Новости / Выборы

Севярынец ускрыў сабе вены ў карцары ў знак пратэсту супраць катаванняў

18.06.2020, 12:07  / remove_red_eye 1596   / chat_bubble8

Шчыры хрысціянін, 43-гадовы Павел Севярынец сядзеў у мінулым у самых розных умовах, але ніколі раней не «ўскрываўся». Гэта можа сведчыць пра нялюдскія ўмовы ўтрымання палітвязняў, арыштаваных падчас гэтай прэзідэнцкай кампаніі.

Севярынец ускрыў сабе вены ў карцары ў знак пратэсту супраць катаванняў

Павел Севярынец. Фота: nn.by

На судзе над сабой Павел Севярынец расказаў, што знаходзіцца ў карцары ізалятара часовага ўтрымання і ўскрыў сабе вены ў знак пратэсту супраць катаванняў палітзняволеных там, піша Наша Ніва.

Пра гэта паведаміў у сваім Фэйсбуку сябар палітвязня Аляксей Шэін.

«На судзе над Паўлам Севярынцам. Суд ідзе па скайпе. Павел заявіў, што знаходзіцца ў карцары ІВС у бесчалавечных умовах. Сказаў, што ў знак пратэсту супраць катаванняў яго і іншых палітычных, якія знаходзяцца там жа, давялося ўскрыць вены», — піша Шэін.

43-гадовы Павел Севярынец — кіраўнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, незарэгістраванай апазіцыйнай палітычнай партыі.

Акрамя таго, ён вядомы як пісьменнік і публіцыст. Яго затрымалі 7 чэрвеня пасля пікета на Камароўцы ў падтрымку Святланы і Сяргея Ціханоўскіх. На наступны дзень ён быў асуджаны на 15 сутак.

Пазней яго жонка Вольга Севярынец паведаміла, што палітыку налічылі дадатковыя суткі — так, каб ён не выйшаў з-за кратаў да самых прэзідэнцкіх выбараў.

«Сёння пазваніў чалавек, які сядзеў з Паўлам, і сказаў, што Паўлу далі яшчэ два пратаколы па 15 сутак — агулам атрымліваецца 75 сутак [у яго былі не «адбытыя» з зімы суткі, пасля акцый супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй. — НН]».

Вольга піша, што ў мужа забралі ўсе рэчы, у тым ліку зубную шчотку, цёплую вопратку, сродкі гігіены, а таксама ўжо два разы адпраўлялі ў карцар, дзе вельмі холадна. «Паша просіцца, каб перадалі перадачу хоць нейкую, але мы не можам гэтага зрабіць, бо перадачы не прымаюць», — паскардзілася яна.

Севярынец не раз апынаўся за кратамі па палітычна матываваных справах, у тым ліку ў 1998 годзе «за зрыў канцэрта, прысвечанага беларуска-расійскай інтэграцыі», у 2004 годзе — калі ён быў асуджаны да «хіміі» за тое, што вывеў мінчукоў на пратэст супраць зняцця абмежавання на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў, і 2010-м — як кіраўнік штаба аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты.

Шчыры хрысціянін — ён прыйшоў да веры падчас першага зняволення, у 1998-м, Севярынец сядзеў у самых розных умовах, але ніколі раней не «ўскрываўся». Гэта можа сведчыць пра сапраўды нялюдскія ўмовы ўтрымання палітычных вязняў падчас гэтай кампаніі.

У 2010 годзе Беларусь трапіла ў кнігу рэкордаў Гінэса як краіна, дзе рэкордную колькасць кандыдатаў у прэзідэнты затрымалі ў ноч пасля выбараў.

Падчас кампаніі 2006 года затрыманні насілі масавы характар, але яны адбываліся непасрэдна перад днём галасавання, а не за два-тры месяцы да яго.

Гэтым разам брутальныя рэпрэсіі адбываюцца ўжо за некалькі месяцаў да выбараў. Паводле звестак, сабраных праваабаронцамі з цэнтра «Вясна», ад 6 мая больш за сто палітычных актывістаў, ключавых асобаў у штабах прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта і сяброў іх ініцыятыўных груп былі арыштаваныя па крымінальных справах або асуджаныя па адміністратыўных. 

У Паўла Севярынца дома застаецца 2-гадовы сын.

Чытайте таксама: «Нынешний кошмар трудно было пережить». Активист рассказывает об условиях на Окрестина
 

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
8 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Zmicher

ЗВЕРИ, но всё же воздастся сторицей.

Scroll Up