Новости / Общество

Трагікамедыя пад Брагінам: дырэктар вясковай школы пасікаў у чайнік педагогу?

26.06.2020, 21:31  / remove_red_eye 2019   / chat_bubble6

Дзіўная гісторыя адбылася ў пасёлку Камарын, што пад Брагінам. Дырэктар настолькі неўзлюбіў аднаго са сваіх падначаленых, што зламаў яго ноўтбук і памачыўся ў чайнік.

Трагікамедыя пад Брагінам: дырэктар вясковай школы пасікаў у чайнік педагогу?

Фото: pexels.com

«Наша Ніва» звязалася з тым самым пакрыўджаным работнікам школы. Ён распавёў сваю версію падзей.

«Я працаваў у школе з 2015 года. Фёдар Е. на той момант ужо быў дырэктарам. Першы час мне з ім было цяжка: мне аб’яўлялі вымовы, каралі па-ўсякаму, бо я быў малады настаўнік, рабіў памылкі. Пасля два гады працавалася больш-менш нармальна, — расказвае педагог А. —

Але ў пачатку гэтага навучальнага года дырэктар зноў на мяне ўз’еўся. Падбіваў бацькоў пісаць скаргі на мяне, дакалупваўся да кожнай памылкі. Прычыны такога стаўлення да мяне я не магу патлумачыць.

19 мая была праверка ў школе. Я прыйшоў на працу і высветліў, што зніклі ўсе мае працоўныя запісы і дакументы. Я перапалохаўся, паведаміў пра тое дырэктару. Ён сказаў: і што вы хочаце ад мяне? Я папрасіў: дапамажыце разабрацца! Ён адказаў: рабіце што хочаце.

Не ведаю, можа, дырэктар такім чынам хацеў мяне падставіць? Бо ён раней ужо казаў, што я не буду працаваць у яго школе.

Але ж у выніку мне нічога не заставалася: я выклікаў міліцыю».

А. кажа, што перахваляваўся, яму стала кепска.

«Гэта заўважылі дзяўчаты-калегі, налілі мне вады з чайніка. І ў белай кружцы раптам аказалася рудая вадкасць. Калега адкрыла чайнік — адтуль пах мачы, — ўзгадвае А. — Пазней я заўважыў, што быў зламаны ноўтбук — мой прыватны, не школьны. Ён проста не ўключаўся. А ў ім былі копіі дакументаў…»

У выніку прыехала міліцыя. Ноўтбук і чайнік забралі на экспертызу.

Як пішуць «Моцныя навіны», высветлілася, што гэтыя сюрпрызы — справа рук (і не толькі рук) кіраўніка школы: «Дырэктару давядзецца адказваць перад судом. Заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Педагог А. у школе ўжо не працуе. Ён нават з’ехаў з Камарына. Узгадваць гісторыю з дырэктарам асабліва не хоча. Кажа, што нават не ведае, ці сапраўды на таго завялі «крыміналку».

«Я баюся гэтага чалавека. Проста баюся. Што ён будзе паліваць мяне брудам, пісаць скаргі…

Але зла яму не жадаю. Не хачу, каб ён пакутаваў, нават не хачу, каб яго судзілі, мне нічога гэтага не трэба. Можа ён пасталее з часам і сам зразумее, што робіць».

У аддзеле адукацыі Брагінскага райвыканкама ўскосна пацвердзілі праўдзівасць гісторыі. Папярэдзілі: віна дырэктара не даказаная, ідзе следства. Ды і мужчына ўжо больш не дырэктар, яго знялі з пасады, але пакуль пакінулі ў школе ў якасці настаўніка біялогіі.

«Наша Ніва» звязалася і з самім Фёдарам Е. Але ён не захацеў размаўляць падрабязна:

«Пра чайнік — дакладна не праўда. Крымінальная справа на мяне не заведзеная, не трэба мяне паліваць брудам. Кажуць, што ідзе следства — дык гэта таксама няпраўда. Карацей, да пабачэння».

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
6 Комментарий
старее
новее большинство голосов
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
777

О времена! О нравы!

Scroll Up