkie ад 28.06.1930.

26 чэрвеня

Грамадскае разуменне

Атрымалася, што Камітэт, які арганізуе Рэгіянальную выставу, ведае аб скарбах, якія знаходзяцца на тэрыторыі павета, але, калі надыходзіць час адкрыцця выставы, яе паліцы ззяюць пусткай. Мясцовыя людзі, якія абяцалі паказаць свае каштоўныя, нават вельмі каштоўныя экзэмпляры, выявіліся самалюбамі і… не даюць іх на выставу, хаця гарантыя і ахова тых вартых рэчаў ім была абяцаная. Хутчэй за ўсё, як звычайна бывае, трэба проста спачатку атрымаць толькі першыя экспанаты, каб паказаць шлях іншым.

Таму мы з прыемнасцю называем людзей, які першымі адгукнуліся на просьбу кіраўнікоў Рэгіянальнай выставы. Пані Слізень з Вольна, пані Рэйтан з Грушаўкі, пані Шалевіч, пані Дабравольская з Браслаўшчыны, палкаўнічыха Гарчыцка, пан пасол Рдултоўскі з Чэрніхава перадалі на выставу свае каштоўныя экспанаты.

Лічым, што за іх прыкладам пойдуць іншыя і нічога з таго вартага, што ёсць у нашым рэгіёне, не будзе забыта.

Звяртацца трэба да 1 ліпеня да пана Альфрэда Брушкевіча, кіраўніка бюро сейміка, які знаходзіцца ў  баранавіцкім старастве. 

Выстава павінна адкрыцца 6 ліпеня, таму часу няшмат для размяшчэння незарэгістраваных экспанатаў у экспазіцыі. Таксама мы даведаліся, што будзе выдадзены каталог выставы.

27 чэрвеня

Пярун забіў чалавека падчас жахлівай буры над баранавіцкім краем

Учора прайшла над Баранавічамі і ваколіцамі жахлівая бура з навальніцай. Пярун два разы ўдарыў у будынак баранавіцкага стараства, знішчыўшы электрычныя засцерагальнікі ў некалькіх пакоях. Каля вёскі Асосы (Мядзведзіцкая гміна) пярун забіў 80-гадовага Вінцэнта Асоса і параніў 72-гадовага Адама Татарыновіча, якога, на шчасце, удалося вярнуць да жыцця.

На тэрыторыі Баранавіцкага павета выбухнула некалькі пажараў ад удару маланкі. Напрыклад, у Моўчадзі згарэў адзін дом, у Рачканах – хлеў, у Ляхавічах – згарэў цэлы двор з гаспадаркай, у Мядзведзічах – хлеў Язэпа Сарокі.

29 чэрвеня

Будаўніцтва прафесійных школ

Пасля візітаў школьных інспектараў Міністэрства асветы пастанавіла вылучыць сродкі для будаўніцтва ў Баранавічах будынкаў гандлёвай і тэхнічнай школаў. Для заканчэння будоўлі гандлёвай школы выплацяць 40000 злотых і 30000 на пачатак будаўніцтва тэхнічнай школы. Гэткім чынам горад атрымае яшчэ адзін школьны гмах – тэхнічнай школы, што цяпер месціцца ў сярэдняй школе, якая не адпавядае намаганням вучняў.

Будынак тэхнічнай школы будзе пабудаваны на вуліцы Каляёвай (цяпер Вільчкоўскага), на пляцы, які быў падараваны дзяржаве Гурскімі.

2000 год

Intex-press 

22 июня

А ты накосил сено?

На последнем педсовете директор был озабочен и, прежде чем говорить о результатах экзаменов, сообщил, что на очередном заседании в горисполкоме ставился вопрос о тяжелом положении в республике и о том, что перед работниками образования выдвинуты новые задачи.

