Новости / Общество

«Я свой, я свой, пацаны». Мінчук расказаў, як падчас затрыманняў памылкова схапілі ціхара

21.06.2020, 16:01  / remove_red_eye 38495   / chat_bubble7

Мінчук Яраслаў Баншчыкаў быў сярод тых, каго затрымалі 19 чэрвеня ў цэнтры горада. Ён расказаў, што адбывалася ў сценах РУУС, як амапаўцы абышліся з бел-чырвона-белым сцягам і выпадкова закінулі ў бус «свайго».

«Я свой, я свой, пацаны». Мінчук расказаў, як падчас затрыманняў памылкова схапілі ціхара

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Надзея БУЖАН, Наша Ніва

У пятніцу ўвечары хлопец быў на праспекце Незалежнасці каля «Макдональдса». Калі ціхар з камерай стаў здымаць мінакоў, Яраслаў Баншчыкаў пачаў здымаць на тэлефон яго. Праз некалькі секунд на хлопца наскочылі ззаду два міліцыянеры ў цывільным, паведамляе «Наша Ніва».

«Удвух затрымаць не змаглі, і з буса вылецеў АМАП. Упяцёх занеслі, — апісвае хлопец. — Я быў у бусе разам з грамадзянкай Чэхіі. Яе затрымалі за тое, што яна працягнула супрацоўніку органаў букецік валошак. Яшчэ адну дзяўчыну забралі, калі яна з хлопцам гулялі з сабакам».

Там жа на праспекце міліцыя памылкова затрымала ціхара.

«Ён не супраціўляўся наогул, але АМАП дастаткова жорстка запхаў яго. Як толькі ён апынуўся ў бусе, пачаў казаць: «Я свой, я свой, пацаны». Пасля паказаў дакументы і пачаў балбатаць з амапаўцамі. Яны сказалі, што не могуць яго выпусціць пры людзях, і ён выйшаў толькі ў РУУС. Пры гэтым ён спакойна карыстаўся тэлефонам, стэлефаноўваўся з кімсьці.

Наколькі я зразумеў, ён правакатар — той, хто заводзіць іншых пляскаць у далоні і скандзіраваць, каб была нагода затрымаць людзей побач з ім», — дзеліцца Яраслаў.

Яго адвезлі ў Цэнтральнае РУУС. Па падліках хлопца, там было яшчэ каля 50 чалавек. Ён правёў там сем гадзін і выйшаў толькі а чацвёртай раніцы ў суботу. «Стаялі тварам да сценкі, рукі ззаду, за спінамі. За парадкам сачылі супрацоўнікаў 15. Папіць дазволілі схадзіць толькі адной дзяўчыне і хлопцу з астмай, але пад канвоем. Выклікалі па адным на вобшук і складанне пратакола».

Яраслаў расказвае, што ў аднаго з затрыманых забралі бел-чырвона-белы сцяг. Амапавец кінуў сцяг на падлогу, разгарнуў нагамі, стаў фатаграфаваць і таптаць яго.

У абвінавачванні хлопцу запісалі пра ўдзел у пікетаванні на карысць вызвалення Бабарыкі і правядзення сумленных выбараў, плясканне ў далоні і крычалкі. Пра суд абяцалі апавясціць на працягу тыдня.

Читайте также: В Барановичах люди выстроились в цепь солидарности с задержанными претендентами в кандидаты в президенты. Видео

В Молодечно люди пытались отбить у сотрудников ОМОН задержанного. Видео жестокой драки

Журналистов избили и надели на них наручники прямо во время живого эфира в Ганцевичах. Осторожно – на кадрах милиция ругается матом

«Тащили в автозак — гематома на теле и ноге». Журналисты поговорили с задержанными в Минске и их близкими

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
7 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
злой кот

Щас придет прозвище и будет трындеть про КоАП.

Scroll Up