Мы приутихли, как бы предчувствуя, что в стране вот-вот будет введено чуть ли не военное положение. Оказывается, все значительно прозаичнее: учителя должны участвовать в заготовке сена, и это на сегодня главное. Кто-то заулыбался, раздались шуточки. Но директор был строг: нет повода для улыбок.

Учителям предложено два варианта: ехать самим на сельхозработы или отдавать часть зарплаты в фонд колхозов и совхозов. Вначале все дружно высказали желание пройти перед телекамерами и фотоаппаратами дружной колонной с косами и граблями, дабы запечатлеть это для потомков, а затем покосить и покидать сено в копны. Но оказалось, что в таком случае ехать придется за свой счет, то есть за счет городского отдела образования, у которого уже в этом году с трудом хватало денег на оплату электроэнергии и питания школьников. В общем, предпочтительнее второй вариант: отдать часть своей и без того небольшой зарплаты. Прошел слух, что это будут деньги, выдаваемые на книги. А если учесть, что эта небольшая сумма в семье учителя тратится зачастую не на книги, а на хлеб насущный, то и это немало. Можно вспомнить и о том, что зарплаты учителя вообще не хватает, чтобы реально свести концы с концами; о том, что наши дети недоедают, что они лишены возможности отдохнуть в загородных летних лагерях (для учителей не предусмотрено путевок).

При всем при том мы же, оказывается, должны еще спонсировать сельское хозяйство. А может, господа, в следующий раз скинемся и поможем народному образованию залатать свои прорехи? Ведь сегодня, как и 100 лет назад, основное орудие учителя – это мел и доска, а не современные пособия, не новые классы, не акустические системы и так далее.

И вот тогда уже начнется цепная реакция (боюсь, уже началась) и мы окажемся без выбора: обязательно надо будет дать «с миру по нитке – голому рубашка».

Так ли верна истина: государство для человека? Скорее, наоборот…

Читайте также: Разгон демонстрации конной полицией и новые манеры главы горисполкома. О чем писали барановичские газеты в мае 1930 и 2000 годов

Крах фабрики фальшивых долларов Сары Перельштейн и создание Торгового центра сыров. О чем писали барановичские газеты в апреле 1930 и 2000 годов

Война с киосками, уникальное «самоубийство» и арест на швейной фабрике. О чем писали барановичские газеты в марте 1930 и 2000 годов

Взрыв гранаты, дефицит молока и вице-бурмистр о развитии города. О чем писали барановичские газеты в феврале 1930 и 2000 годов

Машина автошколы сбила детей на тротуаре, а патрон от противогаза покалечил людей. О чем писали барановичские газеты в январе 1930 и 2000 годов

Открытие Польского банка, опасные тротуары и дефицит бензина на АЗС. О чем писали барановичские газеты в декабре 1929 и 1999 годов

 Советские диверсанты, крушение автобуса и убийство профлидера ПХБО. О чем писали барановичские газеты в ноябре 1929 и 1999 годов

 Газовая атака на Барановичи, смерть водителя автобуса и что удивило Лукашенко в магазине «Дружба». О чем писали газеты в октябре 1929 и 1999 годов

Массовая драка с топорами, курсы по сборке радиоприемников и открытие БЖД музея. О чем писали барановичские газеты в августе 1929 и 1999 годов

Побег из полицейского участка, пожар в Литовском лесу и переезд горисполкома в Дом искусств. О чем писали газеты в Барановичах в июле 1929 и 1999 годов 

Собака загрызла женщину, осужден работник суда и четверо утонувших на Мышанке за неделю. О чем писали газеты в Барановичах в июне 1929 и 1999 годов

Локомотив наехал на железнодорожную платформу, следователь спустил на врача собаку. О чем писали в Барановичах в мае 1939 и 1999 годов

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
2 Комментарий
старее
новее большинство голосов
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Nickname

должны еще спонсировать сельское хозяйство

20 лет назад было актуально… А сейчас можно и «повторить»… =)

Scroll Up